Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/На заводзе

Бацькава радасьць На заводзе
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
У кнігу летапісца
Іншыя публікацыі гэтага твора: На заводзе.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ЗАВОДЗЕ


Сонца пачне гушкацца,
або з хмарай вадзіць карагод.
А рабочы бяз сонца за працай,
яго газавы лашчыць смурод.

Машыны ў разгоне няспынным,
у катле б‘е-пеніцца вар.
У падвале, у печцы дымнай
крычыць малінавы жар.

Пераліваецца гул на заводзе,
люблю песьні заводу свайго.
А сонца ў „вялікім паходзе“
ў завод і ня ступіць нагой.

Прывозяць вагонамі камень,
выгружаць рабочы ідзе.
Уздымецца пыл слупамі —
ў грудзёх, у рабочых гудзе.

А сонца, дзе-ж сонца бывае?
У завод ці-ж няма пуцявін?
Дагуляецца, што-ж, хай гуляе…
Наша сонца — песьня машын!

Хай сонца званіцы ліжа,
а нас — электрычнасьці сьвет.
Наша мэта ўсё бліжай і бліжай, —
перамогай наперад заве!
24. III. 25 г.