Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Устаноўка

Устаноўка
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Ленінская песьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Устаноўка (Александровіч, верш).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Поступу слаўнае перабудовы
служыць маё —
бальшавіцкае слова

I

УСТАНОЎКА


Як сонца — агніста,
Як сэрца — няспынна,
працай віхрыстай
узьнята краіна.

Выбухам творчым,
Як іскрамі горн, —
вышлі рабочых
брыгады
на фронт.

Песьні, як вочы,
запалам гараць…
— Таварыш, рабочы,
ты мусіш —
— дагнаць!

Краіна ў паходзе!..
Рабочых брыгады
фабрыкі ўводзяць,
нібы барыкады.

Тлей, векавая
балотаў пятля!
Межы зьнікаюць!
— Паўстала зямля!

Песьні, як вочы,
запалам гараць.
Рабочы,
настала
пара
— перагнаць!

Паўстаньнем ахвачаны
скарбы абшараў.
Ня мілаваць спадчыну,
здаць качагару!

Знай,
цягні!
Няхай
цягнік,
як слава,
мчыцца —
навальніцай.

Першы ў сьвеце
ўсіх сталецьцяў:
Сьцяг
узьняць
і дагнаць!

Наперад,
раць —
Перагнаць!
Дагнаць і перагнаць!

Менск, 1930