Трудная справа (Раманаў/Друцкі)

Трудная справа
Апавяданьне
Аўтар: Панцеляймон Раманаў
1927 год
Арыгінальная назва: Трудное дело
Пераклад: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
Крыніца: Часопіс «Беларускае слова», № 14 (43), 8 траўня 1927 г., б. 2–3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Трудная справа.
(З расейскага).

Гэтае апавяданьне, друкова-
нае ў Маскоўскім „Зборніку“
літэратурных твораў за 1925 г.
лепей усяго характэрызуе як
„надзелялася“ зямля селянам.
(Рэд.).




На чарзе была зусім новая справа: падзел абшарніцкае зямлі. Зборка адбывалася каля гэрбацярні на траве.

Старшыня выняў з бочняй кішані фрэнча гадзіньнік і пагледзіўшы на яго сказаў:

— Адчыняю сход. Таварышы, зямлю дзяліць будзем шчэ ня сяньня, як-бы вы жадалі, а заўтра. А сяньня пагутарым аба ўсім.

Усе гутаркі заціхлі. Ніхто нічога не адказаў.

— Каб гутаркі пасьля ня было—сказаў Тодар.

— Дзяліць будзем не на ўласнасьць, а на часовае карыстаньне, сказаў старшыня.

— Каб на тэрмін толькі—нерашуча паясьніў Тодар, як бы саўсім ня пэўны свайго паясьненьня.

Ня гледзячы на паясьненьне Тодара—ўсе загудзелію

— Гэта, значыцца—ваявалі, ваявалі і ізноў наконт зямлі ўпёрліся?…

— Абуць нас хочуць…

— Раней, хоць якая там ні была, а была ўласнасьць, сказаў Янка Нікіціч—а цяперака хочуць ужо і да яе дабрацца…

— Але, справа гэта ня надта каб… сказаў Тодар і адыйшоўшы ад ганку гэрбацярні—плюнууў.

— Але-ж: выходзіць так: працуем, гаруем, а яна ўсё ж т‘кі не твая…

Старшыня стаяў моўчкі а ганку і слухаў паглядаючы то ў адзін, то ў другі бок, у залежнасьці ад таго, дзе больш крычэлі.

— Цяперака я гаварыць пачынаю! Слухаць? крыкнуў ён.

Усе замоўклі.

— Гаманіце, а чаго і самі ня ведаеце. Гэта робіцца дзеля таго, каб кулакі не маглі скупляць зямлю ад бяднейшых. Бедны можа аслабець, кулак купіць у яго зямлю, вось ён ізноў голы як сакол. А калі ўланасьці ня будзе, дык ніхто бядняка ня зможа давясьці да торбы.

— Ен бы рады быў скупіць, абадраць беднага чалавека,—сказаў Тодар ізноў падыходзячы да ганку,—але нельга, бо закон бароне…

У ён агледзіўся на старшыню, шукаючы сцьверджаньня сваіх слоў.

— Гэта правідлова! сказалі нерашуча тыя, што стаялі на перадзі.

— Што-ж тады, так відаць і патрэба—адгукнуліся ззаду.

— Вось, скажам, у мяне зямля пачала кепска радзіць—сьціхла казаў Тодару Парнас—калі на ўласнасьць, дык я гэтак і сядзі, значыцца на ёй пакуль ня здохнеш, а як на часовае ўладаньне—дык пры другім перадзелі я ізноў ствежанькай атрымаю.

Усе сьціхнуўшы слухалі, што кажа Парнас.

— Або, скажам, у мяне на другі год размые равы, ці бугры выскакнуць—сказаў Сапрон—тады гэтую бяры сабе, а мне падай добрую.

— Правідлова! сказалі ўсе.

— Значыцца сход аканчальна рашыў на часовае карыстаньне? спытаўся старшыня.

— Чакай! чакай! Дазволь скумекаць! пасьпешна крыкнуў нехта – а то і не сьцяміш адразу…

Усе замоўклі і пачалі пераглядацца.

— Бач, не пападзі… не вядома хто сказаў ззаду.

— Нязгодны!… пасьпешна крыкнулі амаль усе, у адзін голас.

— Пэўне-ж: прымем на сваю шыю, а потым расплутывайся, сказаў Тодар.

— Я сваю буду ўгнаіваць, хадзіць за ёю, а які небудзь гультай, і аднаго возу на сваю ня вывезе і яму праз нейкі год адыйдзе мая ўгноеная, а я – атрымлівай благую, посную, сказаў Янка Нікіціч.

— К чорту! не жадаем! закрычэлі ўжо ўсі. На ўласнасьць давай.

Старшыня стаяў на ганку, неказаў ні слова і спакойна глядзеў на мужыкоў, якія прад самым яго носам размахвалі рукамі і крычалі, што іх непадкуеш, бо голавы іх шчэ, хваліць Бога, здаровыя і працуюць.

— Вашая воля, бярыце на ўласнасьць,—сказаў ён,—толькі вы тутка мусіць спудлуеце.

— А што? трывожна спытаўся голас з натоўпу.

— А то, што калі атрымаеце на ўласнасьць, дык колькі таму прыдзецца, столькі і застанецца назаўсёды.

А калі на часовае карыстаньне, дык можам атрымаць па меры патрэбы: скажам радзіўся ў цябе сын—атрымлівай лішнюю гоню на яго. Або хто выпісаўся з абчаства—ізноў ідзе дзялёж на роўну.

Усе маўчалі.

— Калі прыбаўляецца, дык што-ж, трэ падумаць.

— Ці мала хто захоча выехаць, не захоча ў вёсцы жыць, сказаў Тодар,—вось яго зямлю і давай.

— Правідлова! тутка і думаць няма чаго! закрычэлі ззаду.

— Значыцца: пастаноўлена?

Ужо-ужо ўсе гатовы былі згодзіцца, ды нехта ззаду сказаў:

— Гэта выходзіць: нейкі чорт сплодзіць цэлую кучу бахуроў, а ў мяне для яго адымаюць зямлю?… Здорава!

— Яны будуць бахуроў пладзіць, а ім зямлю прыпасаць? Такжа здорава!

Падыйшлі яшчэ некалькі спазьніўшых гаспадароў. Гэта ўсё былі маладыя салдаты, якія вярнуліся з фронту, або работнікі з фабрык Яны ўзайшлі на ганак, селі побач старшыні і круцячы папіроскі паглядалі на натоўп

Потым адзін з іх ў расшпіленай шынэлі ўстаў і сказаў:

— Прашу слова. — Гэткім вось чынам вы будзеце гаманіць да самай начы, а толку ў вас роўна ніякага ня будзе, сказаў ён. І ўсе будзеце хадзіць жабракамі. А хочаце ці не жыць па-чалавечаму?

— Чаму-ж не?…

— Ну, дык вось. Тады трэ ўсім ня толькі зямлю, а ўсе разам рабіць. А то ў аднога скажам—ёсьць малатарня: вось ён сабе малоціць, а іншыя—аблізывайся. У другога зямля ёсьць, а каня няма.

А зрабіць усё супольнае: зямлю, скаціну, інвэнтар,—дык у кожнага ўсё будзе. Добра я кажу, таварышы, ці не?

— Правідлова,—нерашуча адгукнуліся ўсе.

—А то іншаму патрэбна што—пойдзе прасіць у суседа, а дадуць табе ці не—гэта шчэ няма ведама.

— Нізашто ніхто ня дасьць! дружна ў адзін голас сказалі ўсе.

— Вось разумны чалавек прыйшоў, адразу ўсё стала на сваё мейсца…

А тады ўсё абладзім у найлепшым відзе: зямля супольная, значыцца і насеньне супольнае. Ссыпім ўсё ў адзін сьвіран дый годзе!

— Па патрэбе і карыстацца…

— Гэта я значыцца булу карак ламаць, а Захар Аляксеяў, што вось увесь час сядзіць сабе на завалінцы—будзе карыстацца?—сказаў ізноў Янка Нікіціч.

Захар Аляксеяў, дагэтуль сідзеўшы на бэльцы з апушчанай галавой, па свайму звычаю трымаючы бараду ў далонях, падняў голаў, пагледзіў на Янку і ізноў апусьціў голаў.

— А вось я зараз спытаюся, сказаў прамоца—таварышы, ён бяднейшы?

— Бяднейшы,—сказалі ўсе.

— А што, павінны мы ці не памагаць тым, хто больш слабыя?—спытаўся гулкім голасам прамоўца сярод агульнай цішыні.

— Ці-ж м зьверы нейкія ці што? адгукнуліся ўсе.

— Значыцца пытаньне адпадае. Далей трэ будуць складніцы для ўсяго скажам на малако. Пабудуем агульную лядоўню і паставім яе сярод вёскі, каб нікаму ня было-б крыўдна.

— Каля царквы-сказаў Тодар,—гэта добра.

— Зажадаў хлібнуць малачка—лётай з Богам з Іванаўскай слабады сказаў Сымон Папіў—гэткім жа манерам узад. Разоў тры зьлётаеш—лепей спаць будзеш…

Усе агледзіліся на яго і сумна маўчалі. Ніхто нат не ўсьміхнуўся на жарт.

— Ну, браткі, прост мазгі пераварачваюцца, сказаў нехта.

— Але! добрую ім работу задаюць!

Устаў старшыня і пастукаўшы па сталу алаўком сказаў:

— Вунь у гарадах, на фабрыках цяперака ўсе разам будуць абедаць, па званку; нікаму асобна і варыць ня трэба. Мы такжа можам гэтак зробіць. То ў вас дзьве сотні гаспадыняў абеды вараць, а трэ будзе самае большае дзесяць Іншыя—на што другое, што патрэбна, рабі сабе. Правідлова?

— Правідлова, нехаця сказаў нехта і дабавіў: Гэты чорт як падчэпіць, дык і павязе, каб ён прапаў!…

— Набраліся там…

— Што-ж гэта мы сабакі вучоныя ці што? па званку будзем бегаць?

— У цябе мо‘ брух баліць, а ў гэты час: бах-бах у звон гэты самы б‘юць Знацца хапайся дый ляці на зламаньне карку? сказаў яшчэ адзін голас.

— А мо, скажам—да кумы зайшоў, а тут ізноў той звон; знацца кідай ўсё дый ляці?

— Не жадаем! Адкатывайся! закрычэлі ўсе і загаманілі пераплутаўшыся паміж сябе. А Мікола—шавец ускочыў на бэльку і пачаў гаварыць проці.

Тыя, што сядзелі на ганку пачалі нешта гаварыць старшыні, але ён, не слухаючы стаяў І глядзеў на мужыкоў. Потым зыйшоў з ганку і моўчкі стаў на дубовы абрубак. Мужыкі, якія ўжо пачалі зьбірацца каля Міколкі, каторы гаварыў проці старшыні.

— Які чорт, чаго стаіць? — спытаўся нехта

— Відаць, казаць нешта хоча.

— Дык чаму-ж маўчыць?

— Чорт яго ведае што, стаў вось стаўбом нейкім і маўчыць—казалі ў натаўпе.

Аднак тыя, што гэтак казалі — працісківаліся праз натаўп, памалу падыходзілі да старшыні і станавіліся вокал яго. І чым ён даўжэй маўчаў, тым менш станавіўся круг слухачоў каля Мікалая.

Нарэшце нехта крыкнуў Мікалаю:

— Годзе табе брахаць! Завёў млын свой а як жа!

Ня бачыш, што чалавек казаць хоча?

І, калі Мікалай застаўся адзін на бэльцы, старшыня падняў уверх руку з алавіком і сказаў:

— Нагаманіліся?

— Нагаманілліся… прабурчэз нездаволены нехта.

— Ну, дык і добра. А цяперака дзела рабіць трэба. А то вас ня спыні, да заўтрашняга дню гаманіць усе будзеце.

— Правідлова! дружна адгукнуліся ўсе.

— Ад агульнага ўладаньня маемасьцяй — звальняецеся,— сказаў старшыня. Ніхто вам ня мае права наказаць. Вашая воля ўва ўсім…

— Ага, спусьціў…

— Вось гэта маладзец! сказаў нехта.

— А зямля застаецца на часовае карыстаньне, казаў далей старшыня, ня гледзячы ў бок гукаўшых,— і ў гэтым вам ніхто забараняць нічым ня можа.

— Чакай! чакай! Мы-ж не зьбіраліся…

Мала што не зьбіраліся. Покуль вы будзеце зьбірацца, дык палова з голаду падохне…

— Правільна! ізноў дружна адгукнуліся ўсе.

Значыцца прынята! сказаў старшыня.

Злавіліся! зціха сказаў нехта ззаду.

Мужыкі ўжо былі ўскалыхнуліся, ды старшыня зыйшоў з абрубка і ўсходзіў на ганак…

Пераклаў Б.Д.