Трынаццаць мне тады мінала (Шаўчэнка/Клімковіч)

Трынаццаць мне тады мінала
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
Пераклад: Міхась Клімковіч
Крыніца: Іскры Ільіча, 1939, - №2 - с. 11

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Трынаццаць мне тады мінала.
Я пас ягняты за сялом.
Ці гэта сонейка так ззяла,
Ці так мне весела было?
Што раптам добра, добра стала,
Ды не доўга сонца грэла,
Мяне весяліла...
Запякло, зачырванела
I рай запаліла.
Я ачнуўся - дзіву даўся:
Сяло пачарнела,
Неба сіняе і тое
Раптам памарнела.
Паглядзеў я на ягняты —
Не мае ягняты!
Азірнуўся я на хаты —
Няма ў мяне хаты!
Не дае мне бог нічога...