Трыялет (Мілюць)
Трыялет Аўтар: Алесь Мілюць 1933 Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 317 |
Хіба ж хто не знае з нас,
Што цяпер злы ў свеце час;
Хіба ж хто не знае з нас…
Хоць працуем шмат падчас —
А жывём за голы квас...
Хіба ж хто не знае з нас,
Што цяпер злы ў свеце час…
Што ўсяго ёсць падзапас...
10 лютага 1933 г.