Тры Крыжы
← Старая канава | Тры Крыжы Абразок Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч 1924 год Крыніца: Часопіс «Грамадзкі голас», № 19, 3 верасьня 1924 году, б. 2 |
Муры Замку → |
— Хто збудаваў іх? — думаў я, гледзячы на іх. — Хто? чыя нага была тутака? Чыя рука пакінула сярод дзікага гушчару лесу гэтыя крыжы? Над кім яны стаяць?…
— Гэ, вы, сябра, нешта задумаліся? Ня сумуйце! — зьвярнуўся да мяне Караба.
— Вось, хадзеце да іх бліжэй, — Мы падайшлі да самых камянёў, у якіх былі ўмацовавы крыжы.
— Ну, вось слухайце, — пачаў Караба.
— Даўно, даўно, нават дзяды нашы не памятаюць гэтага году, тутака недалёка стаяў стары замак. На яго месцы мы пабываем яшчэ сёньня і легэнду аб ім я вам раскажу, а, пакуль што, аб крыжох слухайце: Паставіў гэтыя крыжы Юрка Касы. Пад сярэднім пахованы яго бацька, — князь Радзівід, пад другім — яго другі бацька, а пад трэцім — з якога боку, ня ведаю, ён сам.
— Хто такі быў Юрка Касы? Які Радзівіл? І як у яго былі два бацькі? — зьдзіўленна запытаў я, глянуўшы на іх абодвух.
— А вось, як прыдзем да месца, дзё быў стары замак, дык я вам раскажу ўсё папарадку, а, пакуль што, давайце адпачынем дый папалуднуем, — закончыў ён, і яны пачалі рыхтаваць яду.
Я адыйшоў ад іх, прыхіліўся да елкі і думаў. Дык вось дзе хаваецца праўда пра маіх дзядоў і прадзедаў! Дык вось хто хавае праўдзівую мінуўшчыну майго народу! Дык вось хто захаваў славу і гонар старонкі мае! Ты, ты, старадаўны лес! Табе я павінен дзякаваць за ратунак нямых сьведкаў пра жыцьцё старонкі мае…
Дык ведай, цёмны лесе, ніхто не дазнаецца ад мяне пра месца, дзе хаваеш ты гонар роднай старонкі маей. Ведай! вось тутака ля трох крыжоў прысягаю Табе, ніхто не пазнае!…
— Сябра! А, сябра! … пазваў мяне нехта, і мары мае зьніклі…
— Вось закусеце!
Смачна пад’еўшы, мы крануліся далей.
Бывайце, Тры Крыжы, і памятайце я прысягу сваю вам датрымаю!…
Дзяргач.