Туман ярам, ярам-даліною

Туман ярам, ярам-даліною
песьня

Крыніца: Песні беларускага народа: метадычны зборнік / уклад. і ўступ. арт. І.В. Казаковай — Мінск: Паркус плюс, 2007. — 68 с. ISBN 978-985-90-140-2-4

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лягатып Вікіпэдыі
Лягатып Вікіпэдыі
На Вікіпедыі
Туман ярам, ярам-даліною (акадэмічная)
Туман ярам, ярам-даліною (клясычная)

* * *


Туман ярам, ярам-даліною,
Туман ярам, ярам-даліною.

За туманам нічога не відна,
Толькі відна дуба зелянога.

Пад тым дубам крыніца стаяла,
Там дзяўчына воду набірала.

Ды ўтапіла залато вядзерца,
Засмуціла казакова сэрца.

— А хто ж тое вядзерца дастане,
Той са мною на ручніку стане.

Хлопец тое вядзерца дастане,
Ён з табою на ручніку стане.