Тут неба — даль бязбрэжная, як мора

Тут неба — даль бязбрэжная, як мора
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/249.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Тут неба — даль бязбрэжная, як мора,
А мора — даль блакітная нябёс.
Тут лезе нізь на сонечны адкос,
А высь цвіце ў сонечным прасторы.
Тут краскі каляруюць, нібы зоры,
А зоры — нібы коўшыкі мімоз,
Тут грае лета на краплінах рос,
Тут зелянеюць вечна долы, горы.
А там — у нас мяцеліца гуляе
Паміж балот, між курганоў-стагоў,
У белых іскрах спуджаных снягоў.
Мароз скрыпіць у гучназвонным гаі,
А сонца спавіваюць хмары-зграі,
А месяц не залоціць глянц лугоў.