Тут так хораша, сьвету так многа…
Срэбны месяц ліе на кусты.
Я iду сваёй роднай дарогай,
Зноў вясёлы i зноў малады.
Даль маўчыць i цяпер не падскажа,
Што рабiць i куды мне iсьцi.
Толькi знаю, што шлях мой праляжа
Там, за вёскай ў жытох i ў трысьцi.
Сёньня ўсё, гэты хвойнiк i Сьвiслач —
Да сябе заклiкаюць пажыць.
Колькi ўпартых бяроз панавiсла
Над вадой i на грудзi мяжы.
Гэта межы спыталi у сэрца:
— Цi ж ня ты хочаш пiць гэту цiш? —
Ўсё маўчыць, ня дыхне, як пры сьмерцi,
Ну а ты?.. Ты таксама маўчыш!
Ну i што-ж, калi сьвету так многа,
Срэбны месяц каханьнем гарыць.
К чорту песьнi, разгул i трывогi,
Хоць хвiлiну адну так пажыць!
Сакалянка 1926