Тэлеграма Старшыні Рады Міністраў БНР Вярхоўнай Радзе Лігі Нацый

Тэлеграма Старшыні Рады Міністраў БНР Конфэрэнцыі Вярхоўнай Рады Лігі Нацый у Лёндане
Тэлеграма
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
16 ліпеня 1922 году
Крыніца: Часопіс «Беларускі Сьцяг», № 4, жнівень-верасень 1922 г., б. 45-46

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Тэлеграма Старшыні Рады Міністраў Б. Н. Р.
Конфэрэнцыі Вярхоўнай Рады Лігі Нацый у Лёндане

Беларускае жыхарства акупаванай Польшчай Горадзеншчыны, Віленшчыны і часьці Меншчыны пазбаўлена ўсякіх нацыанальна-палітычных і чалавечых правоў. Нахрапная полёнізацыя ўсё атабрала.

1. Карыстаньне беларускай мовай у установах і цэрквах забаронена;

2. Сыстэматычна зачыняюць беларускія школы: ва ўсей Горадзеншчыне німа ўжо ніводнай беларускай школы;

3. Нешчадна прасьледуюцца беларускія грамадзка-палітычныя і культурныя арганізацыі — закрыты ўсе коопэратыві;

4. 262 праваслаўных цэркві крыты;

5. Разхічаецца ацалеўшае пасьля вайны беларускае нацыанальнае багацьця — ў першы чарод лясы;

6. Землі беларускіх уцекачоў аддадзены польскай вайсковай каланізацыі;

7. Усякая праява беларускай нацыанальнай самаістасьці і самаабароны нешчадна караецца: стасаваныя супроць беларусаў арэшты, грабяжы, выгнаньня-напасьці і страшэнныя зьдзекі абярнулісяў ў сыстэму вынішчаньня абяздоленага войнамі і гібеючага ад пошасьцаў і голаду беларускага жыхарства.

Беларусы становячыя абсолютную большасьць, звыж (70%) жыхарства захопленага палякамі абшару, ня хочуць, каб іхнімі сувэрэннымі і дзяржаўнымі правамі карысталіся іх гістарычныя і цяперашнія палачы.

Просім Раду Лігі Нацый настаяць на выяаўненьні, замацаваных аўтарытэтам Вялікіх Дзяржаў, і прынятых на сябе Польшчай у Спаа забавязаньняў. Нараў і Буг гістарычная і этнографічная граніца Польшчы з Беларусьсю.

Ластоускі
Старшыня Рады Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі.

16. VII. 22