Тэлеграма беларускіх паўстанцаў польскаму ўраду
← Ультыматум Юзафу Пілсудскаму | Тэлеграма беларускіх паўстанцаў польскаму ўраду Тэлеграма Аўтар: Герман Шыманюк Красавік 1922 году Крыніца: Часопіс «Беларускі Сьцяг», № 2-3, чэрвень-ліпень 1922 г., б. 34-35 |
У часопісе быў зьмешчаны допіс: «Гэта тэлеграма выслана партызанамі са ст. Чэхі, якую былі часова заняўшы паўстанцы.» |
ТЭЛЕГРАМА ПАУСТАНЦАУ ПОЛЬСКАМУ УРАДУ. Варшава. Начальніку Польскай Дзяржавы п. Пілсудскаму. Гэтым пытаем Вас, пане Пілсудскі, чым тлумачыцца не атрыманьне адповедзі на наш ультыматум, пасланый 30 сакавіка н. ст. бягучага году. Дзеля гэтага яшчэ раз напамінаем аб нашым ультыматуме, каторы кажэ: каб польская ўлада прызнала беларускую дзяржаву, як такую і прыняла сваю окупацыйную ўладу з нашага краю. У здарэньні адмовы, або не жаданьня адпаведаць на нашы вымаганьні, папераджаем, што прыймем пагалоўнае зьніштажэньне паліцыі, жандармэрыі, польскай арміі і ўсей шляхты…