Угрунь (1927)/Моладзь і сонца/Ой, напэўна, за вішнёвым

Завязка Ой, напэўна, за вішнёвым
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1927 год
Легенда
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ой, напэўна, за вішнёвым.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ОЙ, НАПЭЎНА, ЗА ВІШНЁВЫМ…

За садочкам, за вішнёвым,
ой, напэўна, за вішнёвым
у сарочцы каляровай, —

там каханы мой чакае,
ой, напэўна, ўжо чакае
і трывожна выглядае.

Як ў верасень лісточкі,
ой, напэўна, як лісточкі,
пахмурнелі яго вочкі.

Сэрца мусіць зазлавала
ой, напэўна, зазлавала,
з-за даліны гнеў пазвала.

Але зараз, праз хвілінку,
ой, напэўна, праз хвілінку
стрэне ён сваю дзяўчынку.

Я-ж ня вінна, ўсё бывае,
ой, напэўна, ўсё бывае
і ніхто аб тым ня знае…

Хочаш так, але сумысьле
ой, напэўна ўжо сумысьле
ўсё ня так, як твае мысьлі.

Але згіне гнеў, даруе,
ой, напэўна мне даруе —
прыбягу і пацалую…