Узброеныя песні (1936)/Сонца і песня/Вечарынка

І пяе ўладар… Вечарынка
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1936 год
Поўналецце
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечарынка (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЧАРЫНКА

Збірайцеся, людзі,
Рыхтуйся, дачка,
Сягоння мы будзем
Скакаць „казачка“.

Дачушка, Карынка,
Яно ў першы раз,
У нас вечарынка,
Гулянка — у нас!

Эх, тупну сягоння,
Дарма, што сівы.
У бубны зазвоніць
І шум баравы.

І так разыйдуся,
Аж пыл шугане.
Па ўсёй Беларусі
Пачуюць мяне.

Пачуюць, пазнаюць.
На ўвесь наш раён,
Дачушка, мы маем
Найбольш працадзён.

І сёння сабрацца
Прышоў наш чарод:
Табе — восемнаццаць,
Мне — семдзесят год!..

Жылося гаротна,
Ой, шмат перанёс.
А рос, як балотны
Расце вербалоз.

Заўсёды ў стадоле
З жывёлаю спаў.
Ні хлеба, ні солі
Ніколі не знаў.

Армяк саматканы
І лапці з лазы.
Улетку — туманы,
Вясной — маразы.

Гарбеў я на трутняў
І тлеў, нібы пень.
Эх, тупнем, прытупнем
За сёнешні дзень!

За плённую працу,
За буйны ўмалот,
За ўсе — восемнаццаць
І семдзесят год!

Не ведала-б свята
Сваіх берагоў —
Каб раптам у хату
К нам Сталін зайшоў.

Я пэўна-б заплакаў,
Як плача дзіця,
За шчасце ў падзяку,
За радасць жыцця.

Ды з Сталіным разам
За стол-бы я сеў,
Пытаўся-б, расказваў,
І ў вочы-б глядзеў.

Ён, ветлівы, трубку
Пачаў-бы курыць…
Дачушка, галубка,
Як весела жыць!

І чарка, і скварка,
І хата свая,
Ты стала — даяркай,
І конюхам — я.

І сёння, мы, братцы,
П‘ем кубкамі мёд —
За ўсе — восемнаццаць
І семдзесят год!

Снежань, 1935 г.