Узброеныя песні (1936)/Сонца і песня/На векі вякоў…

Сонца і песня На векі вякоў…
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1936 год
І пяе ўладар…
Іншыя публікацыі гэтага твора: На векі вякоў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ВЕКІ ВЯКОЎ…

Мяне разбудзіў тэлефонны званок…

Зара разлівае рабінавы сок.
У стайні ў дарогу сядлаюць каня.
З трывогай з дарогі бяжыць цішыня
Ад гулкага поступу спелага дня.

Мяне ля дарог спатыкаюць бары…

Вядуць пераклічку ў палях трактары.
Праменні ліюцца праз тысячы сіт,
Абапал бяжыць баравы аксаміт,
Далёка плыве чоткі цокат капыт.

Прачнуўся ў лістах залатых лістапад…

Я еду ў калгас, як таварыш, як брат,
Там свята сягоння, там росквіт прышоў,
Там радасць выходзе з сваіх берагоў:
— Зямлю атрымалі на векі вякоў!

Спяшаюцца вёрсты і думкі, і час.
Калгас весяліцца. Святкуе калгас.

27/IX-35 г.