Упаўнаважаньне І. Краскоўскаму на вядзеньне перамоваў з Расеяй
Упаўнаважаньне І. Краскоўскаму на вядзеньне перамоваў з Расеяй дакумэнт 10 кастрычніка 1918 Крыніца: Архівы БНР, Том 1, Кніга 1, с. 276 |
Беларуская Народная Рэспубліка
Народны сэкрэтарыят
10 Кастрычніка 1918 г.
№1651
Место Менск
УПАЎНАМОЦТВА
Народны Сэкрэтарыят Беларускае Народнае Рэспублікі, на моцы сваёй пастановы за 9 гэтаго кастрычніка 1918 г., даручае Члену Надзвычайнай Беларускай Дэлегацыі Івану Краскоўскаму, ад імені Беларускай Народнай Рэспублікі, вясьці перэгаворы ў пастанаўляючай форме з Урадам Расійскай Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі, ці яго паўнамоцнымі прэдстаўнікамі ў Кіеві, — аб прызнаньні нізалежнасьці і Дзержаўнай самастойнасьці Беларусі і наконта тых вынікаў, якія выцекаюць з факту гэтаго прызнаньня; аб устанаўленьні рубяжоў паміж памянёнымі Дзержавамі, і ўпаўнамачывае падпісаць належные ў гэтых справах дагаворы, што подпісам і прыкладам печаткі сьведчымо.
Старшыня Народнаго Сэкрэтарыяту і Народны Сэкрэтар Міжнарадовых Справаў
Середа
Народны Сэкрэтар Гандлю і Прамысловасьці
Т. Вернікоўскі
Народны Сэкрэтар Фінансаў
Захарко
Народны Сэкрэтар — Загадчык Справаў Народнаго Сэкрэтарыяту
Л. Заяц