Упыры (Ластоўскі)

Упыры
Публіцыстыка
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1927
Крыніца: Газэта «Савецкая Беларусь», № 153 (2045), 9 ліпеня 1927 г., б. 3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Упыры.

Выабражэньне першабытнага чалавека спладзіла, у навуку патомнасьці, агідную постаць «упыра».

Упыр—гэта мярцьвяк, які выходзіць з магілы і сьсе кроў жывых людзей. Час дзеяньня упыра—ноч. Ясны дзень забівае яго.


Такбаіць пра ўпароў народная фантазія.

Абрыдая постаць крывавага мерцьвяка як ня трэба лепш пасуе да аджыўшых і зыйшоўшых з жыцьцёвай арэны грамадзкіх форм.

Быў час. калі манархізм іграў актыўную ролю ў гісторыі. На версе грамадзкай піраміды сядзеў манарх, падтрымліваны радавой знацьцю—памешчыкамі і вяльможамі, а ўнізе, пад іх цяжарам, гнуліся зьведзеныя на палажэньне жывога інвэнтара працоўныя масы.

Гэты лад вярхі называлі «божым», «сьвятым».

Кожнага, хто выступаў у абарону працоўных мас, называлі бунтаўшчыком і цяжка каралі. Прыкладам, нашага пінчаніна, Налівайку, акі ў канцы XVI ст. падняў сялян супроць памешчыкаў, злавілі і сьпярлі жыўцом у Варшаве, усадзіўшы ў да чырвана распаленага жалезнага быка.

Рэвалюцыя скінула ў нас царызм. Народны гнеў выгнаў з краю памешчыкаў. Разыйшоўшыся па заграніцах, яны воўчым выцьцён завылі аб учыненай над імі «несправадзівасьці», што абернуты імі ў цяглую жывёлу, працоўвы народ разьбіў путы няволі і—о страшэнная рэч!—узяў уладу ў свае рукі дый там сабой кіруе пры помачы форм савецкай дзяржаўнасьці! Як-жа гэта? А дзе-ж нашае панаваньне?

Загаласілі.

Чаму? Не таму, што ім шкода цара, а таму, што манархізм ёсьць найбольш выгадная форма дыктатуры намешчыкаў над сялянамі і буржуазеі над рабочымі.

Ці могуць яны калі-колечы дачакацца зьдзяйсьненьня сваіх імкненьняў?

Не. Гэта ўжо ніколі ня можа стацца, бо сацыяльная сіла жмельні памешчыкаў і буржуазеі роўна нулю. Супроць іх звыш сотай міліенаў сялян, работнікаў, працоўнай інтэлігэнцыі. Справа іх безнадзейная. Але яны спадзяюцца, мятушацца, прадаюцца чужынцам, крычаць аб «вызваленьні», аб «аб‘яднаньні нацыянальных сіл», аб манарху. Жывыя мерцьвякі за мерцьвякоў хапаюцца.

На гэткім грунце, у атмасфэры аджыўшых утопій праяўляюцца ўпыры. сучаснасьці—Кавэрды.

Другі тып сучасных упыроў пастачае Паўлюкевічыяда, якая сеецца і лапушыцца на грунце, перасыпаным міязмамі дзяржаўнага імпэрыялізму і рэакцыі.

Гэта група ніколі ўладай ня была і прэтэнзій да дыктатуры ня мае. Яе ідэал—срэбнікі з запахам сьвежай крыві. Яе прафэсія—таргоўля сумленьнем: прадажа сваіх.

«Паўлюкевічыяда» існуе ў наш час у Заходняй Беларусі. Маральнае разлажэньне родніць яе з манархістымі. «Паўлюкевічычда» ўзгадоўвае Кавэрдаў.

Трэцюю групу упыроў нашай сучаснасьці становяць адзінкі, якія карэньнямі—ў мінуўшчыне, а вяршкамі—ў сучаснасьці.

Гэты тып упыроў піша «навуковыя» расправы, засядае ў акадэміях, езьдзіць заграніцы, будуе шырмы з «Парамейнікаў», засланяючы імі свае сямейныя справы з манархістамі і паўлюкевічаўцамі.

Але перад абліччам здаровых целам і духам мільёнаў працоўных мас цана ўсім тром адмепам упыроў адна, бо першыя даюць грунт паяўляцца Кавэрдам, другіа—ўзгадоўваюць, а трэція—адукоўваюць Кавэрдаў.

На ахвярным доўгім шырокім шляху да вызваленьня працоўнага народу шмат палегла нявінна забітых.

Шмат сьветлых імён і ў мартыралёгіі нашага савецкага будаўніцтва. З чэсьцю спамяне ўдзячная патомнасьць адны і другія імёны і з агідай адвернецца ад ўпыроў нашай сучаснасьці.

В. Ласт.