Урачыстасьць (1925)/Урачыстасьць жыцьця/Мне сэрца раніла страла

Мая душа Мне сэрца раніла страла
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1925 год
Пакуль жыў — для мяне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мне сэрца раніла страла.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МНЕ СЭРЦА РАНІЛА СТРАЛА

Мне сэрца раніла страла
І каплю яду зараніла.
Ці знойдзе сэрца мае сілу,
Якая-б рану зажыла?

Ці кроў гарачая ў хадзе,
Ў нястрымным вёрткім павароце
Атруты гэтай не зьвядзе
З нутра ў халодным лёгкім поце?

І будзе постаць, як раней,
Жывой бурліваю крыніцай
Паіць наніз маіх надзей
І сеяць думкі бліскавіцай?

Я чую-чую, хопе сіл —
Ў крыві гарачай многа жыцьця —
Разгорне дух мой цёмны пыл
Пры стрэчы к радаснаму выйсьцю.

Памкне нястрымнаю ракой,
Бурлівай хваляю пагоніць
Пазыў да сонца; й буйны бой
Зноў сэрца палкае зазвоніць…

25/VIII-24 г.