Урачыстасьць (1925)/Урачыстасьць рэволюцыі/Беларуска

Над шумным палацам, над курнаю хатай Беларуска
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1925 год
Праца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Беларуска (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЕЛАРУСКА

Як ідзе —
Шнур кладзе
Лёгкае хады.
Роўны стан
Увабран
Стужкаю ўсягды.
Сьвежы жар
Крые твар —
Сьвеціцца пагляд.
Валасы
Ў дзьве касы
Спушчаны назад.
Паглядзіць —
Адарыць,
Сэрца ўскалыхне.
Падыйсьці
Ў пачуцьці
Да яе кожны мкне.
У руках
рэзвы мах,
Праца, як гульня.
Ці з сярпом,
Ці з цапом —
Ўсё пяе яна.
Ні жуды,
Ні нуды
Ў песьнях ня чуваць.
Сонца, квет,
Цэлы сьвет
Рада-б абнімаць.
Кожын верць
Паглядзець —
Погін каласоў.
Сіла, рух,
Вольны дух
З поля ды лясоў.
Хто маляр
Яе чар,
Строю, пекнаты?
Край з вякоў
Мужыкоў,
Беларусь — то ты!

Капыль, 16/IV—23 г.