Кельнскі Сабор У Альпах
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 2, ліпень 1923 г., б. 3
Сабор св. Марка ў Вэнэцыі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У Альпах.

Кругом
правечна бель сьнягоў
ня топтаных людзкой ступой…
Ў вышы сінеюць льды
дамаскай стальлю,
і небазвод ўражае дальлю
панадлівых нябёс паўдзённых.
Як надзен іх блакіт чароўны
з краіны вечных сьцюж!
А глянеш ўніз, з гары, —
пабачыш там муры
дамоў, сьвятынь,
малых ў нізіннай далі.
І горнага арла
на скале,
што з годнасьцю спакойнай,
паміж забаў ў стыхіі вольнай,
аднехаця, цікуе зайчы троп.
За намі шэры строп
нябёс паўночных,
абшар, дзе лютуе зіма,
дзе белым саянам сьнягоў
засьцелена зямля.
Тут, на рубяжы двох сьветаў,
двох культур,
дзесь з вершадзі высокай,
глядзя на рымскіх замкаў звалы
тваей мінуўшай славы,
што ўжо ня дасьць натхненьня,
я не завідую табе.
Італьская зямля!
Лепш наша бедная калыска
жыцьцём напоўнена у шчэрць,
як ваш трупехлы гроб,
з якога зеціць сьмерць.


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.