У Сібір (Пушкін/Суніца)
У Сібір Верш Аўтар: Аляксандр Пушкін Пераклад: Рыгор Суніца |
Іншыя публікацыі гэтага твора: У Сібір (Пушкін). |
У глыбіні сібірскіх руд
Хавайце гордае цярпенне,
Не згіне праца вашых рук
І дум высокае імкненне.
Няшчасцю верная сястра,
Надзея ў змрочным падзямеллі
Абудзіць весялосць і смеласць,
Прыйдзе жаданая пара:
Сяброўства і любоў людзей
Дайдзе да вас праз змрок засоваў
Так, як у катаржныя зводы
Мой вольны спеў да вас ідзе.
Аховы цяжкія спадуць,
Астрогі рынуць — і свабода
Вас прыме ветла ля ўвахода,
І меч браты вам аддадуць.