У арганізацыі — сіла

У арганізацыі — сіла
Публіцыстыка
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1943 год
Крыніца: часопіс «Жыве Беларусь!» (Менск), 1943, № 4-5, кастрычнік-лістапад, б. 20, паводле «Беларускае газэты» № 58 (176) ад 4.08.1943 г.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У АРГАНІЗАЦЫІ — СІЛА

Адзін дубчык із мятлы лёгка пераламаць, бо ён слабы, але калі гэтыя дубчыкі зьвязаць разам у мятлу, дык пераламаць — ужо цяжэйшая справа. Гэтая відавочная праўда увайшла у прыказкавую народную мудрасьць.

І запраўды, у арганізацыі — сіла. Усё, што чалавек меў здабыць у змаганьні, ён здабыў гэта у арганізацыі грамадой.

Арганізацыя — гэта прыродная зьява. Яна наглядаецца і у жыцьці жывёлаў. Слабейшыя стварэньні, якія маюць ворагаў, заўсёды лучацца у статкі — арганізуюцца. Чалавек — грамадзкае стварэньне. Увесь дабрабыт гоны, культура і цывілізацыя — вынікі ягонай арганізацыі. Дзяржава — вышэйшая ступень арганізацыі народу.

Мы, белаурсы, дагэтуль незарганізаваныя, таму і доля нашая такая, якую маем. Незарганізаванасьць нашая, праўда, паходзіла ня знашае віны. Гэта было таму, што нашыя ворагі, дужэйшыя за нас, не дапушчалі да арганізацыіі нашага народу, бо ведалі, што тады цяжка было-б уціскаць яго. Цяпер палажэньне зьмянілася. Беларускі народ дачакаўся таго гістарычнага часу, калі ворагі нашага адраджэньня абясьсіленыя, а вызвольнік— нямецкі народ — ня толькі што не перашкаджае, але і дапамагае нам арганізавацца. Прыкладам, мы цяпер паміж іншага маем дзьве агульна-беларускія арганізацыі: Беларуская Самапомач і Саюз Беларускае Моладзі. Самапомач павінна згуртаваць усіх беларусаў з мэтаю лягчэйшага перанясеньня цяжкасьцяў вайны і адбудовы Бацькаўшчыны. Саюз Беларускае Моладзі павінен згуртаваць усю нашую моладзь, каб яна арганізавана вучылася і тварыла лепшую будучыню свайго народу.

Ніводзін хлапец і дзяўчына не павінны быць вонках гэтай арганізацыі. Ніводзін вырослы беларус не павінен быць вонках арганізацыі Самапомачы. Працэнт удзелу у гэтых беларускіх арганізацыях будзе сьветчыць аб нашай грамадзкай дасьпеласьці, аб нашай здольнасьці ці няздольнасьці ла самастойнага жыцьця.

Час несупакойны. Падзеі ляцяць маланкаю. Часамі прапушчэньне карыснае нам часіны можа адбіцца дамоўна на цэлыя дзясяткі гадоў.

Цяперашнія нашыя дзьве агульна-беларускія арганізацыі СБМ і БСП могуць адыйграць паважную ролю у палітычна-грамадзкім жыцьці нашага народу, або — паказаць нашую сьлімазарнасьць і жыцьцёвую мляўкасьць.

Беларуская Самапомач ужо арганізацыйна разбудавалася і памагае шмат каму у бядзе, але яна яшчэ ня можа пахваліцца агульна-беларускім удзелам у ёй. Гэта было дзякуючы розным нутраным прычынам, якія не дазвалялі гэтай арганізацыі дасягнуць свае галоўне мэты. Нядаўна, аднак, адбылася рэарганізацыя Самапомачы і вызначэньне новага старшыні яе. Гэта павінна быць новым стымулам кажнаму беларусу, каб прычыніцца да разьвіцьця гэтай карыснай арганізацыі, да зьдзейсьненьня ейных галоўных мэтаў. Першым абавязкам кажнага беларуса у гэтым кірунку — быць сябрам гэтай арганізацыі.

Што да Саюзу Беларускае Моладзі, дык гэта арганізацыя ад самога пачатку выявіла сваю энэргію і жыцьцёвасьць. Ужо у сталіцы і у іншых шмат якіх гарадох нашае Бацькаўшчыны маршыруе з бадзёрымі песьнямі беларуская зарганізаваная моладзь. Надзея і радасьць уліваюцца у душу, калі чуеў гэтыя песьні нашае дарагое моладзі, калі бачыш ейныя стройныя шэрагі, ейны жыцьцярадасны, бадзёры выгляд.

Толькі у Саюзе Моладзі малады хлапец ці дзяўчына вырастуць на добрага беларуса—грамадзяніна свае Бацькаўшчыны.

Трэба апрача усяго іншага, памятаць, што беларуская моладзь у сваёй арганізацыі вучыцца працаваць і узгадоўваецца у ваеннай дысцыпліне. Усё гэта канечна патрэбна нашаму нарлду, які, як ведама, можа лішне пацыфістычны, зашмат каму суступае з дарогі, замала маець арганізацыйнае дысцыпліны.

Вялікая-б была сіла нашага народу, калі-б ён меў сотні тысячаў зарганізаванае беларускае моладзі. Голас такой арганізацыі быў-бы важкі. З ім лічыліся-б усе, і гэтая самая арганізаваная моладзь, напэўна, не глядзела-б бязрадна на тое, што у нашых лясох валочацца бандыты, перашкаджаючы адбудове краю і забіваючы бязьвінных нашых сялянаў. Ужо цяпер, пабыўшы у навучальным асяродку беларускае моладзі, сэрца цешыцца і уліваецца у душу надзея на лепшую нашую будучыню.

— Тваё цела і твой дух належыць твайму народу.

— Ты ня жыў, калі жыў толькі для сябе. Ты ня згінуў, калі памёр за Бацькаўшчыну.

— Хто гнецца і стогне, той ня варты, каб быць вялікім.—Вось некаторыя з тых сказаў, якія беларуская моладзь паўтарае у часе уздыманьня і апушчаньня свайго сьцягу.

— Любі свой народ і родны край над усё на сьвеце і цэлае сваё жыцьцё ахвяруй на службу для ягонага шчасьця і дабрабыту.

— Шануй сваю родную мову, родныя песьні і казкі і дбай аб разьвіцьці і пашырэньні беларускае культуры.

— Помні, што шчасьце, гонар і слава Бацькаўшчыны вышэй і даражэй за дабрабыт і жыцьцё адзінкі, і хто памірае для Бацькаўшчыны, той вечна жывець у народзе. — Гэта тры з дзесяцёх запаветаў беларускага юнака і юначкі.

У такім дусе узгадаваная нашая моладзь створыць цуды, з такое моладзі Беларусь будзе ганарыцца, з такой моладзяй будзе шчасьлівая нашая будучыня.

Толькі той, хто ня хоча дабра нашай Бацькаўшчыне, хто хоча быць вечна парабкам, той ня будзе цешыцца з таго, што мы маем Саюз Беларускае Моладзі і не пашле сваіх дзяцей у гэтую арганізацыю. Кажны беларускі бацька і матка павінны парупіцца, каб іхныя дзеці выгадаваліся на добрых грамадзянаў свайго народу, а гэта будзе толькі тады, калі яны будуць сябрамі СБМ. Кажны хлапец і дзяўчына павінны з радасьцяй ісьці у сваю арганізацыю, бо там яны навучацца, як трэба любіць сваю Бацькаўшчыну, як трэба для яе працаваць, там яны здабудуць дая самых сябе духовае і фізычнае здароўе.

Калі уся нашая моладзь будзе зарганізаваная у СБМ, а кажны вырослы беларус будзе сябрам БСП—зарганізуецца і увесь Беларускі народ. Ён станецца вялікаю сілай. З ім будуць усе лічыцца. Ён здабудзе пачэснае месца у сям’і вольных народаў Новай Эўропы.

Ул. Казлоўскі