7. „Сілький Господар“ 8. Украінская Коопэрацыя
Публіцыстыка
Аўтар: Станіслаў Грынкевіч
1936 год
9. „Маслосоюз“

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УКРАІНСКАЯ КООПЭРАЦЫЯ.

Хто беспасярэдна сустрэўся з сяньняшнім украінскім жыцьцём у Галіччыне, той згодзіцца, што ня можна гэтага жыцьця прадставіць без коопэрацыі. Хто-ж з гэтым жыцьцём папрабаваў пазнаёміцца, той ня можа абараніцца ад думкі, што украінец ёсьць коопэратарам ад прыроды. Ня ёсьць гэта пахвала, але толькі сьцьверджаньне жывой праўды.

Коопэратыўны рух на розных украінскіх землях будзіўся ў розных формах і разьвіваўся з рознай сілай. На Вялікай Украіне (ў Наддняпраншчыне) коопэрацыя найперш праявілася ў форме супалак спажывецкіх: у 1865—66 г. у Епізавеце (Херсоншчына), у 1866 г. у Харкаве. Працавалі там М. Балін і М. Зібэр. Працоўныя коопэратывы ў форме земляробскіх арцеляў арганізаваў В. Левитський. З ідэолёгаў Наддняпранскай Украіны, апрача ўжо ўспомненых, трэба зазначыць такія імёны, як М. Драгоманів (1841—95), В. Доманицький, Хр. Барановський, ведамы эканаміст М. І. Барановський, які пад канец свайго плоднага жыцьця († 1919) прыймаў дзейнае ўчасьце ў украінскім жыцьці.

У Галіччыне (у той час пад Аўстрыяй) першым украінцам, які выступіў з думкай коопэратыўнага будаўніцтва, быў В. Нагірний (1848—1921), які так жа пачынаў з коопэрацыі спажывецкай. На грунце украінскай коопэрацыі крэдытовай першыя падставы клаў Др. Т. Кормош († 1927). Малачарскую коопэрацыю ўрэшце паставіў на цьвёрдыя ногі сьвяшчэньнік Астап Нижанківський (забіты ў 1919 г.).

Сягоньня стан украінскай коопэрацыі ў Галіччыне прадстаўляецца гэтак:

Найвышэйшае кіраўніцтва ўсяе украінскае коопэрацыі знаходзіцца ў руках Рэвізыйнага Саюзу Украінскіх Коспэратываў (РСУК), заснаванага ў 1934 г. як „Краёвы Рэвізыйны Саюз“. Гэты саюз працуе ў кірунках: інструктарска-рэвізыйным, арганізацыйна і праўна дапамаговым, культурна прасьветным і прапагацыйна-выдавецкім. Да часу апошняй зьмены польскага закону аб коопэратывах (1934 г.), Рэв. Саюз Укр. Коопэратываў абыймаў сваей дзейнасьцю ўсе землі, дзе толькі жывуць украінцы пад Польшчай. Законам з 1934 г. дзейнасьць Саюзу агранічана да абшару трох толькі ваяводзтваў ў Галіччыне: Львоўскага, Станіславаўскага і Тарнопальскага. Украінскія коопэратывы на Валыні, Палесьсі і Холмшчыне ад гэтага часу ня могуць належаць да РСУК і змушаны належаць да саюзаў польскіх. Гэтым-жа законам значна звужана дзейнасьць Саюзу ў кірунку культурна-прасьветным і выдавецкім.

Не зважаючы на гэткія труднасьці і агранічэньні, Рэв. Саюз Укр. Коопэратываў далей вельмі прадуктыўна дзеіць, надаючы кірунак усёй саюзнай украінскай коопэрацыі ў Польшчы і служачы прыкладам для коопэрацыі нават польскай і загранічнай. Дзякуючы гэтаму самаму, Рэвіз. Саюз ёсьць дзейным сябрам Міжнароднага Саюзу Коопэратываў, куды належаць пераважна толькі саюзы народаў дзяржаўных.

Поўная самавыстарчальнасьць усяе украінскае коопэрацыі, згуртаванае ў Рэвізыйным Саюзе Укр. Коспэратываў пазволіла ёй шчасьліва ператрываць сусьветны гаспадарскі крызыс і нават падчас яго значна пашырыцца.

Старшынёй Рэвізыйнага Саюзу ёсьць сэнатар інж. Ю. Павликовський, а галоўным дырэктарам сэнатар Астап Луцький. Месьціцца Саюз у Львове, пры вул. Міцкевіча 12; у хуткім аднак часе мае перанесьціся ў собскі будынак пры вул. Тэхніцкай № 1.

Калі гаварыць аб паасобных відах украінскай коопэрацыі ў Польшчы, дык трэба яе з большага прынамся падзяліць на коопэрацыю: спажывецкую, крэдытовую, земляробска-вытворчую і гэтак званую „розную“. Дзеля таго, што іншыя запатрабаваньні чалавека — жыхара места, а іншыя ў жыхара сяла, дык і спажывецкая коопэрацыя ў галіцкіх украінцаў сягоньня мае асобную цэнтралю для места („Народна Торговля“) і асобную для сяла („Цэнтрасаюз“).

Народна Торговля“.[1] Закладчыкам „Народнай Торговлі“ зьяўляецца архітэкт В. Нагірний. Першае коопэратыўнае таварыства п. н. „Народна Торговля“ было заснована 5 ліпня 1883 г. Ейнай мэтай было стацца арганізацыйнай цэнтраляй для спажывецкіх, спачатку сельскіх і гарадзкіх крамаў, купляць для іх таней тавар з першай рукі і гэтым спосабам змагацца проці шалеючага і бязмежнага вызыску крамнікаў і пасярэднікаў. Праз пяць гадоў „Н. Т.“ згуртавала гэтак каля сябе блізу 130 крамаў, якія аднак у працы сваей не кіраваліся коопэратыўнымі правіламі. Гэта падрывала ў людзей давер да коопэрацыі. Ня было таксама фаховых кіраўнікоў у працы. Дзеля гэтага згуртаваныя ў „Н. Торговлі“ крамы памалу ўпадаюць і сама „Н. Торговля“ пераходзіць да арганізаваньня собскіх крамніцкіх складаў у розных гарадох Галіччыны на коопэратыўных падставах. Ад гэтага часу дзейнасьць „Н. Торговлі“ стала ўзрастае (у 1913 г. ўжо было сарганізавана 102 супалкі ды шмат коопэратыўных і некоопэратыўных крамаў). Сусьветная вайна нагэтулькі зьнішчыла працу, што ў 1917 г. толькі тры супалкі былі ў кантакце з цэнтраляй. Зараз-жа пасьля вайны дзейнасьць „Н. Торговлі“ нанова падыймаецца і вядзецца больш як дагэтуль у кірунку коопэратыўным. У 1923 г. зьмяняецца статут Т-ва ў кірунку ператварэньня яго ў цэнтралю спажывецкай коопэрацыі ў гарадох. Гэты характар мае „Нар. Торговля“ і да сягоньня. Сябрамі „Нар. Торговлі“ зьяўляюцца як коопэратывы (асобы праўныя), так асобы фізычныя. Гэткі самы мяшаны характар маюць і ўлады (Наглядная Рада) „Нар. Торговлі“.

Цэнтрасаюз — гэта арганізацыйная й гандлёвая цэнтраля спажывецкай коопэрацыі на сяле. Пачаў ён існаваць у 1899 г. у Перамышлі як коопэратыва 1-га ступня, якая абслугоўвала толькі сяло, гандлюючы: с.-гаспадарскімі машынамі і снасьцю, насеньнем, штучнымі гнаямі і г. п. Хутка, бо ўжо ў 1911 г. коопэратыва гэта пашырае сваю дзейнасьць далёка паза межы Перамышлю і таму пераносіцца ў Львоў, скуль пашыраецца на ўсю Галіччыну.

Вайна парабіла вялікія спусташэньні ў працы гэтых коопэратываў. Але ўжо ў 1920 г. арганізаваўся ў Львове К.К.О.К. („Краевий Комітет Організаціі Ксоперативу“), які ў хуткім часе густой сеткай вясковых коопэратываў пакрыў увесь край. Гэтыя вясковыя спажывецка-гаспадарскія коопэратывы лучыліся ў Саюзы Паветавыя, каторыя ў 1925 г. злучыліся ў Саюз Паветавых Саюзаў, пазьнейшы Цэнтрасаюз. Да папярэдняй дзейнасьці гэтых коопэратываў далучыўся йшчэ збыт прадуктаў сельскае гаспадаркі: збожжа, сьвіні, яйкі і г. п. Акрамя таго гэтыя вясковыя коопэратывы агульнага закупу й збыту былі ў шмат мясцох школаю і калыскаю коопэрацыі гаспадарска-вытворчай і крэдытовай: пры коопэратывах арганізаваліся сэкцыі (аддзелы) малачарскія, цаглярскія, алеярскія, крэдытовыя і інш., якія з часам ставаліся коопэратывамі самастойнымі. Значэньне і карысьць гаспадарска-спажывецкай коопэрацыі, сарганізаванай праз П.С.К. (Паветавыя Саюзы Косопэратываў) у „Цэнтрасаюзе“ становіцца йшчэ выразьнейшым, калі прыняць пад увагу, што „Паветавыя Саюзы Коопэратываў“ утрымоўвуюць для сваіх сяброў акружных аграномаў, якія вельмі чынна памагаюць падыймаць даходнасьць сельскіх гаспадарак.

Цэнтрабанк — гэта цэнтральная арганізацыя вясковых і правінцыяльна-гарадзкіх касаў ашчаднасьці. Вясковыя касы галіцкіх украінцаў арганізаваны паводле сыстэмы Райфайзэна і называюцца проста райфайзэнкамі; гарадзкія ж касы насьлядуюць узор Шульца-Дэліцш і называюцца Украінбанкамі.

Заданьнем Цэнтрабанку ёсьць раздабыцьцё грашовых сродкаў на гаспадарскія прадпрыемствы. Насколькі спосаб гэткага раздабываньня ня лёгкі, нагэтулькі ён і арыгінальны. Арганізатары украінскіх касаў выходзілі з такіх меркаваньняў: перш чым браць пазычку, чалавек мусіць наўчыцца ашчаджаць. Ня гэтулькі важнае, каб чалавек зразу ашчаджаў шмат, але каб ён ашчаджаў стала, напр. у тыдзень па 10, 20, 50 грашоў. Я йшчэ важней, каб ашчаджалі не адзіночныя асобы, але каб ашчаджалі ўсе. Гэтак паўстала ў украінцаў думка гэтак званай масавай ашчаднасьці, якая сапраўды дала галіцкім украінцам патрэбныя да разьвіцьця грошы, а самым ашчаджаючым забясьпечыла будучыню[2].

Пачаткамі сваімі „Цэнтрабанк“ сягае да 90-тых гадоў мін. стагодзьдзя, калі Д-р Кормош залажыў у Перамышлі крэдытовае таварыства „Віра“ (вера). За прыкладам Перамышля пайшлі іншыя мясцы, так што ўжо ў 1896 г. пачалі гаварыць аб патрэбе заснаваньня Саюзу крэдытовых коопэратываў. Арганізаваўся-ж такі „Краевий Союз Кредитовий“ толькі ў 1898 г., аб‘еднываючы ў 1913 г. 906 праўных сяброў, палова якіх была крэдытовыя коопэратывы. Вайна зрабіла укрfінскай крэдытовай коопэрацыі шмат шкодаў, але пасьляваеннае разьвіцьцё украінскай коопэрацыі ў Галіччыне не пакінула увонках і коопэрацыі крэдытовай: яна добра разьвіваецца, успамагаючы роднае гаспадарскае жыцьцё родным украінскім каліталам. На чале укр. крэдытовай коопэрацыі доўгі час стаіць заслужаны дзеяч Д-р К. Левицький.




  1. паводле Д-ра К. Коберськага: Кооперативний буквар, Львоў.
  2. Бліжэй аб масавай ашчаднасьці ў брашурцы А. Клімовіча: „Leki na ździeki“ — Вільня 1932.