У бярлозе ты радзіўся…
У бярлозе ты радзіўся… Верш Аўтар: Якуб Колас |
Крыніца: http://yakubkolas.ru/category/vershy |
У бярлозе ты радзіўся,
На мякіне гадаваўся,
За скарынку хлеба біўся,
За капейку мардаваўся.
І жывеш ты, як скаціна,
Усякіх злыдняў корміш многа.
Ад пакуты гнецца спіна,
І не бачыш ты нічога.
О, каб вочы прасвятлелі,
Каб на вушы быў лягчэйшы,
За быдля б цябе не мелі,
Сцежкай ты б ішоў прасцейшай!
(1909)