Вее холад ад парога,
Дзень за днём бяжыць.
І ў душы няма ўжо Бога —
Неахвота жыць.
І нашто, каму ўсё гэта?
Я-ж не ліхадзей—
Душа вольная паэта
Была думкаю сагрэта: Вызваліць людзей.
Людзі-ж цешацца на волі:
„Во, папаўся ён!“
Не палохае ніколі
Іх нішто так мусі болей,
Як лад новых дзён.