У доку
Верш
Аўтар: Валяр’ян Паляшчук
1928 год
Пераклад: Алесь Дудар
Крыніца: Газэта «Савецкая Беларусь», № 109 (2297), 13 траўня 1928 г., б. 3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У доку.


Грыміць сьцямнелы док да дня.
У дымках сьпіць глухая завадзь,
І гукі нібыта з вакзалу,
Ці з набіванай бочкі дна.
Як жылы цягнуць стрыжні кранаў
З жалезных волатаў машын.
Рамонт. Крычыць іржою рана:
— Кідай, альбо хутчэй крышы!..
Грук ланцугоў сягае ўгору
За дымам катэраў і труб.
І сплёт мастоў жалезным хорам.
У цэментовы ўпіўся зруб.
Сталёвыя зьвісаюць тросы,—
Там блёкі заварот ўзялі:
Глянь, бот ўзьняўся ў гору носам,
Над докам сокалам паплыў.
Вось сонца дым-туманы гоніць.
З грымучай працы льлецца пот.
Плятуцца цяжкія вагоны
Да мора ў золаце пяшчот.
Дзе хвалі медным купаросам
Аж да адказу поіць дзень,
Дзе каля молу Галькі постаць
Ў ружовым шумавіньні йдзе,
Дзе як нагія грудзі хвалі
З вяршкамі юнымі саскоў
Трапечуцца хістаньнем млявым
Ў блакітнай пазусе вякоў.


З украінскага пераклаў
А. Дудар.