Зорным шляхам (1932)/Напевы і думы/У кузьні

⁂ (Зямля каханая!..) У кузьні
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Паверце, я яшчэ вельмі наіўны…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У КУЗЬНІ.

Рукі самлелі ад молата.
Потам заліўся ўвесь твар.
Ў горан падсыплем мы золата ―
Зробім мы працы пажар.

У горне зьмяістымі бліскамі
Цудныя краскі цьвітуць…
Твар наш цалуючы іскрамі,
Новых нам сіл дадаюць.

Ў сталь пакладаем душу мы ―
Сталь запяе ў жывы тон…
Моцна яе разбушуем,
Зробім ліхі перазвон.

Ў кузьні мы песьні сьпяваем…
Грудзі працоўныя ўвысь!
Кузьня зьвініць, як жывая ―
Мы кавалі ― сьцеражысь!

Рукі самлелі ад молата…
Ўдар здаганяе удар…
Ў горан падсыплем мы золата,
Ўзьнімем мы працы пажар.

Пружаны, 1929.