У роднай зямлі (Савіч-Заблоцкі)
У роднай зямлі Верш Аўтар: Вайніслаў Савіч-Заблоцкі Крыніца: Беларусь, 1946, №4 |
Гэты верш Савіч-Заблоцкі даслаў у 1873 року рэдактару часопіса «Вестник Европы» М. Стасюлевічу ў спадзеве надрукаваць яго |
Люблю цябе, зямля радная,
Дзе ў глухой пушчы ветры дуюць
І тучка слёзная такая,
Што цвяткі божыя гаруюць.
Люблю цябе, плачу з табою
І песню слёзную пяю,
Ўздыхаю груддзю маладою
І свету грусць ад сэрца лью.
Святая грусць… паклон яе!
Грабніцы беднай не ў смех:
У смерці грознай хто рабе
Не дасць пачоту — цяжак грэх!
Маліся, плач і грудзь раскінь,
Штоб вецер біў ў яе крылом,
І сэрца гладзь свайго разінь,
Што б від няўзгод астаўся ў ём.