У турме (Чарнышэвіч)

У турме
Верш
Аўтар: Хведар Чарнышэвіч
1912
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 8, 23 (7) лютаго 1912 г., б. 4.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У турме.


Настане дзень, ці ноч надойдзе,
Баліць, дрыжыць душа мая
І думка сьветласьці ня знойдзе,
І сохну я,і ныю я…
Дзьверы замкнутые
Сьцены халодные,
Рукі закутые!
Усюды няволя і цьма,
Ўсюды глухая турма!
У Ваконцэ гляну і заныю,
Забьецца сэрцэ у грудзях!…
Я ваш, турмы куты глухіе,
Але і вы не страх, не страх!


Ф. Чэрнышэвіч.