У турму яго!
У турму яго! Верш Аўтар: Кастусь Езавітаў |
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/2412 |
«Ў турму яго! – Ў турму!
Ён думку нейкую, сваю, трымае
I нікаму ня кажа з нас...
Ад ўсіх хавае!
На розуме ён нешта злое мае!..
Ў турму яго! У турму!»
Яго схапілі. Ён ў турме.
Чарнеюць краты на вакне,
Да сьценкі прыкаваны ложак,
А на палу, ў пылу,
Сьляды мышыных ножах.
Да, ён ў турме! Ў турме!
«За што схапілі вы мяне?
Што я зрабіў для вас благога?
Навошта краты на вакне?
За што трымаеце, як злыдня злога,
Ў муры запёршы на вясьне?»
Няма адказу на пытаньні.
Муры сьмяюцца ў злым маўчаньні.
(25 траўня 1924 г. Дзьвінская турма)