У часы вайны
У часы вайны Аўтар: Ігнат Дварчанін Крыніца: Белоруская рада, 1917. - №9 - с.1 |
Вы ці ведаеце, людзі,
Што вайна зрабіла,
З нашым краем гаратлівым
Што з ім учыніла.
Хоць усім і ян ні унесла
Добрага нічога,
А ужо нам—ніхай Бог крыя
Ад усяго такога.
Як утледзішся—шчэміць сэрца
І душа заныя,
Скажаш: Божа міласэрдны,
Як же людзі злыя.
Там дзе жыў народ шчасліва,
Сёлы і мястэчкі
Цвілі, цветам красавалі -
Там... крыві там рэчкі.
Там, дзе нівы, збожжа, жыта
Душачку ласкалі -
Там пустэльня, розны быльнік,
Там равы паўсталі.
Ад паўночы самай краю
З-за гораду Дзьвінску
Працягнуўся шлях крывавы
Аж на поўдзень, к Пінску.
Усе, што тут было — прапало,
Усе вайна зьнішчыла
І жыцця шлях у шлях сьмерці
Тут перарабіла.
А што сталася з людзямі,
Што з вякоў тут жылі, —
Эх, не знаць бы і не ведаць,
Людзі мае мілы.
Шмат пабіла, пагубіла,
Як застанавілась
Тут вайна, а шмат с хваробы
Рознай памарылась.
Шмат разьехалась па вёсках —
Думалі зьвяртацца
Хутка у дом, ну ім суджона
З горам тут астацца.
Ба й куды ім ехаць боляй?
Дзе ім лепей будзе?
Тут хоць гора, але край свій
І сваі усе людзі!
Ды і Бацькаўшчыну кінуць
З нас ні усякі можа.
Як жа? кінуць край свой родны?
Край? О, моцны Божа!
Гэты горкі, пералескі,
Вёскі, хутарочкі,
Траўку, сенажаці, рэчкі,
Каля хат садочкі...
Што заменіць гэты цуды?
Дзе найдеш усе гета?
Не! такога ні найдзеш ты
Хоць прайдзі паусьвета.
Частка, што да фронту бліжай,
Гэташ у сэрцы мая,
У вёсках склепы пакапала,
І жыве, як зная.
Ведама, якое жыцце
Тут, мае вы людзі...
Эх беда адна ды гора,
Аж баліць у грудзях.
Та гармата у склеп ударыць —
Разам усіх задавіць,
А то газы немяц пусьціць —
Шмат із сьвета зрадзіць.
А найбольш: ім дастаецца
Ад сваіх, як кажуць...
Эх, нехай таго сваенства
Ворагі ні знаюць!
Губяць усе, наушчонд плянтуюць...
Што ім — ні рабілі.
Акажыся—ні пазнаяш:
Жыў ты, ці у магілі.
Часць, што натга ужо бялась,
Упекла у Маскаушчыну,
Але я аб гэтым опіс
Тут ужо пакіну.
Ба нашто пісаць аб тоя,
Што і так усе знаюць:
Знае сьвет, яны якую
Долю мелі, маюць.
Што ужо мелі, працярпелі,
Нам расказваць з вамі
Будуць вечна, маі людзі,
Крыжыкі с капцамі
Што сабою паўсьцілалі
Шляхау крыжавання...
Гэта праўду вечна скажа,
Нігды ні абманя.
А цяпер хто хоча ведаць
Іх жыцьцё і трункі,
Та нехай паедзя у госьці.
Добрыя чугункі!
Ні далёка трэба ехаць:
Зара Вас спаткая
На вакзалі ужо за Оршай
Дзеўка маладая.
Уся счарнеўшы, паглядаці
Будзя вам у вочы...
Зразу узнаяш без расказу
Усе... А мне нет мочы.
Я хачу зьвярнуць увагу
Вашу да другога;
Завяду у гушчу края
Нашага сьвятога.
Тут што робіцца, ні знаюць
У гэты час ваенны,
Вось я і хачу сказаць вам,
Ба цікава пэўна.
Да чаго ж зьмянілась вёска:
Чым была, й чым стала.
Эх, саусім цяпер ні тоя,
Што уперод бывала.
У нас, бывала, усюды у вёсцы
Сьвята і сумленне,
А цяпер ужо гэта проста
Сьветлае здарэнне.
Што цяпер цьвярозы робяць
Дзеўкі, маладзіцы —
Пьяным тоя ім ні сьнілась
У добром, старом жыцці.
І ні шмат, здаецца, часу
Як вайна паўстала —
Але не — даволі вёсцы,
Кап другою стала.
Хлопцы ахраняць айчыну
Усе пайшлі, там тлеюць,
А дзяўчаты засталіся —
Ждуць іх — і марнеюць.
Усе мы людзі, а у вёсцы
Гэтая прырода
Іх саусім апанавала
Без ніякай згоды.
Што казаць — ба без кахання
Жыць ніхто ні можа,
А як не с кім, та жыцце усе
Робіцца ні гожа.
Та й нідзіўна, што і дзеўкі,
Пазастаушысь у вёсцы.
Ізмахліся без кахання,
І зьменілісь штосьці.
Усюды так цяпер, ведома,
У гэты час крывавы,
Але у нас асобы коляр
Маюць гэты справы.
Тут з пазіцыі на отдых
Маскалі прыходзяць
I, як кажуць, што "культуру"
За сабой прыносяць.
Вось у гэтай то "культуры"
Розніца выходзіць.
Не хацеў бы яе ведаць,
То сама прыходзіць.
Праўда, маскалі ўсё вучаць:
Мову выпраўляюць,
Над звычаямі смяюцца
Й... жыцця атручаць.
Асабліва жа дзеучатам,
Хлопцаў што чакалі,
Што прыждаўшы, хоць чужынцаў,
Сэрца ім аддалі.
А тым што? Па свойму зара
С тога скарысталі...
Першыпа ім? Пакахалі,
Уехалі, прапалі.
А дзеучата заставайся
Тут з разбітым сэрцам...
Плач, лій слезы, твае счасьце
Стала горкім перцам.
Вось аб гэтым расказаць вам,
Людзі маі мілы,
Я хацеў з жыцьця, па праўдзе
У песьні аб Марылі.
А пакуль што – выбачайця
За сумныя весьці,
Можа Бог пазволі
Дзе і у лешпом месьці