Халімон на каранацыі
← Злая жонка | Халімон на каранацыі паэма Аўтар: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч 1857 Крыніца: Полымя. 1946, № 8, 9 |
Арыгінал лацінскімі літарамі. Гл. таксама Недрукаваныя творы В. Дуніна-Марцінкевіча. |
Песня 1
правіцьДарога
Як рыбак з уткай над прудам,
………..
Ў строп старшына упёр глаз;
Штосьці ён на вус матае,
Знаць, дзівы прыпамінае,
Вось начаў такі расказ:
«Унялась бура страшэнна,
Мінула граза ваенна,
Устаў цяжкі матак стон!
Спрыкрылася людзям драцца,
Ўзялісь з сабой цалавацца,
Пранцуз дахаты галён!
І апалчэнцы з крыжамі
Вялікімі грамадамі
Радзенькі брадуць к даму;
Адзін гасцінец з сабою,
Другі рад, што хоць з душою
Ў сваю верне старану.
А раненыя салдаты
Хоць на кулях, да багаты!
У крыжах стальная грудзь!
Свае іх чэсна страчаюць,
Хлебам, соллю прынімаюць,
Дзяўчаты вянкі плятуць.
Зямелька павесялела,
І песенька загудзела.
Аразвела кожна твар;
Мужык стаў за ніўку брацца,
Нечага у лес хавацца, —
Рад малады, рад і стар.
Вялікі, баш, цар маскоўскі
Аб’явіў указ такоўскі,
Што абойме бацькаў трон;
Уложыць царскія кароны,
Падданых сваіх паклоны
У сталіцы прыме ён.
Да не то што людзі свойскі,
Вось, браткі, паны заморскі
Сталі той указ чытаць;
Спужаліся небажата!
Слалі пасольства багата
У Маскву — паклон аддаць.
Падумаў царок дабрэнькі,
Што вось Халімон старэнькі,
Гарадэцкі старшына,
На прозвішча Забалотны,
Мо’а б, дзеткі, быў ахвотны
Спазнаць сваяго цара.
Зазваў вялікі наняты
Дый у Імушчэств Палаты
Прыказаў пісаць указ,
Штоб старшыну адшукалі,
На дарогу грашэй далі,
У Маскву выслалі ўраз!
Як указ той прачыталі,
Воласы на сабе рвалі
Ўсе палатныя чыны;
Акружны ледзь не збясіўся,
Яго пісар аж упіўся, —
Така чэсць для старшыны!!
Дзве нядзелькі чыняць рады,
Яку к старшыне грамады
Бумагу ім напісаць?
Штоб, баш, ен не разазліўся,
Ў Маскве цару не журыўся;
Дзела б за сэрца уняць!
І прыдумалі — ў прыказе,
На златабрэзнай бумазе,
Такія рэчы вядуць:
Штоб старшына Забалотны
Прыбыў у горад хоць пяхотны,
Яго ў Палаце ждуць.
Добра прыгаворка кажа:
Вяліць пан, то скачы, ўража! —
На то ж старшыною стаў.
Вось запрог я каламажку,
Наліў квасочку баклажку,
Талакна ў гаршчок наклаў
Дый у Магілеў пусціўся.
Ў канцаралію явіўся,
Проста к трэтьяму сталу;
Там папок вельмі чыноўны,
Вёрткі, наліха размоўны,
Чыніў мне просьбу таку:
„Даражэнькі мой старшынка!
Вось расчыпятая скрынка
І царска міласць табе;
Бяры грошы, сколька стане,
Паедзь на каранаванне —
Цар у госці жджэ к сабе“.
Нечага, браткі, казаці,
Панкі добрыя ў Палаці, —
Навучалі мужыка:
„Ты у Маскве не лякайся,
На царамонью яўляйся,
Крычы з другімі „ура!““.
Думалі, што Забалотны
Галавой не абаротны,
Згадзіць беларуську чэсць.
Нябось!.. мы самі з вусамі,
Знаем, як ладчіць з панамі.
Умеем парадак весць.
Згроб карбованцы у шапку,
Хваціў бумагі ў ахапку,
Панкам нізкі паклон даў,
На квацеры апынуўся
Дый кажухом апрануўся,
Усе рэчы свае звязаў.
Чакаю, заўсім гатовы,
Аж вось і пісар пачтовы
Глянуў, дзеткі, з-за вакна;
Боязка шапку знімае,
А пасля, чы тут, пытае,
Гарадэцкі старшына.
Да тут, кажу, ён у хату
Глядзіць, чы клажу багату,
Аслі цяжак мой снарад?
Далей лісам, астарожна,
Папытаў, гдзе падарожна,
Пакланіўся дый назад.
Чакаць — мужыцка прывычка;
Аж тут два кані і брычка
Пад ганак стралой ляціць;
Быццам для яснавяльможна,
Ладзяць рэчы астарожна,
Пайшоў!.. і званок звініць!
Стралой конікі ляцелі,
Шашой калёсы гудзелі;
На дарожцы ні браду,
Ні гарбочка, ні даліны,
Раўчука, ні каляіны —
Едзеш быццам па ляду.
Маўляў звёздачкі сіяюць,
Так па старанам мігаюць
Маляваныя дамкі;
Пры іх з кветкамі садочкі,
Тут жа з варывам градочкі,
Лесам на іх буракі!
Ўміг на станцыю прымчалі,
Там ужо, дзеткі, чакалі
Із Гарадка старшыну:
Пісар падарожну справіў,
Свежых конікаў паставіў, —
Кіпела! — вось у агню.
Ямшчык па трылгельт явіўся,
Ўзяў шастак дый пакланіўся, —
Ты Забалотнага знай!
Мы чэсці сваёй не здрадзім,
Там, гдзе трэба, не падгадзім,
Толькі ж каней паганяй!
Ды пачтовыя ж там хаты,
Быццам царскія палаты!
Боязка па іх хадзіць;
Ты ў лапцях не пакажыся,
Плюнуць назем сцеражыся!
Там і пол красна блішчыць.
Так едучы дзень і ночку,
К вялікаму гарадочку
Прыляцелі не ў агляд;
Там станцыя пачтавая —
Дзіва, браткі! люстравая!
Золатам блішчыць снарад.
Смаленскам горад той зваўся;
Там, на шчасце, я спазнаўся
Са Стахоўскім старшыной:
Базылём яго хрысцілі,
Шавалончыкам манілі, —
Ён з Пінска вядзе род свой.
Знайце ж, дзеткі, павет Пінскай,
Зямля губерніі Мінскай —
Вяліка там нізіна;
А ўюноў — мае міленькі! —
Лаві прыполам радзенькі,
Што роў, то прыстань ўюна!
Думаю, дзельна прычына!
То ж чужой зямлі старшына,
Трэба ж нам тут не ўвазнак
Паказаць чэсць беларуску,
Паднясці чарку, закуску, —
Гдзе дзела, не грош шастак!
Індыком начапурыўся,
Важна ў пояс пакланіўся,
Пусціў яму рэч таку:
„Пойдам харчэўню праведаць.
Вьпіць чарку дый паснедаць —
Я за ўсе, братка, плачу“.
Пан Шавалончык ахвотна
Уважыў чэсць Забалотна —
Пайшлі горла прамачыць.
Харчэўня ж пры почце блізка;
Уходзім, кланяемся нізка,
Просім квацерку наліць.
Там маляваны палаты!
Дый ляндар, відна, багаты,
Із зямелькі ён чужой,
Языком не хрысціянскім,
Заморскім, якімсь паганскім,
Балбоча, быццам ліхой.
Думаю, — ты шварнудзёнак!
Забалотны, Шавалонак —
То ж не простыя чыны!
А ты мелеш небыліцу,
Не бачыш, што у святліцу
Важны прыйшлі старшыны!
Дый крыкнуў — селядца справіць!
Перцу, цыбулі дабавіць,
Абрусом тут стол накрыць!
Аляндар, відна, спужаўся,
Падбяжаў к нам, засмяяўся,
„Кеске, кішке?“ — гаварыць.
Ах ты, ліхая чарціна!
Хош, штоб з Гарадка старшына
Пайшоў к злому на пахмель?
У пятніцу скорам валочаш,
Накарміць нас кішкой хочаш? —
Баш ты яго, мудрагель!
Ляндару ў вочы плюнуў,
З Базылём на почту сунуў,
Узяў там з гаршка талакна,
А Базылі Шавалончык
Дабыў уюноў ражончык —
То ж, брат, царская яда!
Так мы ў дальшую дарогу
З Базылём вось — хваліць Богу! —
Ў адной брычцы пацяглі;
І нам было весяленька,
Да і кішэні схадненька —
Папалам мы кошт вялі.
Ранкам багатай нядзелі
Пад Барадзін прыляцелі.
Страх! магілы там блішчаць;
Да ўсё, дзеткі, не прастыя,
Камянныя, залатыя,
Міла ж там панкам ляжаць!
Мы і ў Вязьме пабывалі,
Пернікаў там накуплялі;
А пернікі ж?! дзівісь ты!
То пявункі, то салдаты,
То казельчыкі рагаты,
То паненкі залаты!
Шавалонка ж, Забалотна
Ўсюды страчаюць ахвотна,
Не малыя ж то чыны!
Ледзь у падарожну глянуць,
Так зараз кратацца стануць —
На каранацью едзем мы!!
Вось сэрца рускай зямейкі,
Благачасцівай сямейкі,
Масква засвяціла нам!
А мае браткі міленькі!
Мае зоркі даражэнькі!
То ж ліку нямаш царквам!
Ўсяка манерам інакша,
Адна ад другой багатша,
Золата каплець з дахоў!
Як у кожную заглянеш,
Святым неўнарок ты станеш,
Маліся толькі здароў!
Ўязджаем! Горад багаты!
Свецяць каменны палаты,
У вуліцах хмара людзей!
Тут жа пры кожным дамочку,
Як мурашкі пры гняздочку,
Буркуе цьма галубей!
Вось і кончылась дарога.
На сэрцы якась трывога —
Дзіва ж, браткі! Царскі госць!
Трэба ж нам тут не падгадзіць,
Віншаванне цара зладзіць,
Да на то ж галоўка ёсць!»
Тут стары крыху прыстане,
На грамаду важна гляне, —
Страх, браткі! людзі дрыжаць;
Вось хацелі б падзівіцца,
Канца расказу дабіцца —
Усе, баш рыбкі, маўчаць!
Песня 2
правіцьКаранацыя
«Над горадам зорка ясна засвяціла,
Настаў дзянек важны, — і Масква ажыла!
Крычыць на ўсё горла народ весяленькі,
Што навясціць горад царочак дабрэнькі.
Не адзін прыбудзе у сваю сталіцу.
Ён прывязе з сабою красную царыцу;
А як рой за маткай, за царком паночкі,
Радня, ан[а]ралы, заморскі князёчкі,
Парадкам уедуць, і места па чыне;
Ў залатых карэтах белыя княгіне,
А на іх брылянты, маўляў на абразках.
Гэтакае ж дзіва чуваць толькі ў казках!
Ад Тверскіх рагатак да сама Крэмліна
Убраны палацы, баш к вянцу дзяўчына!
На вокнах, на ганках атласы, дываны,
У квяцісты ўзоры дзіўна маляваны!
Часам калі летам мак раскрасіць градкі,
Так цвіце ад Крэмля да Тверскай рагагкі.
А народу ж, дзеткі, адкуль узялося?
Вось на бальшом полі густое калосся;
Стоўпіцца пры Крэмлі, па вуліцы мнецца,
Адзін на плот лезе, другі на дах пнецца;
На ганках палацаў, штоб места здабылі,
Карбованцаў дваццаць ахвотна плацілі.
З вялікага жару курацца чупрыны,
Аж дожджык з дзевятай стаў прышчыць гадзіны.
Людзі аразавелі, усяк рот разінуў.
Рад, што хоць капальку вадзіцы праглынуў.
На гарадской вежы выбіла дзесята,
І вось адазвалась вяліка гармата.
Яна разы дзевяты страшна заравела,
І новым вяселлем Масква закіпела.
Па вуліцы войскі шыкавацца сталі,
І народ цікавы набок разагналі;
Ў Чудоўскім касцеле да вышня мацара
Ксяндзы шлюць малітвы за доўгі дні цара.
Трэці час ударыў, зноў гудзе гармата,
Званы па ўсёй Маскве вясцяць людзям свята;
У Пятроўскім дварцы князі сабраліся,
І царок сеў на конь, у горад панясліся.
Пад’язджаюць к месту; гарматы гульнулі
Семдзесят выстралаў і адзін плюнулі;
Тут цара ваенны губернатар стрэціў,
У яго сталіцы чэсцію прывеціў.
З землянога ж граду гарадскія чыны
Спатыкаюць госця, вядуць да Крэмліны.
Вось к гораду белу царок прыхіліўся.
І шляхецкі маршал яму пакланіўся,
А пры Васкрасенскіх варотах прысталі,
Злезці з каня госцю, хто змог, памагалі.
Там Іверска Мацер — быццам у святыні,
Памалілісь крыху цар, князі, княгіні
Да ізноў на места свае прысядаюць
І к Спаскім варотам важна пад’язджаюць.
Камендант чакае царыцу, царочка,
З кучай анаралаў, ад бела дзянёчка,
Пры Успенскай цэркві санацкі вяльможы
Праважаюць гасцей у прыбытак Божы.
І знову гармата агню даваць стала,
Восемдзесят і пяць рэчы закрычала;
Моліцца цар з князьмі ў касцеле Успення,
Быццам ангельская ляціць адгуль пення.
Далей яны пайшлі з кучай багамолаў
Чэсць Гасподню чыніць да другіх касцёлаў;
А народ вясёлы на дварэ бадзецца,
А свята малітва да неба нясецца!
Мы вось з Шавалонкам на дварэ Крэмліна
Глядзелі на дзіва; якаясь кручына
Налягла на сэрцы, стала мне маркотна,
Што царок дабрэнькі забыў Забалотна.
Няма чаго казаць! — чэсна прынімалі,
Па два карбованцы у дзень нам давалі,
І квацера наша малявана, красна,
Чыста, весяленька, абалона ясна.
Да вот бы хацелась зблізка падзівіцца
Добраму царочку, з ім разгаварыцца:
Сказаў бы я смела, як мы таму рады,
Што, маючы дзетак нясметны грамады,
Ён паляку, рускім, сынам Русі-белай
Без выбару бацькай для грамады цэлай.
Яму б са слязінай ў ногі пакланіўся,
Прасіў да маліў бы, вось пакуль дабіўся,
Штоб над мужычкамі шчыру меў апеку,
Вялеў справіць розум цёмну чалавеку,
Штоб дзетачак нашых чытаць навучылі,
Штоб Бога па ксёнжцы за цара малілі.
І панкі б хацелі разумных мець людзі,
Да чакаюць, яка царска воля будзі.
Згаварыцца б рады з саседамі ўсполкі
Для мужыцкіх дзетак стаўляць малы школкі,
Ды боязка самім начаць таку справу,
Царскую паруку хочуць мець ласкаву.
А тагды б нам доля лепша засвяціла!
Вось якая мяне дума марачыла,
Да пасля ў галоўцы така мысль даспела:
Царок вельмі занят — вось з чужымі дзела;
Няхай толькі кончыць ён каранаване,
Тагды з Забалотным рады чыніць стане.
Скончылась малітва добранькага панка,
Паказаўся людзям у краснага ганка,
Да быстрае ж вока ён, дзетачкі, маець,
Анельскае сэрца ў грудцах яго таець!
Глянуў — дый адразу спазнаў Забалотна,
Без фандабэрыі скланіўся ахвотна;
А народ радзенькі, што цар міла глянуў,
Так у адзін голас — „ура, ура!“ грануў.
Сабяры ўсе стрэльбы у адну стральбочку
Дый са ўсяго свету усып парашочку,
Прыбі яго моцна льном з цэлай зямейкі
Да выстралі на бор, мае салавейкі! —
Ад страшнага гуку усе б абамлелі,
Ды галасней людзі то „ура“ грымелі;
І я ж, дзеткі, драўся, са мной Шавалонка,
Жываты парвалі, так равелі звонка!
Чаго ж мы так дзерлісь? згадаць я не ў стане.
Чы што цар прыехаў на каранаване?
Аслі што ў багату адзежку убраўся
Дый на красным гапку людзям паказаўся?
Досыць, што крычалі са ўся галасочка,
Аглушылі, пэўне, беднага царочка.
А што ж было далей, мае вы міленькі!
Як папытаў хлеба, солі цар дабрэнькі?
Сколькі ёсць ў Маскве званоў, загудзелі,
Сколькі было гармат, усе заравелі.
Разжаліўся царок, міргнуў на царыцу,
Са ўсімі князямі пайшоў у святліцу.
Вечарам паўсюды агні заблішчалі —
Міла ж пагуляці, дый людзі ж гулялі:
Быццам святым Янам соненька іграець,
Так Масква пажарам, бачыцца, сіяець.
Усяго ж красівей гарэў сад Крэмліна, —
Хоць ты збірай шпількі, вяліка святліна;
І возля траатру страшэнна блішчала.
У Трухмальных брамах такая навала
Разнацветных агней, што глянуць не змога.
Хіба така светласць на небе у Бога!
У Тверскіх варотах — так вялікі плацы
Людзі празываюць — вось пры палацы;
У адным багатым пранцузскі вяльможа
Раскрасіў агнямі, — дзівіся мабожа!
Да белага свету з Шавалонкам, рады,
Бадзяліся памеж вялікай трамады;
Маўляў ў позну восень цягнуць бурны тучы.
Так стоўпіцца густа добрых людзей кучы;
Кулаком не раз там у гурбе мянялісь,
Пакуль на квацеру з Базылём дабралісь».
Прыстаў Забалотны казаць людзям дзіва,
Штоб прамачыць горла, выпіў шклянку піва.
Астап жа, музыка, набіў люльку снова,
Пакуль яе курнуў, такі молвіць слова:
“Ты, пане старшына, усякія гадкі
Раскажы нам шчыра. якія прыпадкі
Цябе напаткалі, абвясці грамадзе,
Што табе прыйшлося у Крэмліна садзе;
А то ты нам тоіш сваё добра дзела,
Як там твая міласць у пару паспела
З помаччу кабеце: мне тую навіну
Казаў Шавалончык, ды, баш, не к спаміну;
Не саромейся ты, раскажы нам ясна,
Яка там прыгода здарылась няшчасна".
"Эй, кумок мой, кумок! яка з цябе баба,
Усякае кепства мелеш, вось з ухаба;
Што ж я там такое здзелаў на дзівоту,
Штоб вясці расказы аб таку работу?
Ты, другі, дый трэці, штоб там падаспелі,
Бліжняму даць помач ахвотна б ляцелі”.
Тут стары Акула глянуў на старшыну
Дый слаўцо дакінуў аб тую навіну;
Не рад Забалотны, да трэба ж паслухаць
Людзей, не прыстоіць проціў усіх дмухаць.
Начаў ён казаці, — усе рот разінуць,
Штоб кожна славечка у галоўку ўкінуць.
«Ранкам із квацеры як мы выхадзілі,
Запас невялікі ў кішэні ўлажылі:
Я талакна мяшок, ўюноў Шавалонак,
Падумалі сабе: то ж не малы дзёнак!
Без яды дапозна і жывату цяжка.
За пазуху ўлезла гарэліцы пляшка.
Кажу я Базылю: ў кутку глзе прысядзім
І горла прамочым, жывату дарадзім.
Як добры царочак у святліцу схаваўся,
Народ крыху сціхнуў, так Базыль спытаўся;
„Што, брат Халімонка, дзела б пакрапіцца!
Даўно ужо пара гарэлкі напіцца, —
Пойдам на старонку запас наш праведаць,
За здароўе цара хош, позна паснедаць“.
Так Базыль мне кажа, — я іду ахвотна,
На яду не трэба нукаць Забалотна.
Селі пры касцеле; з-за пазухі крануў
З гарэліцай пляху, на Базыля глянуў
Дый пацяг я дзельна — гарэлка ж старэнька!
Аж жывату стала, братачкі, цяпленька.
«Быў розум, што прыйшло на мысль яду ўзяці,
То ж то будам дзельна ўюны аплятаці!
А талакно ж, братка смачней ад бацвінка!
З самага раздум’я ужо цячэ слінка».
Так кажа Базылі і ў кішэнь руку сунуў
Дый адурэў проста — пражагнаўся, плюнуў.
“Ава… што за дзіва! Гдзе ўюны дзявалісь?
Жулікі то, пэўне, з кішэняй спазналісь”.
Я хваць за талакно! Памінай як звалі!
І ў маю кішэню яны заглядалі.
А трэба вам ведаць, што ў Маскве ёсць многа
Вось, браткі, ахвотных да дабра чужога;
Жулікамі завуць іх чэсныя людзе,
З імі й паліц'і ідзе, як па грудзе.
«Но, брат Халімонка, вінаватыс амі,
Другі раз не будзем такімі дурнямі;
Пайшла яда з ветрам, шчасліва дарога!
Добра, што навука каштуе нямнога.
Пойдам вось да лаўкі, булак накупляем,
На злосць мы жулікам чэсна паядаем».
Прамаглі мы голад, зноў дзівіцца сталі,
Аж і пацямнела, агні заблішчалі.
Хтось із сваявольных абвясціў грамадзе,
Што хвеявэрк пусцяць пры крэмлёўскімсадзе;
Людзей, баш, навала, адусюль гульнула,--
Штоб бачыць то дзіва, к саду пацягнула...
І мыж, народ грэшны, пайшлі за другімі.
Клянуся вам, браткі, усімі святымі!
Такая там куча стаўпілась народу,
Што памеж галовак лінь ты смела воду,
Да яна да зямлі пэўна не даб'ецца,
З галоў людскіх склеен чыста пол, здаецца.
Ўсе агней чакаюць, аж непадалечы
Голас абазваўся, як не чалавечы:
«Ратуйце, хто ў Бога верыць, добры людзе!
Задавіце пэўна — смерць мая тут будзе».
Пасля заравела вось духу астаткам:
«Ўміласердзіцеся над маім дзіцяткам!
Спасіце вы яго, няхай мне смерць стане!
Ратуйце!.. ратуйце!.. добры хрысціяне!»
Эге… мае браткі! драмаць няма часу.
Баш, якога дзівы нарабілі квасу!
Распас[ц]ер я локці, маўляў казёл рогі.
Дый стаў праціскацца памеж кучы многі;
Хоць кулакі ляцяць у бок, ніжай, вышай,
Да ўсе падступаю да кабеты бліжай.
Хваціў яе ў полы — бедна! ледзь стаяла,
Малую дзяціну к грудкам прыціскала;
Ну ж цягнуць няшчасну, гурбы распіраці,
Кулаком, то локцем вакруг частаваці;
А хоць мне удвое людзі аддавалі,
Хоць вочы падбілі, да ўсё ж уступалі.
Выцяг яе з ціжбы, сам кроўю абліўся,
З вялікія працы — крый Бог! — утаміўся.
Да кідаць жа адну у такой ціжбіне
Нельга, вось даць трэба помач ей, дзяціне,-
Бардзей што і ногі беднай не статкуюць,
Грудзі цяжка дышуць, губы кроўю плююць;
Вочкі ж, як на бяду, глядзяць так умільна,
Рукой упілася за каўнер мне сільна,
Дый просіць, дый моліць: «Добры чалавечэ!
Вядзі мяне на дом, тут непадалечэ;
Муж мой тэту ласку адплаціць удвоя,
Што збавіў ты яго дзіцятка радноя».
Што ж ты з бабай зробіш? Хоць кепска са спінай, -
Бачыце, парадкам хрысцілі дубінай,-
Хоць вока падбіта, кроў па твары льецца,
Да кабета просіць, вось ангел, здаецца!
Паслухай, дый годзе! Там на блізкім плацу
Прывёў бедненькую к віднаму палацу.
Аж я спалохаўся! млось па душы стані,—
То ж, мусіць быць, вельмі багатая пані!
Задумаў даць цягу, кінуць маладзіцу.
Да яна маліла, штоб вёў у святліцу.
Боязка ж там ступіць, мае вы каханы!
Пол блішчыць, як люстра, сцены маляваны,
Палаценцы ў вокнах золатам прыбіты.
На каналах, крэслах свецяць аксаміты.
Стаў я у куточку, на душы маркотна.
Куды ж то загнала ліха Забалотна?
Аж якісь пан відны у святліцу ўходзіць.
Ён цікавым вокам сюды-туды водзіць:
То на мяне гляне, то на кабяціну,
Угадаць хацеў бы няшчасну прычыну.
Кабета ж ледзь толькі стала на парогу,
Прад образам з плачам дзякавала Богу.
Што ей, што дзіцяці уняў страшнай мукі.
Не дапусціў з мілым вечныя разлукі.
Ледзь жа у святліцы угледзела мужа,
Так павісла яму на шыі дасужа;
Пасля ж ка мне яго скоранька падводзіць
І такія рэчы са слязьмі заводзіць:
«Тут, тут! на калені стань ты са мной разам,
Дзякуй сэрцам, малісь, як перад абразам,
Цалуй яго ногі, цалуй яго рукі,
Што вось нас ізбавіў страшэныя мукі;
Ён тваю кабету, ядына дзіцятка
Вырваў з страшнай смерці, з вяліка прыпадка:
Штоб не памог скора, ужо б нас не стала!» —
Тут цзлу прыгоду мужу расказала.
Ледзь кончыла гадкі аб страшнай навіне,
Чалавек даў волю радаснай слязіне;
Стаў мяне галубіць, жарка цалаваці
Дый у такім шчасці начаў ён казаці:
«Добры чалавеча! У Божай толькі волі
Наградзіць вяліку прыслугу здаволі.
Мы ж таго не ў сілах! Бяры цэла меня
За дарагой жонкі, дзіцятка збавеня».
Тут ён мяне павёў у другу камору
Дый расчыніў скрыню: вось пад саму гору
Усячыны набіта — золата мяшкамі,
Серабро у кучы, бумажкі стагамі:
«Бяры, мой лябедзька! Бяры, колькі змога!»
Аж на мяне, браткі, напала трывога!
У той жа святліцы, на сцяне, з убочы,
Вялікая люстра ударыла вочы.
Глянуў – дзіва! Цэлы кроўю акараўлен,
Пугалам, здаецца, ў страх людзям пастаўлен;
Аж я іспугаўся, дабыў галасочку
І выказаў просьбу добраму паночку:
«За спамогу бліжнім не хачу я зыску,
Кажы ты лепш служцы даць ваду у міску,
Бела палаценца, штоб крыху абмыцца,
Штоб на дварэ з мяне не сталі дзівіцца.
Пасля каж даць квасу: ў грудках, як у цёрле,
З вялікае працы засохла у горле.
А што зрабіў дабро, душа мая рада,
Як жа вып’ю квасу, то ж будзе й награда!»
То ж то дзякавалі, кваском частавалі,
Да якім?! – вы, браткі, з роду не півалі!
І такой прыгодзе – крый Бог! – як дзівілісь,
Што за помач кіслым толькі расплацілісь;
А я з іх дзівіўся, што за добра дзела
Плаціць хрысціянам ў голаве прыспела.
Назаўтра мне цяжка, страх! – бакі балелі,
Вось, маўляў, з прапою, рукі, ногі млелі.
Кажа Шавалончык: «Мы ж тут, братка, госці,
Пойдзем жа гуляці, расшавялі косці –
Паглядзім на горад, на ўсякія дзіва;
Мо’а, брат, на сэрцы не будзе так крыва».
Паслухаў Базыля, справіўся з адзежкай,
Дый пайшлі гуляці садавою сцежкай.
Былі на Балванца, Вараб’ёвых горах,
Памалілісь Богу у разных саборах;
Сухаравай башні дзівілісь нямала,
Што нявесь як горад вадой засіляла;
На Івана вежу узлезлі ахвочы,
Як глянулі ж на зем, зажмурылі вочы —
Так нам млосна стала, што чуць не упалі,
Са страху і ногі трасцаю дрыжалі.
Бачылі звон вялік, як нашыя хаткі,—
Страх! Ніколі яшчэ не званіў ён, браткі;
Вяліку армату — з тое дзівавацца:
Тром людзям у горле ёсць места праспацца;
Крый Бог! Штоб яна там калісь заравела,
Ад страшнага гуку Масква б аглушэла.
Да што б усе дзівы расказаць вам змога,
Пэўне б вы паснулі — так іх, браткі, многа.
Тры дні чыны царскі па Маскве вясцілі,
Залатыя трубы тры дні ўсцяж трубілі,
Што вось дзень вялікі, дзень каранаваня —
Для Масквы пацеха! — скора ўжо настаня,
І бумаг! а том ўсюды раскідалі;
А як мне там людзі добрыя казалі,
Шчасліў, хто паперку царскую дастане,
Ён шляхціцам пэўне на ўсё жыццё стане.
Недарма ж там людзі — крый Бог! — як стаўпілісь,
Штоб гэтай бумагі як-небудзь дабілісь.
Да і засвяціла ж для Масквы вяселле!
Загудзелі званы у кожным каспеле.
На Крэмля падвор’і усякія чыны
Ранкам сабраліся дзеля той прычыны,
Добранькае ж сэрца наш царочак маець —
Ён і Забалотна не запамінасць:
Вялеў, штоб старшына з Гарадка явіўся,
Штоб каранаванню, браткі, падзівіўся.
Парадак рабілі царскі камісары,
Яны устаўлялі нас па трох да пары;
Са мной Шавалончык дый другі старшына,
З Віленскай зямелькі,— роўнага нам чына.
Як жа ўсё багата! У парадку лоўка!
Расказаць аб гэтым — не мая ж галоўка!
Найперш паказалась ў брылянтавай шаці
Царыца старэнька, царочка то маці;
Душак з аксаміту над ёю дзяржалі,
У касцёл Успення чэсна праважалі.
Пасля цар з царыцай, анаралы свойскі,
Князі, са ўсіх старон вяльможы заморскі;
Золата, брылянты так ярка блішчэлі,
Што мы з Шавалонкам і глянуць не смелі.
Як цар паявіўся, крануліся паны
Дый па ўсім касцёлам ударылі званы;
Нам ісці казалі ў працэсіі радам;
Музыка грымела, цвет сыпаўся градам!
У касцёл Успення нас не дапусцілі:
Баяліся, відна, штоб не задавілі;
Мы там на папарці сашлі у старону,
Не бачылі, як цар надзеваў карону.
Пры касцеле стрэла духоўна дружына,
Наперадзе ж выйшаў, пэўна, іх старшына;
Ён доўга царочку казаў рэч умільну,
Прасіў, штоб народам даў апеку сільну.
Што ж было ў касцеле, сказаць вам не ў стане,
Як там адбылося царка памазане,
Як хадзілі яны ў касцёлы другія
Дый як у палаты пайшлі залатыя;
Баюсь рот разінуць, - вось дзеля сарому, -
Весць аб тым расказы, баш, не мне, дурному.
Пасля для народа сталы там сталы там стаўлялі;
Мы для той прычыны і ўюноў не бралі.
Гарэлкі здаволі – пій, хоць апражыся!
Еш сколька угодна, хоць расперажыся.
Назаўтра падумаў: царок кончыў дзела,
Яму з Забалотным бачыцца б прыспела;
Да гдзе там, браточкі! заморскі панята
Абляглі, вось матку дробныя курчата.
Ледзь дастала часу даць прыказы срокі,
Штобы Забалотну – баш дзеля дарогі –
Із царскія скрыні сто рублёў ссулілі,
У абратну дарогу прагон адпусцілі
І ў памяць вяліка дня каранавання
Сярэбрану медаль далі на прашчання».
Кончыў Забалотны расказы шчасліва,
Глянуў кругом важна, выпіў шклянку піва.
Усе выхвалялі царочка дабрэнька,
Усім, баш, на сэрцы стала весяленька,
І стары Акула, хоць душа ў балесці,
Такі сваім дзеткам начаў казаць весці:
«Тодарка міленькі! Дабро тваё цэла
І хатка радненька няшчасцем згарэла,
Згарэла дзіцятка віною злой маткі,
Хадзі ж гараваці да бацькавай хаткі.
Дзякуй, што прадбачыў ты жончыны грэхі;
Да я ж, на вас глядзя, спытаю пацехі,
А ты, злая дочка, помні ту навуку,
Што Бог справядлівы сашле страшну муку,
Калі злых нароваў сваіх не пакінеш,
Калі зноў паганай жонкаю праслынеш».
Тут снова Уляна ногі бацькі, мужа
Шчыра цалаваці узялась дасужа.
Усе ж на прашчанне кланялісь Біёму,
З вясёлай думою пабрылі дадому.
Жніўня 20 дня 1857 года, Менск