Хам
П’еса
Аўтар: Эліза Ажэшка (ідэя), Невядомы (інсцэнізацыя)
1912 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




„Загляне сонцэ
і ў нашэ ваконцэ“.

ХАМ.

(МУЖИК)



АБРАЗ
Э. ОЖЭШКО.

Цэна 70 кап.

ПЕЦЯРБУРГ
1912.

Выпіс с таварыскае умовы

БЕЛАРУСКАЕ ВЫДАВЕЦКАЕ СУПОЛКІ

„Загляне сонцэ і ў наша ваконцэ“.

(Адрас: С.-Петербургъ, В. О. 6-я лінія I, кв. 20, издательство „ЗАГЛЯНЕ СОНЦЭ І У НАШЭ ВАКОНЦЭ“)


Таварыства мае мэту друкаваць і шырыць выданьня беларускіе і усё, што сты­каецца з жыцьцём Беларусі.

Таварыства складаецца с паўнапраўных сябрукоў і супольнікаў.

Супольнікам можэ быць кожны, хто заплаціць у касу таварыства ня менш за дзесяць (10) руб. На гэтае грошы яму выдаецца супольніцкі квіт.

Кожны супольнік мае права купляць выданьня суполкі с скідкою 20%.

Супольнікі не мешаюцца да гаспадаркі таварыства (не вядуць рахункаў, не патпісываюць вэкселяў) і не атвечаюць за яго даўгі.

Кожны супольнік мае права падаваць голас дарадчы.

Ат чыстага спору (прыбытку) кожны год адлічаецца 15% у запасны капітал. З астаўшаеся часьці раздаецца усім сябруком і супольніком дывідэнд, але ня больш за 8% у год.

Кожны супольнік мае права выйсьці с таварыства і дастаць свае грошы назад, калі захопяць. Аб гэтым павінен ён на пісьме уведаміць за 6 месяцаў да канца года.

Хто хочэ, таму можэць быць выслана поўная таварыская умова.


У выдавецтве „Загляне сонцэ і у наша ваконцэ“ (С.-Петербургъ, В. О. 6-я л., № 1, кв. 20) можна купляць такіе выданьня:
(Азначэнные зоркай — выданьня нашы, без зоркі — чужые, азнячэнные bis — выйшлі і польскімі і рускімі літарамі).

Выданьня беларускіе.

I. Да навучаньня.

* bis Беларускі лемэнтар цэна 6 кап.
* bis Першае чытаньне Цётки
»
6
»
* Другое чытаньне Коласа
»
25
»
Karotki katechizm
»
5
»

II. Навуковые, даступные для ўсіх.

* Гутаркі аб небі і зямлі з рыс. цэна 15 кап.
bis Цукер, В. Тройцы
»
3
»
bis Гутаркі аб гаспадарцы
»
3
»
bis Як ратаваць уздутую жывёлу
»
3
»
bis Як бараніцца ад халеры
»
1
»
bis Як рабіць добрые рамовые вульлі
»
5
»
bis Зямельная справа у Новай Зэляндыі
»
3
»
bis Аб гаспадарцы на хутары і шнурох
»
5
»
bis Кароткая гісторыя Беларусі
»
60
»
bis Беларусы і іх національнае адрадзеньне
»
5
»
Bł. Andrej Bobola mučynik
»
5
»
bis Як ужываць штучны навоз
»
2
»

На арыгіналі напісана:
Къ представленію дозволено за № 11778,
С.-Петербургъ 26 октября 1911 года.
За цензора драматическихъ сочиненій
Ребровъ.


ХАМ.


АСОБЫ:

ПРОНКА РЫБЧАКОВА.

ПАЎЛЮК АКУНЬ - рыбак.

УЛЬЛЯНА - сястра Паўлюкова.

ПІЛІП КАЗЛЮК - муж Ульляны.

АЎДОЦЬЦЯ - матка Піліпава.

ДАНІЛКА - малодшы сын Аўдоцьці.

АЛЯКСЕЙ МІКУЛА.

МАРЦЭЛЬКА - старчыха.

УРАДНІК.

ПАРАСКА - жонка Аляксея.

ЦЫПРУК - сын Пронкі, гадкоў са два.


Кабеты, парабкі, мужыкі, дзеўчаты.

Усё дзеецца ў вёсцы над Нёманам.


АКТ І.

/Сцэна прадстаўляе: з леваго боку — бераг Нёмана; на узгорку відаць панскі палац з садам; каля самаго берагу чоўн, а ў ім сядзіць Паўлюк. Справа проці публікі — у глыбі сцэны — гара, заросшая лесам; дзе-недзе відаць крыжы і магілы. З верху ракі вадой нясецца гоман і чуваць, як не­хта клічэ: „Па-а-ро-о-о-м, Па-а-а-ро-о-о-м.“ Паўлюк глядзіць у той бок, дзе панскі палац; справа мігацяць андаракі жанок, што ідуць па ваду з вё­драмі на каромыслах. Пяюць і сьмяюцца/.

Павей, вецер, павей, вецер,
З зялёнаго гаю;
Ой, вярніся, мой міленькі,
З далёкаго краю. -
Як я маю павеваці,
Калі гай высокі.
Як я маю павертаці,
Калі край далёкі.

/Паміж жанок Ульляна — маладая, здаровая ка­бета. Паўлюк мае пры сабе рыбалоўные снасьці: ву­ды, сеці і др. Гэта высокі, казісты мужчына, на галаве сівые валасы, але вочы поўные блеску, разумны лоб. Ужо пасьля заходу сонца. Здалёку чуваць голас жалейкі, — відаць пастух; гонячы дамоў дабытак, ён іграе сабе аднастайную жалосную ноту/.


З’ЯВА 1-ая.

ПАЎЛЮК – УЛЬЛЯНА.


УЛЬЛЯНА /адышоўшыся ад жанок, сьпеваючы пад­ходзіць да Паўлюка/. Як маешся, Паўлюк.

ПАЎЛЮК /бытцам с прасонку/. Га!..

УЛЬЛЯНА. Вочы выглядаеш на бяду сваю…

ПАЎЛЮК. На якую бяду?.. Ніякой бяды не бачу…

УЛЬЛЯНА. Мне-ж гэта ўсё роўна… але, глядзі, Паўлюк, людзкіе языкі ужо разнясьлі, што дзень у дзень сходзіцеся вы тут, што возіш яе у чоўні, ды ўсё другое, а яна заўзялася на цябе…

ПАЎЛЮК. Заўзялася?.. Калі разнясьлі, то хай сабе разносяць, на тое-ж і языкі… Німа што гу­каць пустое… шкадаваць трэ ўсіх — найменшаго, кожную кузюльку… душу шкадаваць і ратаваць яе ад згубы.

УЛЬЛЯНА. Мудра, разумна кажэш. Старшы ты за мяне і больш бачыў свету, чым я… Я гэта толь­кі з добраго сэрца. /Паднімае вёдры, каторые перш была паставіла і моўчкі адходзіць/.

ПАЎЛЮК /гледзячы ўсьлед ёй/. Ульляна!..

УЛЬЛЯНА /прыстануўшы/. А што?..

ПАЎЛЮК /змагаецца з сабой, бытцам нешта хацеў схаваці; — пасьля, махнуўшы рукой, ціха кажэ/. Вось, сірата!.. бацькоў шэльмаў мела — ду­шу на загубу аддалі, але жаль, чуеш, жаль… сі­рата…

УЛЬЛЯНА. Сірата, то сірата, але худые чуткі ідуць аб ёй: кажуць, не аднаго палюбоўніцай бы­ла, не адны куты выцірала, ведама — панская слу­жанка…

ПАЎЛЮК. Валачашчае жыцьцё, дрэннае жыцьцё — гэта бяздольле, і дзеля гэтаго тым болей трэба жалець.

УЛЬЛЯНА. Бог с табой, Паўлюк, свой розум маеш… я гэта толькі з сэрца… /Адходзіць/.

ПАЎЛЮК /ківае галавой, задумываецца і глядзіць у старану двара. С паміж дрэў на магільні­ку выходзіць старчыха Марцэлька, згорбленая; прыкоркнула на камені і пяе, заводзячы: "Павей, вецер, павей, вецер…" Паўлюк слухае. Раптам радасна устае, бо убачыў Пранусю, каторая бегла з гары/.


З’ЯВА 2-ая.

ПАЎЛЮК – ПРОНКА.


ПРОНКА /бяжыць с палацу; дробненькая, чорная, вялікіе запаўшые вочы. Адзета у крамніну, па мястоваму; сукенка ў нізу абліта і забруджэна; пёстрые устужкі, у вушах тандэтные завушніцы, на шыі каралі, на галаве жоўтая шаўковая хустачка. С-пад хустачкі, каторая потым спадае на плечы, відаць наплутаные валасы. Прыбегшы да Паўлюка, падае на калені каля чоўна і выцягівае да яго рукі, цяжка дыхаючы/.

ПАЎЛЮК /устае здзівананы, але рады/. А-а… прыйшла, ізноў прыйшла…

ПРОНКА /хапаючы яго за рукі/. Ой, міленькі, бяда на мяне звалілася, такая бяда, што ўжо ня ведаю, ці вытрываю. Бегла і думала сабе, што хіба толькі ты мяне выратуеш, бо калі цяпер не прападу ужо саўсім, то нехай земля пада мной зараз разступіцца.

ПАЎЛЮК. А якая-ж гэта бяда? кажы! /Гладзіць нясьмела яе па галаве/.

ПРОНКА /галосючы/. Кожны мае кагось такога, да каго у бядзе і нешчасьці прыхінуцца можа. Адно мяне сірату безпрытульную Бог на сьвет пусь­ціў. Гэта-ж і ты сам казаў, калі першы раз ва­зіў мяне па гэтай вадзе: “Бедная ты, бедная, з усіх людзей найбяднейшая. Валачашчае жыцьцё тваё сіратлівае, благое і грэшнае, хай Бог крые”! Добра і лёгка гэтак казаць, маючы хату сваю, і добрые заработкі. Гэта зусім што іншае, чым усё жыцьцё са службы на службу цягацца, чужые куты выціраць, людзкую злосьць цярпець.

ПАЎЛЮК. Але-ж якая бяда, якая новая бяда та­бе трапілася?..

ПРОНКА. Паны, што меліся за месяц выехаць, заўтра выежджаюць. А я з імі не хачу — прападу, а не паеду… Мне толькі цяпер тут небо разчы­нілося, як бытцам у сне якім шчасьце паказалося. Не разстануеся я с табой, голубе мой, брацітка мой найдаражэйшы, баценька! /Цалуе рукі Паў­люковы; ён злёгка бароніцца, парушэны. Ізноў чу­ваць кліч: "Па-ро-о-м!" Гоман справа, відаць жа­нок, што нясуць ваду/.

ПАЎЛЮК /аглянуўшыся/. Вун тудой па ваду ходзяць, убачуць цябе, і хто ведае, што гаварыць пачнуць; хадзём у гушчар!.. /Адходзяць у бок, пры чым Паўлюк прыкмеціў каралі на шыі Пронкі/. А гэ­та што?.. а гэта скуль ты ўзяла?.. кажы, ды хутко — чуеш? кажы! /Трасе яе сярдзіта. Марцэля, смяючыся, хаваецца ў гушчар/.

ПРОНКА /сьмяючыся/. Дурны, дурны! Табе ў га­лаве дзівы здаюцца… Але гэта ня тое, што ты ду­маеш!.. ніхто іх мне не даў, і не купляла я.

ПАЎЛЮК. То скуль узяла? Кажы!..

ПРОНКА. Гэта маей пані каралі, але яны мне так да спадобы, што здзержаць не магла і узяла. Гэта ўжо ня першы раз — я заўсягды іх надзевала, калі паня выходзіла, а мяне запрашывалі у якую кампанію.

ПАЎЛЮК /востра/. Дрэнна ты зрабіла…

ПРОНКА. Вот! Я-ж не украла, ані аткусіла; прыйду дамоў і палажу на мейсцы дык знаку ня будзе, што брала я.

ПАЎЛЮК. То што… Але-ж гэта чужое. Я-б не па­важыўся чужое крануць.

ПРОНКА /убачыўшы крыжы на магілі/. Ох-ей! Гэта-ж тут магільнік!

ПАЎЛЮК. Дык што, што магільнік? Грэху бойся, а не магільніку.

ПРОНКА. Грэху!.. Добра вам казаць — грэху. Каб-жэ было да каго прыхінуцца, на каго аперці­ся /кідае гарачы пагляд на Паўлюка/, то мо’ і па­трапіла-б, але я сама не змагу… благое цягне… цягне…

ПАЎЛЮК /бытцам сам сабе/. Не хачу, не пушчу. Далі Бог, не пушчу! /Страшання парушэны, голас­на/. Ізноў на бяздольле і здзек пойдзеш… І це­ла, і душы тваей не дам!.. Годзі ты ўжо набадзялася!

ПРОНКА /падскочыўшы, абыймае і вешаецца на яго шыі/. А мой-жэ ты міленькі, мой даражэнькі! Каб сто перашкод паміж намі стануло, праз лясы і горы пабегла-б да цябе… А ўсё таму, што ты гэтак шка­дуеш мяне. Ніхто і ніколі не пашкадаваў мяне, усе здзекаваліся нада мной. Матка і тая пакінула мяне, а пакуль і была, то чаго я навучылася пры ёй… Ра­спусты і толькі!.. А найбольш глуміліся тые, што бытцам-то любілі, а ты не глуміўся нада мной, ні­колі нічога не жадаў… як бацька родны адносіўся.

ПАЎЛЮК. Нехай мяне Бог сьцеражэ ад гэтаго грэ­ху, каб я з гэтай думкай вазіў цябе па рацэ… Ду­шу тваю палюбіў і ратаваць яе хачу… Ганьбы тва­ей, сораму твайго і жыцьця благога твайго стыдаў­ся, як свайго… вось што!

ПРОНКА. Ведаю я, ведаю, што ты інакшы, чым другіе, чым усе тые злыдні, што бытцам любяць, а па праўдзі на глум выстаўляюць; і дзеля гэтаго я сама далей ісьці у сьвет не хачу. Да ног тваіх прыпаўзла, як сабака, і не пайду ужо.

ПАЎЛЮК. Супакойся, дзіцятка! /Садзіць яе на узгорку і схіляецца над ей/. Супакойся, сцішся!.. глянь на гэта неба яснае, паслухай, як вада пяе, толепей табе будзе… Можэ і твая душа будзе, так як і мая, палюбіць гэтае высокае неба і гэтае ці­хае сьпеваньне нашаго роднаго Нёману… Ціха, ці­ха, ціха!..

ПРОНКА /цалуе яго рукі і плачэ/. Лёгка быць добрым, жывучы гэтак з зямлей і небам, тут сярод лясоў і палёў зялёных, але папробуй там, у горадзі. /Прыхліпываючы/. Каб яны скрось зямлі пайшлі, каб на іх звод прыйшоў на гарады тые, паноў і маю службу сабачую.

ПАЎЛЮК. Гэта праўда, што твая служба — гэта астатняя служба!.. Але не кляні! Чый хлеб ясі, та­го і шануй. Ну супакойся, супакойся!.. /Памаўчаў­шы/. Ну то хіба павенчаемося. Што… Таварашам та­бе да сьмерці буду і ніколі не пакрыўджу. Будзеш меці куток свой, хлеба кусок і жыцьцё справядлівае. Ну, што, Пронка?..

ПРОНКА /зрываецца і кідаецца яму ў ногі; ня то са сьмехам, ня то с плачэм; ён яе падымае/.

ПАЎЛЮК. Ніколі мяне да ніводнай жанкі не цяг­нула, як да цябе. З жонкай нябошчыцай у згодзі жы­лі, але каханьня ніякаго не было, дый жыла яна ня доўга. А што ўжо пасьля раілі, то да ніводнай ах­вота не брала. Ажно неўспадзеўкі, як першы раз у чоўні вазіў, а ты мне расказала пра жыцьцё сваё грэшнае, ўлезла ў галаву мне думка, каб выратаваць цябе. Пронка! павенчаемся!.. Толькі куды ты падзенешся, пакуль шлюб возьмем?

ПРОНКА. Як то куды! Вось ўраз пабягу аткажу службу і за момэнт тут буду.

ПАЎЛЮК. Тут будзеш. Але гдзе падзенешся?

ПРОНКА. А ў цябе! У тваей хаці…

ПАЎЛЮК. Дзіцятка! Беднае ты дзіцятка!.. Як жэ у маей хаці жыць будзеш, калі мы перад людзьмі ня муж, ня жонка. Вочы бы табе выгрызлі, і справедліва…

ПРОНКА. Чаму? За што?

ПАЎЛЮК. Бо грэх! Пойдзеш да сястры маей Ульляны — там прабудзеш, пакуль заповедзі выйдуць. Вось ўраз пайду да яе і папрашу, а ты схадзі да паноў службу атказаць… /Пронка кідаецца яму на шыю, пасьля бяжыць у двор. Ён ідзе да чоўна. Пронка налетае на Піліпа Казлюка, каторы ідзе ад пораму з се­цямі; за ім паказваецца Данілка, меньшы яго брат, 16-ці гадовы хлопец, з жэрдзямі і вудамі, абодва глядзяць на Пронку, куды яна бяжыць. Паўлюк падходзіць да іх. Ульляна выходзіць с праваго боку з вё­драмі і сьпевае/.


З’ЯВА 3-ая.

ПАЎЛЮК – ПІЛІП – УЛЬЛЯНА – ДАНІЛКА.


ПАЎЛЮК. Слава Хрысту Богу!

ПІЛІП і ДАНІЛКА. На векі вечные!

ПАЎЛЮК /ввертаючыся да Ульляны/. А і ты, Ульля­на, ізноў тут! дужа добра. Згадала ты тое, аб чым я гаварыць буду?.. Воля Божая!.. ніхто ад яе не ўцячэ: худая, ці добрая — ўсё роўна.

УЛЬЛЯНА. Мудра гаворыце, але, відаць, аб гэтай дзеўцы хацеў казаць…

ПАЎЛЮК. Але-ж, маю да вас просьбу і прашу вель­мі, каб вы ласкава прынялі маю гутарку і зрабілі так, як скажу.

ПІЛІП. А чаго-ж хочаце?

ДАНІЛКА /седзючы ў лодцы, майструе у ёй/.

УЛЬЛЯНА /бяручыся ў бакі/. Ну, дык слухаем…

ПАЎЛЮК. Ці я табе, Ульляна, калі нашы бацькі памёрлі і цябе маленькую на маіх руках пакінулі, благім быў братам?

УЛЬЛЯНА. Божэчка! А хто-ж гэта кажэ?..

ПАЎЛЮК. Ніхто не кажэ, але я сам вам сказаці хацеў, што ўсё, што мог для вас зрабіць, зрабіў. Калі ты замуж шла, тры часьці гароду свайго аддаў вам, даў вам карову, дзесяць авечак купіў. праўду кажу.

ПІЛІП. Праўду; а хто-ж гэта кажэ, што не праў­ду?.. Але і мы для цябе благімі не былі.

ПАЎЛЮК. Не былі і дзеля гэтаго да вас і да ва­шай жычлівасьці з інтарэсам звертаюся…

УЛЬЛЯНА. Божухна! А не казала?.. І то пэўна з гэтай…

ПАЎЛЮК. Так — с Пронкай; ей патрэбен апекун і прыяцель… і абецаўся.

УЛЬЛЯНА. /лапаючы рукі/. А казала!.. вось і беда!.. Ці-ж гэта для цябе жонка? Не малады ты ўжо не дзяцюк!.. Падумай, Паўлюк, на што табе беда гэта?..

ПІЛІП. Ці вы толькі добра робіце, што с такой жаніцца здумалі? Гэта-ж, ведама, ад дзіцяці па два­рох цягалася, лякайская палюбоўніца — вось і ўсё. Ой, глядзіце, каб бяды не набрацца!..

УЛЬЛЯНА. Ты-ж наш брат, а тая нема ведама хто, ды яшчэ з гораду — да другога жыцьця прывыкшы…


ПАЎЛЮК. Ня бойся! Пашануе мяне і прысягне. А што да таго, якою была, — то німа што. Я палюбіў яе і хачу выратаваць. Загубіла душу, бо ніякой апекі ня мела. Тые, што любілі, — глуміліся, а я не такі. Пра­шу вас, каб вы яе на тры тыдні узялі ў сваю хату, пакуль да венца. Сірата яна і не мае, дзе прытуліц­ца.

УЛЬЛЯНА /пацягваючы носам/. Пэўна, калі сіра­та, то бедная; усё-ж ткі, што бадзяка, то бадзяка… але калі хочэце…


ПІЛІП. Прыймем, чаму ня прыймем. Ці хлеба ня хопіць, ці хата цесна?.. Ня лічылі мы ніколі на ва­шэ дабро і абыдземся без яго!.. Вялікая рэч, што пасядзіць сабе у нас…

УЛЬЛЯНА. Мы для цябе ўсё зрабіць гатовы, каб то­лькі табе добра было!.. А ткі боязна!.. /Бярэ вёдры і ідзе, а за ею Піліп і Данілка. Паўлюк садовіцца у чоўні/.

УЛЬЛЯНА /ідучы, да мужа/. Піліп!

ПІЛІП. А што?

УЛЬЛЯНА. А Паўлюк дык саўсім адмяніўся: здаецца, памаладзеў. Каб толькі ён бяды не напытаў сабе!

ДАНІЛКА /піскліва/. Здаецца да неба галавой то­ркнуўся, такі шчасьлівы. /Хаваецца паміж дрэў/.


З’ЯВА 4-ая.

ПРОНКА – ПАЎЛЮК – МАРЦЭЛЬКА.


/З лесу высоўваецца Марцэлька, падпіраючыся кійком. Гэта старчыха с чырвонымі вачыма, заплыўшымі сьля­зьмі, каторые яна выцірае рукавом. Глядзіць у след Піліпу і Ульляне, каторые яе не бачаць; Марцзлька злосна рагочэ. У той жэ час паказываецца Пронка з леваго боку, засопшыся, с клункам у руках/.

ПРОНКА /абыймаючы Паўлюка за ногі/. Мой ты да­ражэнькі, мой ты залаценькі, я пры табе, і ўжо назаўсягды!.. Маеш, глянь, як сэрцэ бьаецца!..

ПАЎЛЮК /узіраецца, ці тые ўжо пайшлі/. А ці ска­зала ты панам, што замуж ідзеш?.. /Паўлюк гаворыць памалу/.

ПРОНКА /сьмяючыся/. Кабы не так! Ці сказала?.. А паня сказала, што я раблю мэзаліанс.

ПАЎЛЮК. А гэта што такое?

ПРОНКА. Паны так заўсёды кажуць, калі чэлавек вышэйшаго роду жэніцца з ніжэйшай і надварот. Паня казала: "Пронка дурная, што за мужыка ідзе, такая далікатная дзяўчына, да гораду і выгад прывыкшая". /Апёршы галаву на руках, ціха/. Мне гэта і самой у галаву прыходзіло. Мужыкоў я ніколі не знала і с хамамі не жыла. Сваякі мае, мая радня, як даведаюц­ца, то адракуцца саўсім ад мяне. Мой дзед меў два дамы, бацька у канцэлярыі служыў, а матка і на фартэпіяні іграла… Божухна, мой Божэнька! У дамоў­цы бедная перавернецца…

ПАЎЛЮК /махаючы рукой/. Пустое!.. Паны пустое гавораць, а ты за імі. Якая там твая вышэйшасьць?.. С хамамі ты не жыла, то праўда, але с кім ты жыла! С шэльмамі жыла. І сама за імі брыла ў гразь, ды балота. З іншым жыцьцём табе іншы розум прыйдзе…

ПРОНКА. Як жыву, першы раз такога чалавека ба­чу… Ці ты які пераадзеты ксёндз, ці што?.. Ажно дзіва!.. /Хвіліну маўчаць/.

ПАЎЛЮК. Але ты, Пронка, апомнішся?.. Паправішся? Будзеш жыць, як Бог і людзі казалі?..

ПРОНКА. Буду, буду!..

ПАЎЛЮК. Злажы пальцы на крыж і перад гэтым крыжом /цягне яе на ўзгорак да магілкі/ прысягні, што блаж пакінеш, чорту прыступу да сябе не дасі… пры­сягні!..

ПРОНКА /адвярнуўшыся да крыжа са зложэнымі пальцамі, пасьпешна гаворыць/. Каб мне так Бог пама­гаў, каб я па сьмерці Бога так бачыла, каб чорт душы маей так не хацеў, як я буду цябе вечна, аж да самай сьмерці любіць і шанаваць, мой ты галубок мі­ленькі, залаценькі, брылянтовы!..

МАРЦЭЛЬКА /скрытая ад іх, але з боку сярод сцэ­ны на фронці відочная, рагоча: "Хі-хі-хі!..” /Паў­люк і Пронка спуджэные агледаюцца, але Марцэлька ўжо схавалася/.


Завеса.

АКТ ІІ.

/Сцэна прэдстаўляе хату Паўлюка. На левым ба­ку вялікае ложка, высока пасланое, а на ім уся ў пярыні ляжыць Пронка; на право ў куце чырвоная аль­ховая шафа — на ей лямпа з высокім шклом, невялічкі блішчачы сымыварчык, набожная кніжка, напханая святымі абразкамі; печ, лава, сталы, два вёдры з вадой. У печы гаршчкі, ў каторых варыцца страва; у куце с права кросны і калаўрот; проста, у глыбі сцэны і на лева — дзьверы/.


З’ЯВА 1-ая.

УЛЬЛЯНА – ПРОНКА – МАРЦЭЛЬКА.


УЛЬЛЯНА /глянула праз вакно у хату, плюнула і пайшла сабе. Праз хвіліну з’яўляецца Марцэлька/.

МАРЦЭЛЬКА /ціха атчыняе дзьверы у глыбі сцэны і кашляе/.

ПРОНКА /разбудзіўшыся і пацягаючыся, глядзіць у старану дзьвярэй/. А-а!..

МАРЦЭЛЬКА. А! так вы яшчэ сьпіцё. А ўжо і пад­вячорак на сьвеці, мая-ж ты міленькая! Людзі даўно ужо папалуднавалі і канчаюць у полі работу /падходзіць да печы/. О! Агонь разложаны. Варыцца страва. /Паўзіраўшыся/. У хаці прыбрано!.. А хто-ж гэта вам вады прынёс, гаршчкі паўстаўляў у печ?.. /Глядзіць ласа у гаршчкі/.

ПРОНКА /седзячы у пасьцелі і ляніва разгледаючы свае ногі/. Муж паехаў сёнека з рыбай у горад, а прад выездам прынёс вады, разлажыў агонь і паўстаў­ляў гаршчкі са страваю у печ. /Злазіць з ложка, — усунула ногі у плоскіе чаравікі; пазевывае, апранае андарак і памаленьку яго завязывае, ўвесь час пацягіваючыся/.

МАРЦЭЛЬКА /падышоўшы к ей/. А добры ён чалавек! Але-ж ты, мая міленькая, пекная, то пекная, ня дзі­ва, што твой сьвету за табой не бачыць /агледае яе/! Божэнька мой. Ножкі ў цябе бялейшые, як твар у дру­гой, а вочкі, як пацерачкі, бліскучые… Міленькая мая!.. а сала дасі?.. Прыйшла я, як да родненькай… /Ізноў агледае яе/. А-а! у поясі якая ценькая!.. Як тая канапелька!.. як якая паненка, сьціснутая гар­сэтам!..

ПРОНКА. А ці бачыла ты калі гарсэт?

МАРЦЭЛЬКА. Ці я бачыла гарсэт? — Божанька мой! Чаго я на сьвеці не бачыла?..

ПРОНКА. Ведаеш што, Марцелька? Пастаў самавар­чык — выпьем гарбаты; мой абецаўся прывязьці цуке­ркаў… Страшэньне мне бяз іх маркотна… /Ізноў пацягіваецца/.

МАРЦЭЛЬКА /закраталася і настаўляе самавар. Хві­ліну маўчаць/. Ой і я шмат пекнасьці і багацьця бачыла!.. Усю сваю моладасьць праслужыла па дварох, а пасьля… вось ужо 15 гадоў па сьвеці цягаюся, як старчыха, што жыве з ласкі такіх, як ты, міленькая. Мужычка я — праўда, але яшчэ малой дзяўчынкай да двара мяне забралі, — тамака я наелася хлеба…

ПРОНКА /пазіраючы ад часу да часу у люстэрка, што вісіць каля вакна, чэшэ галаву/.

МАРЦЭЛЬКА /выймае з шафы зялёные шклянкі, лы­жачкі, цукер у мяшэчку і ставіць на вакно, усё апаведаючы/. Таму-ж то я адразу і спазнала, хто ты; іншые, мусіць, не спазналі, а я спазнала.

ПРОНКА. А хто-ж я?

МАРЦЭЛЬКА. Паненка! Ой, ты паненка, і дэлікатная і пекнае, як каралеўна!.. Калі ён цябе браў, я падумала сабе… ось! Божэнька мой, мужык такі просты, а захацелося яму каралеўны. Для мяне дзіўна, што ты пайшла за такога простаго мужыка.

ПРОНКА. Я і сама ня ведаю, як гэта сталося. Са­ма я ніколі не спадзевалася выйсьці за мужыка. Я-ж з добрай сямьі: дзядзька мой аж два дамы меў, баць­ка служыў у канцэлярыі, а стрыечны брат аблакатам у вялікім горадзі — і багаты, багаты!.. Вось, да чаго прыйшло… Я зрабілася мужычкай і /плачучы/ пры жы­цьцю зыйшла у магілу. Ужо для мяне німашака іншаго жыцьця, як мужыцкае.

МАРЦЭЛЬКА /пацешаючы яе/. Ну!.. годзі!.. не плач!.. калі муж добры і мілы, то ня згінеш!.. Ці мілы. /Нагінаецца і сьмяючыся шэпча ей нешта на вуха/.

ПРОНКА /сьмяючыся і адвертаючыся/. Ой! ой!.. Што да гэтаго, то здаецца, бытцам яму і двадцаці гадоў німа яшчэ!.. /Кажэ нешта Марцэльцы на вуха і абедзьве пачынаюць рагатаць/.

МАРЦЭЛЬКА. Ці-ж ты не варта каханьня!.. Кара­леўна! Чыста каралеўна!.. Калі нават жонка Аляксея, хоць і найпрыгажэйшая з усей вёскі, пры табе як калода…

ПРОНКА. Ці-ж яна прыгожая? Ён, гэта так!.. най­прыгажэйшы з усіх мужчын!.. вочы, як васількі, а зубы, калі засьмяецца, бытцам с цукру…

МАРЦЭЛЬКА. Можэ-б гэтай салодасьці пакашта­ваць?..

ПРОНКА /сьмяючыся/. Можэ-б…

МАРЦЭЛЬКА. Ой! калі ён страшаньне любіцца з сваей жонкай, а на іншых і не глядзіць…

ПРОНКА. На іншых — можэ, але на мяне!.. Каб толькі захацела, — мой будзе!.. /Пье гарбату; хвіліну маўчаць/. О! нешта грызе мяне ў сярэдзіне, і так на сэрцы ня добра! І якжэ-ж мае быць добра? Каб і німа ведама які, а ўсёж-ткі мужык!.. /задумала­ся/ і… стары — так!.. стары! /Закладае рукі над галавой і сядзіць гэтак/.

МАРЦЭЛЬКА /цішком забірае цукер і хавае у тор­бу/.


З’ЯВА 2-ая.

ПРОНКА – УЛЬЛЯНА – МАРЦЭЛЬКА.


УЛЬЛЯНА /уходзіць дзьвярыма у глыбі сцэны і, стануўшы на парозі, кажэ/. Устала?.. А я ўжо сюды загледала два разы… Можэ-б ты ўзялася за работу, Пронка? Маю хвіліну часу… на калаўроці пакажу… хочаш?..

ПРОНКА /ляніва/. Цяжка!

УЛЬЛЯНА /ідучы да калаўрота/. Прывыкнеш!..

ПРОНКА /памалу ідзе і станавіцца ля калаўрота/.

УЛЬЛЯНА /пачынае прыгатаўляць яго і паказывае/.

ПРОНКА. Не хачу! не хачу! — рукі і ногі баляць. На якое ліха мне прыпатрэбіцца ўмець прасьці? Досі ўжо я напрацавалася, нагаравалася с канешнай патрэ­бы, а цяпер, калі яе німа, то хай ужо чорт сілы надрывае — я ня буду. /Плюе са злосьцю/.

МАРЦЭЛЬКА /ціха стаіць у куце/.

УЛЬЛЯНА /выходзячы/. А як сабе хочаш! /Ад па­рогу/. А добра-б было, каб вы пайшлі падаіць кароў. Ці-ж табе ня сорам, што твой сам кароў доіць? гэта-ж не мужчынская, а жаноцкая работа!

ПРОНКА. А табе што? Ня сунь свайго носа туды, гдзе цябе ня просяць. Я вашых хамскіх работ не ра­біла і рабіць ня буду!.. бывайце здаровы!

УЛЬЛЯНА. А ты хамамі не лайся! Якое ты маеш права лаяцца хамамі, калі ты сама была чорт ведае чым?.. Нам, простым людзям, сорам за цябе, а мужы­цкай сермягі мы не саромяемся. Хай саромяюцца тые, што нічога ня робяць, а гультуюць…

МАРЦЭЛЬКА /цягне с паліцы у торбу сала і ціхе­нька выходзіць с хаты, злосна рагочучы/.

ПРОНКА /кідаецца с кулакамі на Ульляну/. А!.. праклятые мужыкі!..


З’ЯВА 3-ая.

ПАЎЛЮК – УЛЬЛЯНА – ПРОНКА.

ПАЎЛЮК /уходзіць с торбай і глядзіць здзіўлены на жанок/. А гэта што?.. што з вамі?..

УЛЬЛЯНА. Пронка ня хочэ прасьці, ды яшчэ лаецца.

ПРОНКА. Гэта яна губы распусьціла.

ПАЎЛЮК. Ціха! ціха! /Звертаючыся да Ульляны/. Калі ня хоча, то хай не прадзе.

УЛЬЛЯНА. Эй, Паўлюк, нешта ты жонцы за шмат па­наваць пазваляеш!.. Глядзі, каб з гэтаго панства бяды якой ня выйшло!

ПАЎЛЮК. Не бядуй, Ульляна…

ПРОНКА /зачыняецца ў каморцы/.

ПАЎЛЮК. Я ведаю, што раблю!.. Я яе вырваў з мук не для таго, каб яна ізноў мела муку, але каб ей добра было жыць на сьвеці, бо калі чалавеку дрэнна, дык ён і сам благі, а калі добра, і ён добры.

УЛЬЛЯНА. Эй, Паўлюк… Скуль ты яе ўзяў… Ці ты яе ўзяў ад бацькоў з роднай хаты? Якой яна была, калі ты яе браў?.. Людзям губы не завяжаш!.. Сьце­ражы, каб якое ліха не прычапілася да яе… Валакіта!.. патаскуха!..

ПАЎЛЮК. Чаго, чаго, а гэтаго пэўне ня будзе: яна-ж прысягнула…

МАРЦЭЛЬКА /мігаючы у вакне, кажэ па-ціхоньку, сьмяючыся/. Ой, дурны, ой, дурны!..

УЛЬЛЯНА /махнуўшы рукой/. Ой! што табе з гэтаго дабра ня будзе, то ня будзе!.. /Пайшла/.


З’ЯВА 4-ая.

ПРОНКА – ПАЎЛЮК.


ПАЎЛЮК /падводзячы да каморы/. Прануся!.. Пронка! Нешта дам табе! Я прывёз цукеркаў.

ПРОНКА /са злосьцю/. Маю я ад тваіх цукеркі!..

ПАЎЛЮК. Ціха! Годзі, дзіцятко, годзі!

ПРОНКА /выходзіць, нясучы мужыцкую апратку і кідае яе на ложка/.

ПАЎЛЮК /выймае цукеркі с торбы і ў паперцы падае Пронцы/. На, маеш! Прасіла — я і прывёз.

ПРОНКА /кідаючыся да іх/. Ах! якіе смашные! Даўно-ж я іх ня ела. /Есьць і пачынае апранацца/.

ПАЎЛЮК /выймае с торбы іншые рэчы/. А вось прывёз для Аляксея і Івана цьвякі і шнуркі, а для іх кабет пацеркі і хусткі… глядзі, ўраз мусіць і прыйдуць.

ПРОНКА /апраняючыся/. Вось я і мужычка!.. ро­дны бацька не пазнаў-бы мяне, а матка, каб глянула на мяне з магілы, ў дамавіні на другі бок перэвярнулася-б. Вось, ужо і па мне! Закапалі мяне на вёсцы і німа мне іншаго жыцьця, як мужыцкае.

ПАЎЛЮК. Маеш табе! ізноў дур прыстала!.. Дзі­ця!

ПРОНКА /сеўшы, плача/.

ПАЎЛЮК. Табе наклалі глупств у галаву, а ты і паўтараеш. Як паходзіш даўжэй у гэтай вопратцы, прывыкніш. Ну, ціха, Прануся! Німа чаго!.. /Выці­рае ей вочы і гладзіць па галаве/.


З’ЯВА 5-ая.

/Гоман за дзьвярыма — уходзяць Аўдоцьця, Аляксей і др./.

АЎДОЦЬЦЯ – АЛЯКСЕЙ – ПРОНКА – ПАЎЛЮК.


ПРОНКА /выцірае хвартухом услончыкі і падае іх. Аўдоцьцю цалуе у плячо, вітаецца з другімі, Аляксею кідае жартуючы горсьць цукеркаў і праз увесь час залецаецца да яго/.

АЎДОЦЬЦЯ /падышоўшы да Паўлюка/. А што, ку­мок, ці добра табе цяперака?.. рад, што ажаніў­ся? а?..

ПАЎЛЮК. О, добра! І як добра! Чаго хацеў, та­го і дастаў. Чаму не мае быць добра?

АЎДОЦЬЦЯ. Я сватала іншых, а ты усё… не, ды не! Ці ты хацеў такую, як яна?

ПАЎЛЮК. Хто яго ведае? Я сам ня ведаў, якую хацеў.

АЎДОЦЬЦЯ /ківаючы галавой/. Глядзі-ж толькі, каб ня выйшло што благое!.. /Глядзіць на Пронку, каторая залецаецца да Аляксея/. Уселякіх я на сьвеці бачыла і ведаю адно, што ваўка цягне ў лес, а вашу цягне да кепства… Старые вочы шмат чаго бачылі… Глядзі, Паўлюк!..

ПАЎЛЮК /сумневаючыся/. Прысягала і стрымае. Бяз Бога да гэтуль жыла і чорт да яе прыстаў, а цяперака ходзіць… У сьвятой кніжцы пішацца, што Сіон палюбіў Прачычыстаю Дзеву. Можэ і яна палю­біць, а Дзева абароніць ад злога…

АЎДОЦЬЦЯ /круцячы галавой/. Усё-ж такі добра, што рад, што здаволены, адно толькі дрэнна, што шчасьце гэта птушка крылатая,а як ёй абарвеш скрыдлы, то і па ўсім!.. На волю пусьціць — дрэнна, а ня пусціш — памрэ.

ПРОНКА /да Аўдоцьці/. Што гэта вы так маркот­на глядзіце на сябе. /Глядзіць то на Паўлюка, то на старую/.

АЎДОЦЬЦЯ. Са старой маркотна!.. гэта ня тое, што вы… маеце аб чым пагаварыць — бачылі і пра­жылі не мала…

ПРОНКА. А ўжо-ж… Ой, жыцьце. /Пацягіваецца, пагледаючы на Аляксея/. Шмат есьцека аб чым гава­рыць, адно толькі — ня ўсё і не для ўсіх зразумела… Аляксей, вы трошкі інакшы ад тутэйшых людзей — не чужы для вас сьвет шырокі.

АЛЯКСЕЙ /з гордасьцю/. А не зусім чужы.

ПРОНКА /прыбліжаецца да Аляксея/. Мы у двох — гэта адно, а яны што?.. сьлімакі!..

ПАЎЛЮК /пабачыўшы гэта/. Пронка! Падумай аб госьцях!..

ПРОНКА /са злосьцю/. І гэта госьць — што-ж гэта мне ня можна?

ПАЎЛЮК /мягка/. Можа-б з’елі чаго!

АЛЯКСЕЙ. Хай ваша жонка раскажэ нам нешта з вялікаго свету!.. для мяне гэта ўсё не дзівота, але ўсё-ж такі чалавек любіць успамянуць тое, што бачыў, на што глядзеў…

ПАЎЛЮК /раздае гасьцінцы/.

АДНА С КАБЕТ. Просімо, просімо! — можа аб тым князю, што з вясковай дзяўчыны зрабіў вялікую па­ню у шоўках і залатых пярсьцёнках. /Агледае свае пацеркі/.

ПРОНКА /седзючы пры Аляксею, баламутна/. Аляксейка ласы на мае гісторыі…

ПАЎЛЮК /падходзячы — гнеўна/. Паганае жыцьцё, праклятае жыцьцё. Каб такога жыцьця людзі не зна­лі. Мне хацелася-бы, каб ты забылася аб тым, што жыла на сьвеці прад прыходам у маю хату…

АДНА С КАБЕТ. Хай Паўлюк не займае часу!..

АЛЯКСЕЙ. Бог з людзей робіць ігрыска: аднаго садзіць высока, а другога нізка!..

АЎДОЦЬЦЯ /ківаючы галавой, разжаленая/. Сьвятая праўда твая, Аляксей!


З’ЯВА 6-ая.

Тые самые і ПАРАСКА.


ПАРАСКА /ідучы каля вакна сьпевае/.

Ой, у лузі, у дарозі

Расцьвела каліна,

Спарадзіла бедна ўдава

Салдацкаго сына…

Спарадзіла яна яго

У цёмнаі ночы,

Дала яму бела лічка

Ды чорные вочы.


/Скончыўшы, уходзіць/.

АЎДОЦЬЦЯ /да Параскі/. Пекна пяе!..

ПАРАСКА. Хай будзе пахвалёны!

УСЕ. На векі вечные!..

ПАРАСКА. Хусткі ёсьцека.

ПАЎЛЮК. Чаму-ж не маюць быць?.. /Аддае пачку — яна разгледае/.

ПРОНКА /Аляксею, гледзячы яму ў вочы/. Якіе пекные вочы. І як умеюць глядзець…

АЛЯКСЕЙ /засаромяўшыся, адвертаецца і устае, а яна сядзіць, нагнуўшыся у яго сторону і залецаецца да яго/.

ПАЎЛЮК /пабачыўшы гэта, хмурыцца і падходзіць да яе/.

АЛЯКСЕЙ. Ну, аставайцеся с Богам, Паўлюк: нам трэба йшчэ зайсьціся да сталяра, пасьля на паром. Апаведаньня паслухаемо другім разам. /Апошніе словы кажэ нагінаючыся да Пронкі/.

ПРОНКА /рагоча/. Ха-ха-ха! /Усе выходзяць, а Аляксей на астатку; Пронка ўскаківае і бяжыць за ім/.


З’ЯВА 7-ая.

ПАЎЛЮК – ПРОНКА.


ПАЎЛЮК /хапае Пронку за плячо, затрымлівае, піхае на сярэдзіну хаты і зачыняе дзьверы; посьле бярэ яе за рукі і цісьне іх так моцна, што Пронка крыкнула/. Прысягала жыць па Божаму, а дурства ў галаве.

ПРОНКА /вырываючы рукі/. А!..

ПАЎЛЮК. Прысягала?

ПРОНКА /са злосьцю/. Ну, дык што?..

ПАЎЛЮК. Атказывай хутчэй! Хутчэй атказывай! Прысягала?..

ПРОНКА /гледзячы на яго, памалу меняе выражэнь­не твару/. Эй, Паўлюк! Як табе прыгожа з гэтым гневам! Падабаешся ты мне!.. памаладзеў. /Кіда­ецца яму на шыю/. Міленькі!.. мой брыляньцік!

ПАЎЛЮК /сурова/. А аб грэху ня думаеш? Сап­раўды ня думаеш?.. Аляксея палюбіла?.. Кажы, але толькі праўду.

ПРОНКА /сьмяючыся/. Дурны!.. Вось ешчэ! Хай гэтаго хама чэрці! Так ён мне ў галаве, як прашлагодняя зіма. Яму мужычкі пахнуць. Не яго я лю­блю, а цябе, Паўлючок, мой ты міленькі, мой даражэнькі!..

ПАЎЛЮК /супакоіўся і гладзіць яе па галаве/. Ну, добра, добра, добра ужо!.. Каб толькі бяз грэху.

ПРОНКА. Можэ-б ты з’еў чаго? /Сядае і грызе цукеркі/.

ПАЎЛЮК /паднімае кніжку, каторую перад гэтым Пронка ненарокам скінула на зямлю/. З’ем пасьля… цяперака не галодны… але я маю да цябе, Пронка, адну просьбу, ды не маю адвагі.

ПРОНКА. Я для цябе, Паўлюк, усё зраблю, калі патраплю… /Грызе цукеркі/.

ПАЎЛЮК. Ну, калі ўжо ты такая добрая, то, будзь ласкава, навучы мяне чытаць: я ўжо даўно хацеў прасіць цябе. Вось толькі гэтаго завідую табе і іншым, што умееце на кніжцы Пана Бога хваліць. Ця­гацца па сьвеце я не любіў, дык і нічога ня ведаю, а ў кніжках аб усім напісана. Калісьці я крыху разбіраў літэры, вучыў мяне адзін, — але ўжо забыўся, а цяперака з жонкай і гэта шчасьце узяў у хату. У кніжках ёсьць шмат спосабаў, каб зра­біць душу людзкую беленькай, як галубка.

ПРОНКА. Глупства душа, глупства галубка, але што па кніжках цікавые гісторыі апісываюць, — гэ­та праўда, і, калі хочаш, пакажу. Купі толькі лямэнтар.

ПАЎЛЮК. Куплю, далібог, куплю, але і на кніж­цы можна — хаця-бы і на гэтай. /Бярэ с шафы кніж­ку, разсыпаюцца сьвятые абразкі/.

ПРОНКА /паднімаючы адзін/. Бачыш гэтаго анё­лачка?.. Гэта памятка ад аднаго лекая, ў катораго я на сьмерць была ўлюбіўшыся у Гродні.

ПАЎЛЮК /нахмурыўшыся/. Пакінь ужо, пакінь гэтые паперкі!.. паганые яны, як і тваё даўнейшае жыцьцё…

ПРОНКА /са злосьцю/. У цябе дык усё паганае… а абразок пекны. /Прыгледаецца да абразка/.

ПАЎЛЮК. Ну, пакажы! — Абецала навучыць…

ПРОНКА /грызе цукеркі/. Дай кніжку і глядзі: /паказвае яму/. Вось гэта першая літара: "а", паў­тары — "а"!

ПАЎЛЮК /паднімае высока брові, моршчыць лоб, падыймае губы, а рукі пад сталом на каленках так ламае, што аж суставы трашчаць/. "а", а гэта, а гэта?

ПРОНКА /грызучы усё цукеркі/. А гэта "б" — "о" — "г"… /Паўза/.

ПАЎЛЮК /як вышэй/. "о" /Абмыліўся/. Бачыш, Прон­ка, я да гэтаго не прывыкшы, але, пачакай, мілень­кая, крыху, і я прывыкну… /Чытае/.

ПРОНКА. Ось дурны!.. кажэ "а", калі — "о"… ось!.. мужыцкая галава! — Такі ты да чытаньня, як вол да карэты.

ПАЎЛЮК. Ну, Пронка, ня гневайся: я прывыкну пасьля, а цяперака ты, монэ спаць хочаш ужо, та­му што зло да цябе прыступае… Я пайду на рэчку, а ты прыпільнуй вячэру… Дзякую, табе, Прануська! /Злажыўшы кніжку, кладзе яе на мейсцы/.

ПРОНКА. Вячэру прыпільную, але, што да кароў, дык даіць іх ня буду, а так сама і ваду насіць… /са злосьцю/.

ПАЎЛЮК /узяўшы шапку/. Ну, ну, глупства… хай сабе будзе па твойму, каб толькі табе добра было і каб ты сама была добрай!.. /Пайшоў/.


З’ЯВА 8-ая.

МАРЦЭЛЬКА – ПРОНКА.


ПРОНКА /хвіліну кратаецца каля печы і сьпевае/.

АКТ ІIІ.

/Паміж другім і трэцім актам праходзяць тры гады. Сцэна прадстаўляе тую самую хату Паўлюка, відаць толькі што даўно яе не прыбіралі: усё страшэнна запушчана. Німа люстэрка, скромная пасьцель; у кутох сьмяцьцё. Пачынае вечарэць/.


З’ЯВА 1-ая.

ПАЎЛЮК – УЛЬЛЯНА – ПІЛІП – ВУРАДНІК – ДАНІЛКА.


/У атчыненых дзьвярох, праз каторые чутно, як падае дождж і вые вецер, стаіць Паўлюк; у аднэй руцэ ён трымае люльку, пыкаючы з яе, і што міну­ту падносіць яе да губ, пасьля адыймае і апускае з ёй руку. На падворку гаманяць, здалёку чуцен крык: "Па-а-ро-о-ом!" Паўлюк, нахіляючыся, глядзіць. Відаць, як Піліп і Данілка бягуць, а праз момэнт чутно, як пад’ежджае брычка пад дзьверы хаты. Уходзіць вураднік у мундзеры з гузікамі і хворменнай шапцы; за ім Піліп і Ульляна/.

ПІЛІП /падыйшоўшы да Паўлюка/. Дзевер ня гне­вайся на нас, калі ласка, але мы цяперака Пана вурадніка праз рэку перавозілі і ўсё яму расказалі.

ПАЎЛЮК /кіўком галавы вітае вурадніка і с трудом гаворыць/. А што вы гэтаму пану казалі.

УЛЬЛЯНА. А што гэта валакіта…

ПІЛІП /перапыняючы/. Што Пронка недзе падзе­лася і столькі часу німа. Трэба-ж даведацца, што з ею?..

ПАЎЛЮК /востра, са злосьцю/. Чорт вас за язык цягнуў!..

ПІЛІП /скрабучыся ў галаве/. Я можэ-б і не ка­заў, але Ульляна пачала…

УЛЬЛЯНА. Але, але!.. Пане вураднік, уцекла.

ВУРАДНІК /разгледаючыся па хаці/. А што, Акунь, жонка табе, чую, прапала, сбежала, что-лі? Прапа­ла? А можэт быть яе гдзе убілі, ці патанула, га? А чаму столькі врэмені паліціі у управленне не далажылі? Можэ-б пашукалі і знайшлі…

УЛЬЛЯНА /кланяючысь вурадніку у ногі/. Справедліва кажа пан вураднік.

ВУРАДНІК. А ён не жалее. Пекная кабета сбежа­ла, а ён нічэво. Стыдна табе! /Сьмяецца/.

ПАЎЛЮК /перапыняючы яго сьмех/. Яна не ўцякла, не ўтапілася, ніхто яе не забіў… Да сваей радні пайшла…

УЛЬЛЯНА /цененька/. Ага!.. да радні пайшла, ні­ма ведама толькі, калі вернецца…

ПІЛІП /засычэў за жонкай/. С-с-с-с!..

ПАЎЛЮК. Паліцію я не паведамляў і паведамляць ня буду, бо тут ніякая паліція не патрэбна. Я сам яе паліція.

ВУРАДНІК /нездаволены/. Вось, які горды!.. Сматрі!.. Ты ей, зачіт, разрэшэніе дал?.. А?

ПАЎЛЮК /цьвёрда/. Даў.

ДАНІЛКА /каторы пры славах вурадніка з’явіўся на парозі, сьмяецца, закрываючыся рукамі/.

ВУРАДНІК /гнеўна, апранаючы шапку/. Ну, калі так, то мне тут нечэво дзелаць. /Да Данілкі/. Ну, паезжай. /Пайшлі/.

ПАЎЛЮК /да выходзячых Піліпа і Ульляны/. А вы трымайце языкі за зубамі, бо хаця я і спакойны, гнеў свой паказаць патраплю. Якое вам дзела, што яна пайшла і калі вернецца? Калі-б яна і зрабіла нешта благое, дык мне, а не вам, вось што! Але яна нічога дрэннаго не зрабіла. Пайшла да радні і з маім пазваленьнем пайшла. І маўчыце. Каб я ніколі ня чуў вашай гутаркі аб ёй!.. Чуеце?..

УЛЬЛЯНА /затрымаўшыся на парозі/. Ой, Паўлючок. Мусіць ты нас зусім ня любіш, калі над намі так здзекуешся і ўсё праз тую самую шэльму.

ПАЎЛЮК. Ня здзекуюся я над вамі, а толькі пра­шу і наказываю, каб вы не рабілі таго, што мне ня люба!.. а яна пайшла да радні, маючы мае пазваленьне, і мне добра ведама, калі вернецца. /Адвертаецца і ідзе у глыб хаты/.

УЛЬЛЯНА /выходзіць, махнуўшы рукой/.

/Вечарэе; праз прачыняные дзьверы падае свет з суседняй хаты; праз ваконца заглядае месяц. З далёку далетае брэхня сабак. Крыху пачаэкаўшы, чут­ны цяжкіе крокі; уходзіць скорчэная Аўдоцьця і седае нізка каля Паўлюка, каторы сядзіць у куце на скрыні; сьвет ад месяца падае на іх абадвох/.


З’ЯВА 2-ая.

ПАЎЛЮК – АЎДОЦЬЦЯ.


АЎДОЦЬЦЯ /доўга маўчыць, пасьля шэпча/. Паўлюк!..

ПАЎЛЮК /бытцам спрасонку/. Чаго?.. Хто гэта?..

АЎДОЦЬЦЯ. Чаго гэта ты, Паўлюк, сядзіш усё ў хаці, як той вартаўнік? Чаму ты тут адзін, як той пень, тарчыш і вочы толькі вылупляеш? Пайшоў бы ці да людзей, ці лажыўся-б спаць, а то вось ешче падумаюць, што ты звар’яцеў, ці нешта на цябе на­шло. Чуеш, Паўлюк?.. Выгледаеш ты, як-бы табе да сьмерці тыдзень астаўся…

ПАЎЛЮК. Чаго ты хочэш ад мяне, Аўдоцьця. Ча­го ты прычапілася да мяне, як тая смала. Калі хачу, то ўсю ноч так прасяджу, а табе якое дэела?..

АЎДОЦЬЦЯ. Вось і не прасядзіш! Я табе так мар­не згінуць не дам! Ці мала я хворых бачыла і выра­тавала ад сьмерці, і цябе выратую… /Пачакаўшы, пахіляецца да яго і ціхенька гаворыць/. Паўлюк, а я табе нешта скажу аб Пронцы, чуеш? Тры тыдні ужо будзе, як Аляксей бачыў яе у горадзі…

ПАЎЛЮК /перэпяняючы яе/. Мне не патрэбны нія­кіе весткі аб ей, — я сам усё ведаю… да радні сва­ей пайшла.

АЎДОЦЬЦЯ /устаючы/. А-а!.. але-ж холадна ў ця­бе ў хаці! Мусіць дні са тры не палена ў печы?.. /паўза/. Ці ты еў што сягоньня? Мусіць нічога, бо і ў печы агню не было. Ну, дай хаця сернікі! Рас­палю агонь і вячэру прыгатую. Ой! стары ты, а дур­ны!.. Давай сернікі!.. Гдзе сернікі?

ПАЎЛЮК. Ці я ведаю?.. Пашукайце самі, будзьце ласкавы.

АЎДОЦЬЦЯ /шукае у цёмнай хаці — на печы, на стале, на лавах; шукаючы кляне/. Каб іх паляруш кінуў!.. Каб яны скруціліся!.. Каб іх хвароба, тых сернікаў… /Знайходзіць сернікі і паліць лучыну, крыху пачакаўшы, кажа/. Вось і агонь!.. Будзе і вячэра, і цяпло, і весела у хаці… З’емо заціркі з салам, пагукаем. Бульбы чысьціць ня буду — не насьпела-б і да ночы. Усё зраблю, каб толькі ця­бе вылячыць ад гэтай паскуднай хваробы!.. і вылячу — не такіх я вылечывала!.. Задала табе гэ­тая шэльма, але я і гэты смутак адроблю…

ПАЎЛЮК /ледзьве блыснуло ясьнейшае полыме, ён падскаківае да яе і вырывае лучыну/. Не паліце агню!.. Далібог, агню не паліце!..

АЎДОЦЬЦЯ /астаўбянеўшы/. Чаму?.. Звар’яцеў!.. далібог, звар’яцеў! Да чаго ты цяперака падобны… Каб ты пабачыў сам сябе, то слудзіўся-бы…

ПАЎЛЮК. Не паліце агню!.. Змілуйцеся, не палі­це!

АЎДОЦЬЦЯ. Чаму?..

ПАЎЛЮК. Не пытайцеся. — Толькі, будзьце ласка­вы, не паліце агню!.. /Крыху пачакаўшы і перавёў­шы дух, — цішэй/. Мне здалося, што гэта яна стаіць ля печы і распалівае агонь.

АЎДОЦЬЦЯ /плюнуўшы/. Цьфу… Згінь ты, прапа­дзі!.. /Думае, падпёршыся рукой, посьле падходзіць да Паўлюка, каторы сядзіць пад вакном і шэпча яму/. А Аляксей вестачку аб ей прынёс…

ПАЎЛЮК /цьвёрда/. Мне ніякіх вестачак аб ей ня трэба! Да радні сваей пайшла і з майго дазволення.

АЎДОЦЬЦЯ /са злосьцю/. Ці ты, Паўлюк, дурыш сам сябе, ці другіх хочэш ашукаць?.. На што гэтая гутарка, калі ўсе добра ведаюць, што яна не да рад­ні пайшла, але уцякла ад цябе с тым панскім ляка­ем… Я і сама не раз і не два бачыла, як яна да двара бегала, а калі не было як пабягчы, то пасы­лала гэтую шэльму, Марцэльку. Гэтаго лякая я так сама бачыла — с кручэнымі валасамі і у сурдуці… Ад яго нясло чымсьці такім — ні то бобам, ні то ел­кім салам… Марцэлька казала, што гэта парфумы і памада… Чорт яго ведае… Пронка панічом яго на­зывала; скакала з ім у палацы, калі паноў не бы­ло, і наскакала табе і сабе бяду. Ты тады быў на рацэ — лавіў рыбу і ў горад вазіў… /Момэнт маў­чыць/. Падгаварыў яе той лякай, — казаў, што забя­рэ яе ў горад, будзе яе на танцы і усюды вадзіць; яна і паляцела за ім. А ты выдумаў радню… Да радні пайшла!.. Табе здаецца, што ты іншых здурыш, а ты сам дурны. Мы ўсе маўчалі і думалі, што паразум­нееш, а ты ўсё сваё…

ПАЎЛЮК /крыху пачакаўшы, глуха, памалу/. А пры­сягала…

АЎДОЦЬЦЯ /крыху пачакаўшы, не спакойна/. Ці ж ты і запраўды толькі цяперака ад мяне даведаўся?

ПАЎЛЮК /пачэкаўшы/. А прысягала…

АЎДОЦЬЦЯ. Баба сваё, а чорт сваё. Што хочаш, чэлавечэ, кажы, а ён толькі дзівуіцца, ды дзівуіцца… Чаго ты здіваваўся?.. /памаўчаўшы/. Ты Паў­люк, перэжагнайся вялікім крыжам, плюнь на гэту шэльму і па стараму ціхенька, спакойненька пачынай жыць. Маеш сваю хату, рэмесло маеш, сякіе-такіе грошы і чаго табе маркоціцца і убівацца… Ой-ой-ой! Каб гэтак усім было, як табе!.. Плюнь на ўсё гэта!.. Ні адзін чэлавек без бяды не пражыве — вось, у Карусі пала карова; у Мікулы сьвіньні пахварэлі; або ўзяць Панаса — сын зрабіўся раз­бойнікам, а у Івана — конь як закульгаў, дык і цяпер кульгае. А твая беда!.. Незнаёмую валакіту выцягнуў з балота і хацеў, каб яна добрай была… Чортава дачка вярнулася да свайго бацькі — чорта.

ПАЎЛЮК. А ведаеце, кума, што ў ваўсім, што сталося, мая віна!.. Ні чыя іншая, а мая толькі. Перш-на-перш, мала ад ей малітвай і навукай чор­та адганяў, а другое — калі пазнаў яе характар і дагадваўся аб лякаю гэтым, не перэстаў пакідаць яе адну у хаці. Трэба было лепш яе пільнаваць, а так яна цяперака, дзякуючы мне, прапала; я загу­біў сябе і яе. Йшчэ яна можэ нарэкаць на мяне, ня то, каб я меўся на яе нарэкаць…

АЎДОЦЬЦЯ. Здурнеў… Чыста здурнеў!.. Як я бачу, то я сягоньня с табою да ладу не дайду… Шкада языка. Пайду я да сваіх — хлявы зачыняць, а ты кладзіся спаць. Можэ Бог верне табе розум, а я заўтра загляну да цябе, бо хоць ты і здурнеў, але жаль цябе… /Выходзіць і зачыняе за сабою дзьверы/.

ПАЎЛЮК /доўга сядзіць, нахмурыўшыся, пасьля, паўзіраўшыся на дзьверы, ці зачынены, бярэ с ша­фы кніжку, кладзе яе на стале, запаліўшы раней лямпу, і, сеўшы, па-малу пачынае чытаць/.


З’ЯВА 3-ая.

ПАЎЛЮК – ПРОНКА.


ПАЎЛЮК. Па-лю-бі Ма-ры-ю, бо я-на ёсць бра­-май да не-ба!.. /Пачакаўшы/. Ой, каб-жэ гэта чалавек па сьмерці увайшоў у гэтую браму!.. /Пачэкаўшы, перэжэгнаўся і злажыў рукі на каленах/. Божа міласерны! Змілуйся над яе грэшнай душой!.. /Са сьлезамі/. Змілуйся над яе грэшнай душой. /У трубе завывае вецер; брэшуць сабакі і раптам ці­ха скрыпнулі дзьверы і чутна крокі у сенцах/.

ПАЎЛЮК /паднімаючы галаву/. Хто?.. Хто тута­ка?.. /Да сябе/. Мусіць зноў Аўдоцьця. /Крокі чут­ны ясней. Паўлюк устае, адчыняе дзьверы і пытаец­ца/. Хто тутака?.. /У пацёмках чуцен голас:/ "Гэ­та я!.."


З’ЯВА 4-ая.

ПРОНКА – ПАЎЛЮК.


ПРОНКА. Гэта я — Пронка!

ПАЎЛЮК /хапаючы яе за абедзьве рукі цягне да лямпы/. Ты?.. ты?.. ты?..

ПРОНКА /у мокрай хустцы, у падзёртых чэраві­ках, трасучыся ад холаду/. Я!.. ня гневайся!..

ПАЎЛЮК. Вярнулася, а я і не спадзеваўся… Сперша спадзеваўся, а пасьля страціў надзею…

ПРОНКА /адступаючы да дзьвярэй/. Калі можна мне застацца, то добра, а калі не, то я сабе ўраз і пайду.

ПАЎЛЮК /сьмяючыся/. Вось, дурная! Распранай­ся хутчэй, а то йшчэ захварэеш ад гэтай макраты. /Зрывае з яе хустку; яна астаецца у падзёртым ан­дараку і старым мужчынскім пальтоці. Ад холаду губы яе ляскаюць; ён садзіць яе на лаві і становіцца прад ей/. Такі вярнулася… такі зноў выр­валася с чартоўскіх капцюроў. Пазнала такі, гдзе яе дабро і збавеньне. Ой, мая-ж ты бедная, мая нешчасьлівая! Вось ўраз-жэ распалю агонь, дам гарачаго крупніку і прыгатую гарбаты… сагрэешся і лепш табе стане…

ПРОНКА. Ой!

ПАЎЛЮК. А што? Пэўне хворая?.. Пэўне у сярэдзіні баліць. Шмат бяды, мусіць, спазнала!.. Ўраз агонь будзе і ўсё будзе… Трэсак німа… каб іх!.. у сенцах пакінуў!.. пачэкай крыху! /Хочэ бегчы/.

ПРОНКА /ускаківае/. Ой! Ня йдзі туды, ня йдзі.

ПАЎЛЮК /са страхам/. Чаму?

ПРОНКА /трасучыся і ламаючы рукі/. Ой! што я зраблю? што з гэтаго будзе?.. Калі у пацемках пой­дзеш, то наступіш і задушыш, а калі са сьветлом, то пабачыш і ўраз-жэ мяне прагоніш! Што мне нешчаслівай рабіць?.. Што з гэтаго будзе?.. Божэнька! Пра­чыстая Дзева! Ратуйце мяне, бедную!..

ПАЎЛЮК. С чаго што будзе?.. на каго я тамака наступлю?.. Хто тамака ёсьць у сенцах?..

ПРОНКА /перамогшы сябе/. Дзіце.

ПАЎЛЮК /астаўпянеў, пасьля, як аўтомат, пады­ходзіць да стала, бярэ лямпу і ідзе у сенцы/.

ПРОНКА /сачыць непрытомным паглёдам за ім і за кожнымі яго рухамі/.

ПАЎЛЮК /праз момэнт вертаецца; ня гледзячы на яе, кладзе на лаўку нешта заверненае і кажэ, крыху памаўчаўшы/.


З’ЯВА 5-ая.

ПРОНКА – ПАЎЛЮК.


ПАЎЛЮК. Чаму-ж ты адразу ў хату ня ўнесла?.. Як шчанё на зямлі кінула…

ПРОНКА /прыбліжаецца да яго, але ўраз-жэ ад­ступае назад/. Баялася…

ПАЎЛЮК /машынальна ідзе да печы і стаўляе гар­шчок і чайнік; пасьля выймае з шафы хлеб і нож і, ня гледзячы на яе, кажэ/. Ідзі есьці! /Дзіцё пла­ча; Паўлюк глядзіць на Пронку, каторая нават не варушыцца/.

ПАЎЛЮК. Чаму дзіцё не развернеш?.. можэ хо­чэш, каб яно задушылося?.. шэльма!

ПРОНКА /падходзіць, разварачывае дзіцё з лах­маноў і садзіць каля сябе/.

ПАЎЛЮК. Што-ж ты сядзіш, як пані?.. Паднясі яго сюды і накармі — чуеш? ну!..

ПРОНКА /падходзіць да стала з дзіцянем, са­дзіць яго на лаві, дае кавалачак хлеба і сама се­дае пры ім, злажыўшы рукі на каленах/.

ПАЎЛЮК /нясучы міску і стаўляючы яе прад Пронкай/. Еш і дай дзіцяці.

ПРОНКА /корміць дзіцё, але сама ня есьць/.

ПАЎЛЮК. Чаму сама не ясі?

ПРОНКА. Не магу.

ПАЎЛЮК /памаўчаўшы/. Хрышчонае.

ПРОНКА /сперша ціха, а потым ажыўляючыся/. А ня ўжо-ж!

ПАЎЛЮК /памаўчаўшы/. А як завецца?

ПРОНКА. Цыпрук.

ПАЎЛЮК. Цыпрук!.. /Памаўчаўшы/. Колькі яму бу­дзе?..

ПРОНКА. Год і восем месяцаў.

ПАЎЛЮК /памаўчаўшы/. Кладзіся і дзіцё палажы пры сабе, а я прасплю на лаві.

ПРОНКА /пасьля доўгай паўзы устае, хочэ падыйсьці да яго, але баіцца/.

ПАЎЛЮК. Чаго хочаш?

ПРОНКА /цалуе яму руку/.

ПАЎЛЮК. Ну, ідзі ужо спаць!.. ідзі. /Кароткае маўчаньне; пасьля Паўлюк глядзіць на дзіцё, на Пронку і, адвертываючы вочы, кажэ, хрыпла, парушэны/. Не магу!.. Божэ мой!.. Ніяк не!.. не ма­гу!..

ПРОНКА /туліць дзіцё да сябе/.

ПАЎЛЮК. Не… не хачу… За нішто не хачу!.. Што мне рабіць?.. /Даўжэйшая паўза/.

ПРОНКА /плачучы, да Цыпрука/. Хадзі!.. Для нас тутака німа мейсца… Бяздольные мы сіроты!.. го­няць!.. /Завертае дзіцё у хустку/.

ПАЎЛЮК /востра/. Куды хочэш ісьці?.. На го­лад?.. забіць дзіцё… Але… добрая с цябе ма­ці!..

ПРОНКА. А што мне рабіць? У цябе астацца на вачах?.. Вінавата я і пайду.

ПАЎЛЮК /змагаецца з сабой, а пасьля глуха ка­жа/. Астанься з ім!.. /Паказвае на дзіцё/.

ПРОНКА /плачучы, валіцца яму да ног/.

ПАЎЛЮК /пахіляецца, падыймае яе і садзіць ка­ля сябе/. Ціха! ціха!.. Ўжо ціха! Мая ты бедная, мая ты, мая нешчасьлівая!..

ПРОНКА. Ад сьмерці ты мяне, Паўлючок, ой, да­ражэнькі ты мой, залаценькі! ад сьмерці ты мяне выратаваў. Я ўжо пастанавіла, што, калі ты мяне ня прымеш, прагоніш, дзіцё пакіну дзе небудзь пад па­рогам, а сама атручуся… /Выймае паперку с кішэні/. Бачыш?.. Атрута!

ПАЎЛЮК. У Імя Айца і Сына!.. І на гэта чорт цябе падбіваў… Скуль ты ўзяла атруту?..

ПРОНКА. Беда і горэ падсунула мне яе… Наелася-ж я яго даволі!.. Пакінуў мяне гэты пага­нец! Каб яму цяжкай сьмерць была!.. У бальніцы і у вастрові сядзела я… У вастрозі мяне і навучы­лі, скуль дастаць гэтаго золата… Была тамака такая, такая, што атруціла мужа…

ПАЎЛЮК. А за што ты сядзела?

ПРОНКА. За злосьць!.. абліла адну варам, за тое і засудзілі; сядзела я ў вастрозі і шмат чаго мяне тамака навучылі за тры тыдні, што я там была.

ПАЎЛЮК. Мусіць ты а Богу зусім ня думала, а і я кепска рабіў, што з самаго пачатку не прывучыў цябе да Бога і малітвы; вось, чаму ты ізноў з доб­рай дарогі да чорта павярнула.

ПРОНКА. Чорт ва мне сядзіць…

ПАЎЛЮК. Ну, Пронка, цяперака будзем разам па­церы казаць, ты павінна на голас за мной паўтараць.

ПРОНКА /становіцца на калені, але адначасьне пачынае плакаць, хліпаючы/.

ПАЎЛЮК /падыймае яе і прыціскаючы да сябе, ка­жэ/. Ой, Пронка, як я цябе люблю!.. страшэнне люб­лю цябе! Ты ўжо, мусіць, цяперака будзеш добрай і сумленнай, — я бачу ўжо, што ты і сама гэтаго хочэш… Ой, як я цябе люблю, мая ты бедненькая!.. Як я люблю цябе!..

ПРОНКА. А яго, яго будзеш ненавідзець?.. /Па­казывае на заснуўшае дзіцё/.

ПАЎЛЮК /гледзячы на яго, змагаецца з сабой /. Яно бязвінно… Стварэньне Божае… вось, ведама, сірата…

ПРОНКА. А табе ня сорам будзе людзям глянуць у вочы…

ПАЎЛЮК. Ой! дурная ты, дурная! Чаго саромяц­ца. Сорам грэшыць, а мець літасьць над сіратою — ніякога сораму німашака. Я Богу за яго дзякую, пры ім зло ад цябе хутчэй адступіцца і ты лепшаю будзеш.

ПРОНКА /гледзячы на яго/. Які ты добры!..

ПАЎЛЮК /памаўчаўшы/. Усе казалі, што ня верніц­ца, вярнулася… /Гладзіць яе па галаве/.

ПРОНКА /ажыўляючыся/. Хто казаў? Мусіць сестра.

ПАЎЛЮК. І дзевер, і сестра.

ПРОНКА. Яны, падлы, хацелі-бы, каб мае вочы гэтаго сьвету не бачылі. Ведаю я!.. у вочы мне будуць лезьці… але хай будуць асьцярожны з маім дзіцянём і са мною…

ПАЎЛЮК. Ціха! ціха!.. Скрыўдзіць цябе не пазволю, хоць гэта і сестра…

ПРОНКА /ня слухаючы яго/. Хамы! Яны умеюць толь­кі есьць і піць — душы-ж не разумеюць… Ой, доля-ж мая ліхая! Сірата я на сьвеці!..

ПАЎЛЮК. Ціха! Ціха! Ужо ўсё скончылося — ізноў па Божаму будзеш жыць.

ПРОНКА /цалуючы яго ногі/. Паўлючок! мой ты род­ненькі баценька!..

ПАЎЛЮК /падыймае яе і становіцца прад ею,а яна прыгартае да сябе дзіцянё; памаўчаўшы, Паўлюк кажэ/. Ну! чаго-ж стаіш? Час ужо класьці дзіця спаць. Будзь, як у сябе у хаці і рабі, што хочэш і як хочэш… Цяперака ты такая самая гаспадыня, як і перш была, а я падбягу да сястры і раскажу, што ты вярнулася… а казала Ульляна, што ня вернешся, а ты такі вярнулася. /Адходзіць/.

ПРОНКА /перш стаіць на мейсцы, — пасьля кладзе у ложка Цыпрука, прыкрывае яго і пачынае са­ма распранацца; нехта стукнуў кіём у вакно і чу­цен хрыплівы голас/.


З’ЯВА 6-ая.

МАРЦЭЛЬКА – ПРОНКА.


МАРЦЭЛЬКА. Кірыэ Алейсон, Хрыстэ Алейсон! — Вотчэ з неба Божа…

ПРОНКА /падбегае да вакна і адчыняе яго/. Марцэлька. А я ўжо думала, што ты памёрла. А мая-ж ты даражэнькая, залаценькая!..

МАРЦЭЛЬКА /трасучы галавой/. А, а, а! Так ты ізноў такая самая гаспадыня, як і раней была?.. Божэ ўсемагушчы!

ПРОНКА /паўтараючы/. Але!.. такая самая!..

МАРЦЭЛЬКА. З далёку бачу; стаіць твой і пры ім… Здзівавалася так, што аж ногі затрасліся. Ой, найсалодшы Ты Ісусе!.. думаю… хіба вочы лгуць… і не салгалі. Ну, кажы, калі Бога мі­луеш, што с табой было? — дзе той? і як ты с Паўлюком пагадзілася?..

ПРОНКА /парушэная/. Той?.. А хай яго хвароба!.. Каб ён скрось зямлі пайшоў. — Не хачу аб ім і ўспамінаць!.. Але гэты, як бацька, дараваў… не прагнаў, як сабаку… і з дзіцяцей… добры... /у яе падступаюць сьлезы/. Добры!.. Такога добраго на ўсім сьвеці мусіць ня знойдзеш.

МАРЦЭЛЬКА. Запраўды, добры…

ПРОНКА /хапаючыся за галаву/. Ай! Марцэлька, каб ты ведала, якую я бяду маю з гэтай галавой? — баліць і баліць. І ў бальніцы была, і лекі прый­мала, а боль як была, так і ёсьць. Вось, здаецца, што зараз павалюся. Да ўсяго гэтаго я цяперака запрадалася яму у няволю з душою і целам. Здароўе я загубіла, дзіцё на карку маю, і німашака для мяне іншаго ратунку, як у гэтай хаці і з гэтым чэлавекам жыць. Ох! у чорную гадзіну я на гэты сьвет прыйшла.

МАРЦЭЛЬКА. Аднакжэ-ж, мая міленькая, шчась­лівая ты! Ой! якая шчасьлівая, што дастала тако­га чэлавека! Не жарты, міленькая, які ён добры…

ПРОНКА /хапаючыся рукамі за галаву/. Я-ж і сама ведаю, што за гэтую самую дабрату у няволю яму запрадалася.

МАРЦЭЛЬКА /задумаўшыся/. Ой, доля-ж мая, доля! Чаму ты мне такога чэлавека у малодшых гадох не паслала?.. Чаму ты мяне, як тую траўку у полі, адну на гэтым сьвеці пакінула?..

ПРОНКА. Ага! добра табе так каваць, калі ты ўжо пастарэла, як той грыб. У моладасьці чэлавек сьвету, вясельле хочэ.

МАРЦЭЛЬКА. А колькі-ж табе гадкоў будзе, мая міленькая?

ПРОНКА. А ўжо трыдцаць восьмы на Грамніцы па­чала.

МАРЦЭЛЬКА /ківаючы галавой/. Ой, дык ты ўжо і не маладая, не дзіцё. Ужо і саракоўка не далёчка — "сорак лет — бабскі век!"

ПРОНКА. Мужыцкая прыказка… Ці-ж гэта праў­да? А ей! як-бы йшчө за мной леталі, каб толькі здарова была!..

МАРЦЭЛЬКА. Але, праўда! — чаму-ж не?.. цененькая ты такая, ручкі твае, як у дзіцяці, ма­леньне, і вочы такіе…

ПРОНКА /ціха/. Хавайся! — ён ідзе. /Крыху пачакаўшы, выгледае праз вакно/. Не, гэта ня ён. …Глянь, Марцэлька! — гэта-ж Даніла!.. Які пек­ны хлапец зрабіўся з яго!..

МАРЦЭЛЬКА /ціха сьмяючыся/. Ат!.. Дзяцюк ма­лады, дык і прыгожы.

ПРОНКА. Гэта нічога, што малады, але ён такі цененькі, складны, як паніч.

МАРЦЭЛЬКА /хітра/. Можэ-б гэтаму дзяцюку шап­нуць, што ты аб ім казала?.. а? Зрадзеў-бы!.. яму і у галаву ня можэ прыйсьці, каб хто яго хваліў, ды йшчэ хто…

ПРОНКА /с перапуду адскочыла ад вакна і шэп­ча/. Уцекай!.. Паўлюк ідзе!.. /Зачыняе вакно/.

ПАЎЛЮК /уходзіць/.


Завеса.

АКТ ІV.

/Хата Паўлюка — так як у другім акці; на па­розі скорчыўшыся сядзіць Пронка, — рукі яе трасуц­ца, цяжка дыхае. За дзьвярыма, каторые адчынены, гоман: павышэны голас Данілкі, гнеўны голас Піліпа, ад часу да часу перэрывючыйся крык Ульляны і плач дзяцей/.


З’ЯВА 1-ая.

ПІЛІП - ПРОНКА – ДАНІЛКА.


ПІЛІП /за дзьвярыма, бьючы Данілку/. Садома і Ґамора! За цябе-ж гром Божы хату спаліць!.. Ён жэ быў для цябе, як родны дзядзька… А ты цяперака з яго бабай!.. А да плуга, да цэпа — не за спадніцамі увіхацца!.. І яшчэ да каго? — Да чужых жанок!.. а каб цябе хвароба!.. Вон с хаты! — чуеш? — Вон!.. Ідзі на валацугу па сьвеці, у найміты ідзі, а с хаты — вон! Эх!.. нячысьцік пракляты!.. Вон!..

ДАНІЛКА /плачучы/. Ты не маеш права выганяць мяне с хаты. Такая яна твая, як імая: мы дзеці адных бацькоў.

ПІЛІП. А хто табе бацькай быў… Ці на тое я гадаваў і карміў цябе?.. і розуму вучыў, каб ты Садому і Ґамору рабіў, каб ты паскудзіў чужые гнёзды?.. Ты!.. /Чутно біцьцё, крыкі, енкі/.

ПРОНКА /на парозі хаты/. Божэ Міласерны!.. Па­чуе… Далібог, пачуе! /Агледаецца на камору, дзьве­ры ад каторай папраўдзі адчыняюцца і паказваецца, нерасчухаўшыся яшчэ ад сну Паўлюк; ён стаіць на парозі і Пронкі не бачыць. У гэтую самую хвіліну у хату уваліваецца Піліп, і цягне за сабою Данілку/.


З’ЯВА 2-ая.

ПІЛІП – ПАЎЛЮК – УЛЬЛЯНА.


ПІЛІП /да Паўлюка/. Садома і Ґамора!.. Злавіў іх! Злавіў абаіх у стадолі!.. /Паказываючы на Прон­ку/. Сука!.. Гані вон с хаты!.. А гэтаго шэльму, падлеца, забью! забью!.. далібог, забью!..

УЛЬЛЯНА /увайшоўшы, падае у ногі Піліпу /. Ці­ха!.. маўчы!.. Піліп, ой!.. Піліп, што ты робіш?.. Маўчы!.. ты яго забьеш гэтак… глянь на яго!.. /Па­казвае мужу рукой на Паўлюка, каторы момэнт стаіць ні жывы, ні мёртвы/.

ПІЛІП. На што маўчаць?.. Хай ведае!.. Ён-жэ му­жык, не баба. /Штурхаючы і бьючы Данілку выкідае с хаты і сам выходзіць за ім. Перапуджэная Ульляна выходзіць так сама/.


З’ЯВА 3-ая.

ПРОНКА – ПАЎЛЮК.


ПРОНКА /паўзе да ног Паўлюка/. Ня вер ты ім, Паўлюк!.. ня вер!.. гэта не праўда — зумысьля.

ПАЎЛЮК /моўчкі хапае яе за плечы і неколькі разоў кідае на зямлю; потым выходзіць с хаты; апіраецца тамака аб сьценку і плачучы, кажэ сам сабе /. Вось, тыкі ўжо немашака для яе ратунку!.. Німа зба­веньня, а для мяне шчасьлівай долі на сьвеці!.. Бо­жэ мой Ўсемагушчы! Што мне цяперака рабіць?.. /Хі­стаючыся ідзе на падворак/.


З’ЯВА 4-ая.

ПРОНКА – УЛЬЛЯНА.


ПРОНКА /адна — праз момэнт — у тым палажэньні, у якім пакінуў яе Паўлюк; посьле, ўскочыўшы і са злосьцю, як шалёная пачынае крычаць/. А, а!.. Па­біў!.. наздзекаваўся!.. Каб яму так Бог не дараваў ніколі, як я не дарую! — да сьмерці гэты здзек памятаць бу́ду… Со́рам!.. со́рам!../ На падво́рку аддаля́ючыся го́ман. Убега́е Ульля́на, несучы́ Цыпрука́ — кіда́е яго́ пад но́гі Про́нкі і ка́жэ/.

УЛЬЛЯНА. Ма́еш сваё́ дзіцё́. Чаму́ яго́ лепш не пільну́еш заме́ста таго́, каб ша́шні с хлапца́мі заво́дзіць. Каб не я, то ад яго́ горсьць ко́стачак астала́ся-б; с-пад во́за я яго́ вы́цягнула. Калі́ радзі́ла, то і сьцеражы́ яго́!.. Але, му́сіць, така́я ты і ма́т­ка, як жо́нка!.. Шэ́льма, а не ма́тка!.. /Выбегае/.

ПРОНКА /кіда́ецца за ею з ненаві́сьцю/. Забью́! далібо́г, забью́! Вазьму́ за го́рла і задушу́, як суку́.


З’ЯВА 5-ая.

ПАЎЛЮ́К – ПРО́НКА.


ПАЎЛЮ́К /ухо́дзячы, чу́е ўсё́, хапа́е Про́нку за ру­́кі і прыціска́е да зямлі́/. Не забье́ш! не забье́ш!.. Цярпі́!.. Паку́туй!.. апа́мятайся!.. Аб убі́ўствах ня ду́май!.. Ты!.. /Пуска́е яе/. Е́зус Хры́сьце Міласе́рны!.. Што мы табе́ дрэ́ннаго зрабі́лі?.. /Бярэ́ дзіцё́ на ру́кі/.

ПРО́НКА /кіда́ецца да яго́/. Не чэпа́й яго́! Чу́еш? гэ́та маё́ дзіцё́, па́нскае, а ты мужы́к, разбо́йнік… Мужы́к, мужы́к, подлы мужык! Чу́еш?.. /Хо́чэ вырваць у яго́ Цыпрука — Паўлю́к не дае́/.

ПАЎЛЮ́К. Апа́мятайся, Про́нка! Гэта-ж ты мне та­ды на магілках перад сьвятым крыжэм прысягала… Я-ж табе́ нічога дрэ́ннаго не зрабі́ў. Ва што ты мяне́ кры́ўдзіш? Сагрэшы́ла ты, дык апамятайся!.. Калі́ ты з дзіцё́м да мяне прыйшла, я-ж быў для цябе, як ба́цька… па́мятаеш?.. Я злітаваўся над табой, як над то́ю пту́шкай без гнезда́, а ты цяпе́рака што ро́­біш? У прыда́тку, ты яшчэ́ са зло́сьцю кіда́ешся на мяне́…

ПРО́НКА. Біў ты мяне́?.. чуеш?.. біў!..

ПАЎЛЮ́К. Грэ́шны я!.. Чорт прыста́ў… але́ ты ня злуй, Про́нка, я ўжо́ табе́ нічо́га не зраблю́!.. Чу́еш?.. не зраблю́!.. апа́мятайся!.. /Стаі́ць мо́мэнт, гле́дзя­чы на Про́нку, като́рая хапа́ецца за галаву́/.

ПРОНКА /стогне/. Е́зу! Мая́ галава́!.. А каб вас паля́руш!.. Каб вам дабра́ не было́!

ПАЎЛЮ́К. Ці́ха!.. Про́нка, не кляні́!.. грэ́шная ты і патрэбу́еш змілава́ньня Бо́жаго!.. не кляні́!.. Я ўжо́ табе́ нічо́га каза́ць ня бу́ду, то́лькі ты апа́мятайся!.. /Апо́шніе сло́вы ка́жэ выхо́дзячы/.

ПРО́НКА. Пабі́ў!.. пабі́ў!.. Бо́жэнька!..

ПАЎЛЮ́К. Дзіця́ці е́сьці даць трэ́ба — нагату́й кру­пе́ні!.. яно́-ж бязві́нна!.. нагатуй е́сьці. Ты-ж такі́ матка!.. Я ўжо пайду́ с тваі́х вачэ́й, але ты то́лькі апа́мятайся і… нагату́й!.. /Пайшо́ў/.


З’ЯВА 6-ая.


ПРО́НКА. Нагату́ю я табе́! Ой, нагату́ю. Вось, на­ешся!.. Сы́ты ўжо́ бу́дзеш. Такі́ сы́ты, што ўжо́ ніко́лі табе́ не захо́чэцца. У гадзі́ну сьме́рці даве́даешся, як гэ́та на таку́ю, як я, руку́ падныйма́ць. /Хапаючыся за галаву́/. Ой! галава́!.. мая́ гало́ўка!.. /Хіста́ецца ідучы́, як пья́ная. Нахіляецца над скрыняй, выймае ту́ю са́мую папе́рку з атру́тай, каторую у трэцьцім акці паказывала Паўлюку́; парашо́к сы́пле у гаршчо́к са стра́вай, а папе́рку кі́дае на зямлю так, што яе мо́жна ба́чыць/. Бо́жая ка́ра на мяне́ за тое, што ня ўме́ла сябе́ шанава́ць і ўле́зла памі́ж мужыко́ў. Вось, да чаго́ дайшла́!.. Ка́ра Бо́жая!.. /Мешае памале́нь­ку у гаршчку́. Ву́сны яе заці́снуты. Адстаўля́е на бок гаршчо́к і папра́віўшы валасы́, сціра́е ла́ву; по́сьле, выйма́е са скры́ні не́йкую рабо́ту і сеўшы ка­ля вакна́, пачына́е рабі́ць яе і падсьме́йваецца ней­кім дзі́ўным, непрыто́мным сьме́хам/.


З’ЯВА 7-ая.

ПАЎЛЮК – ПРОНКА.


ПАЎЛЮК /увайшо́ўшы, ла́скава пыта́ецца/. Ці ёсьцека́ што з’е́сьці.

ПРОНКА /не кідаючы шыць/. Ёсьць.

ПАЎЛЮК. Улі́й у мі́ску і дай.

ПРОНКА. Сам вазьмі́.

ПАЎЛЮК /бярэ́ гаршчо́к і налівае/. Цыпрука́ я па­кінуў у Аўдо́цьці!.. хлапе́ц засну́ў. /Сеў, жэгна́ецца, ло́міць хлеб і есьць/.

ПРОНКА /гдядзі́ць на яго́ сладылба́, глу́па падсьмеваецца; во́чы яе́ зло блішча́ць/.

ПАЎЛЮК /перэстае́ е́сьці, кладзе́ лы́жку, плюе́ і ка́жэ/. Не сма́шна — го́рка; му́сіць кру́пы былі́ перэстарэ́лые і тухлые…

ПРОНКА /шэ́птам да сябе́/. Ту́хлые…

ПАЎЛЮК /скіда́е пама́лу з сябе́ сермя́гу/. Не́шта у галаве́ шумі́ць… Сон мо́рыць!.. ой!.. ля́гу, ад­пачы́ну… мо́жэ засну́… /Кладзе́ сермя́гу пад гала­ву́ на ла́ві, кладзе́цца сам і засыпа́е/.

ПРОНКА /кладзе́ рабо́ту на кале́нах і глядзі́ць на яго́, пасьля́ закрыва́е твар рука́мі і так сядзі́ць ці́ха. Паўлю́к застагна́ў — яна́ ўска́ківае і бяжы́ць да дзьвярэ́й, у като́рых ста́нула Марцэ́лька/.


З’ЯВА 8-ая.

МАРЦЭЛЬКА – ПРОНКА.


ПРОНКА /зда́ўленым го́ласам/. Марцэ́лька! /Кіда­́ецца ей на шы́ю і пачына́е пла́каць/.

МАРЦЭЛЬКА /мо́ўчкі пака́зываючы на Паўлюка́, ка­́жэ/. Ці́ха, мі́ленькая, а то яшчэ́ прачне́цца!

ПРОНКА. Не прачнецца ён ужо́ ху́тка, а мо́жэ і ніко́лі не адчы́ніць сваі́х вачэ́й на гэ́ты сьве́т… ён ужо́ ніко́лі мяне́ біць ня бу́дзе!.. /Сьмяе́цца/.

МАРЦЭЛЬКА. Чаму́?.. Што гэ́та на цябе́ найшло́?..

ПРОНКА /гро́зіць кулако́м Паўлюку́/. Я яму́ ужо́ так зрабі́ла… што ня бу́дзе…

МАРЦЭЛЬКА. Мая́-ж ты мі́ленькая, а што-ж ты яму́ тако́га задала́?

ПРОНКА /як ране́й, зло сьмяючы́ся, шэпчэ на ву́ха/. Атру́ціла. /Сьмяе́цца/.

МАРЦЭЛЬКА. У Імя́ Айца́ і Сы́на! Ці ты зварья́цела? — гэ́такое каза́ць…

ПРОНКА /ківа́ючы галаво́й/. Мо́жэ і зварья́цела… але́ ён ужо́ мяне біць ня бу́дзе!.. Вы́йду за Дані́лку. …чу́еш? За Дані́лку…

МАРЦЭЛЬКА. Бо́жухна мой! Про́нка, ты не хлусіш?..

ПРОНКА /бье́цца у гру́дзі/. Далібо́г!.. а той та­кі́ прыго́жы ды скла́дны!.. /Сьмяе́цца/.

МАРЦЭЛЬКА /на го́лас/. Людзі, рату́йце. Е́зу. Марыя! Сьвяты Язэпе!.. Айчэ́ наш, като́ры ё́сьць ў не́бі!.. Сьвяты́ Антоні!.. Прэсьвята́я Мары́я Дзе́ва!.. Кі́рыэ Але́йсон!.. /Падае́цца наза́д, жэґна́ецца спу́джэная/.

ПРОНКА /глядзі́ць на Паўлюка́, като́ры сто́гне праз сон; усьмеха́ецца і ківа́е галаво́й/.

МАРЦЭЛЬКА. Ах! шэ́льма-ж с цябе́!.. Ах! чорт ця­бе́ аплу́таў. Ой, гало́ванька мая!.. чаго я сюды прый­шла́?.. на што ты мне аб гэ́тым каза́ла?.. Яшчэ́ і бя­ды́ набяру́ся!..

ПАЎЛЮК /прачну́ўшыся, сто́гне/. Ульляна! Ульляна!

ПРОНКА /бы́тцам ра́птам перэпужа́лася, прыседа́е падае́цца ў кут за ша́фу, — віда́ць яе́ то́лькі пу́блі­цы/.

МАРЦЭЛЬКА /ху́тка выхо́дзіць, сту́каючы па́лкай/.

ПАЎЛЮК /падыйма́ецца, сто́гнучы што раз сільне́й, і клі́чэ/. Ульля́на! /По́сьле паўзе́, не ма́ючы сі́лы стаць на но́гі, чаты́ры ра́зы да дзьвярэ́й, каля́ дзьвя­рэ́й упа́ў і клі́чэ яшчэ́ раз/. Ульля́на!..


З’ЯВА 9-ая.

ТЫЕ-Ж і УЛЬЛЯНА – АЎДО́ЦЬЦЯ – ПІЛІП – ДАНІЛКА.


УЛЬЛЯНА /прыбе́гшы/. Ісу́се Хрысьце́! што гэ́та з ім?.. А каза́ла, што забьецё́… Бо́жухна мой міласе́р­ны! /Пады́ймае яго́; нясу́ць на ло́жка/.

АЎДОЦЬЦЯ /прыбе́гшы за Ульля́най/. Я яму́ ўра́з дам стано́ўніку!.. /Выбегае/.

ПІЛІП /да Ульля́ны/. А ты гара́чаго по́пелу на жы­во́т палажы́ яму́, то́лькі ху́тка!.. Хутчэ́й! Хутчэ́й!..

УЛЬЛЯНА /выйма́е по́пел с пе́чы, сы́пле у хварту́х, завя́зывае і нясе́ Паўлюку́, като́ры сто́гне/.

АЎДОЦЬЦЯ /прыно́сіць зе́льле у гаршчку/. Ось стано́ўнік — ад усі́х хваро́б памага́е!.. /Падыйшо́ўшы да Паўлюка́, стаўля́е гаршчо́к і, прычы́тваючы, ка́жэ/. У Імя́ Айца́ і Сы́на!.. Яму-ж грамні́ца, а не стано́унік патрэ́бен!.. Ён-жэ, бе́дненькі, зусі́м канча́ецца… глядзіце!.. і вочы ўжо́ бяльмо́м завала́ківае!..

УЛЬЛЯНА /пла́чучы/. Мі́ленькі мой!.. Ба́ценька мой ро́дненькі!.. /Бяжы́ць па грамні́цу/.

ДАНІЛКА /смо́ргаючы но́сам/. А каб яе́ пакруці́ло. Ле́зла, шэ́льма, чэпля́лася, як смала́!.. Здурне́ў зусі́м і прапа́ў!.. /Прычыта́ючы/.

ПІЛІП. Садо́ма і Ґамора! ба́чыш?.. гэ́та ты зрабі́ў, ты, нячы́сьцік пракля́ты!

УЛЬЛЯНА /прыно́сіць запа́леную грамні́цу/.

ПІЛІП. Ба́цьковая!.. да́йце, ма́тка!.. трыма́йце — праз сьлё́зы нічо́га не ба́чу…

АЎДОЦЬЦЯ /устаўля́ючы грамні́цу Паўлюку́ у руку́/. Прэсьвята́я Дзе́ва, атпусьці́ грэхі́ нешчасьлі́ваму!.. Прымі́ яго́ ду́шу!.. /Усе́ на кале́нах ей патура́юць; у гэ́ты мо́мэнт з’яўля́ецца Марцэ́лька; падпаўза́е да Пі­лі́па і ця́гне яго́ за рука́ў; ён, уста́ўшы, ідзе́ за е́ю. Паўлю́к сто́гне, выпуска́е з рук грамні́цу і седа́е на ло́жку. Усе́ ўстаю́ць, перапу́джэные/.

АЎДОДЬЦЯ. Прэсьвята́я дзе́ва. Дай яму пажы́ць хоць яшчэ міну́тку!.. Як-жэ табе, Паўлючо́к?..

ПАЎЛЮК. Лепш, кума́, лепш, а грамні́цу загасі́це: — не прыйшоў яшчэ́ час на яе́.

УЛЬЛЯНА /цалу́ючы яго́/. Бог Ўсемагу́шчы!..

АЎДОЦЬЦЯ. Бу́дзеш жыць!.. цяпе́рака напі́йся куманё́к!.. /Дае́ яму́ зё́лак/.

МАРЦЭЛЬКА /Пілі́пу/. Пілі́п! ве́даеш, Пілі́п? Ве́даеш што?.. Твой дзе́вер атру́чэны.

ПІЛІП. Ня мо́жэ быць!..

МАРЦЭЛЬКА. Далібо́г!.. Не кажы́ то́лькі, мой мі́ленькі, што гэ́та я табе́ каза́ла. Атру́ты яна́ у стра­́ву яму́ насы́пала — сама́ мне гэ́та каза́ла. То́лькі не кажы́, што гэ́та я табе́… калі́ Бо́га баі́шся…

ПІЛІП /асалаве́ўшы, глядзіць па хаці і затрымываецца на Паўлюку́/. Атру́чэны…

ПРОНКА /сядзі́ць, ско́рчыўшыся, падпіра́ючы бараду́ рука́мі і глядзі́ць на Паўлюка́, вытарашчы́ўшы вочы/.

ПІЛІП /падыйшоў да Паўлюка́/. Ведаеш, Паўлю́к?.. ты атру́чэны! жо́нка табе́ задала́ атру́ты — чу́еш?..

ПАЎЛЮК /бы́тцам на пружы́ні падня́ты сяда́е, выпрасто́вываецца, разгледа́ецца у ва ўсе́ бакі́ і ба́чыць на зямлі́ папе́рку ад атру́ты/. Га!..

ПІЛІП. Атру́ціла — усы́пала атру́ты у стра́ву.

УЛЬЛЯНА і АЎДОЦЬЦЯ /лама́ючы ру́кі/. Ці ты е́ў што сяго́ньня?

ПАЎЛЮК /уве́сь час асалаве́ўшы, ціха, не адрыва­́ючы вачэ́й ад папе́ркі/. Ёў!

УЛЬЛЯНА. А што ты еў?

ПАЎЛЮК /пака́зваючы рукой/. Крупе́ню…

УЛЬЛЯНА /хапаючы гаршчок/. Гэ́та, гэ́та!.. Божэ Міласе́рны. Гля́ньце, ма́тка, не́шта бяле́йша, як заўсё́ды бывае…

ПАЎЛЮК /мо́ўчкі сядзі́ць/.

ПІЛІП /Дані́лцы/. Падбяжы́ хутчэ́й па вура́дніка — ён на вё́сцы. Бог яго́ нам пасла́ў сяго́ньня…

УЛЬЛЯНА. Бяжы́ жы́ва!.. Гэ́тую шэ́льму у вастро́г… /Падыйма́ецца го́ман і ґвалт/.

АЎДОЦЬЦЯ. Ой, до́ля-ж на́ша, до́ля!.. Вось!.. са­сва́тала табе́ до́ля!.. /Усе́ выбега́юць/.

ПРОНКА /ско́рчыўшыся, угледа́ецца у адзін пункт/.

ПАЎЛЮК /паба́чыў яе і, крыху́ пачэка́ўшы, клі́чэ/. Пронка!


З’ЯВА 10-ая.

ПРОНКА – ПАЎЛЮК.


ПРОНКА /падае́цца ўпе́рад і затры́мваецца/.

ПАЎЛЮК. Про́нка, гэ́та пра́ўда?.. Про́нка! ты ні­ко́лі не лга́ла, скажы́ і цяпе́рака справедліва, ці гэ­та пра́ўда?..

ПРОНКА /пачэка́ўшы, глуха/. Пра́ўда.

ПАЎЛЮК /ця́жка уздыхнуўшы, па́дае на паду́шку/ А?..


З’ЯВА 11-ая.
ПАЎЛЮК – ПРОНКА – ПІЛІП – АЎДОЦЬЦЯ – УЛЬЛЯНА – ВУРАДНІК – ДАНІЛКА.


/Праз мо́мэнт ухо́дзяць усе́: сперша́ Пілі́п, за ім Аўдо́цьця і Ульля́на, пачэка́ўшы крыху́ Вура́днік, а за ім Дані́лка. Про́нка стаі́ць сяро́д ха́ты, як стоўп, уста́віўшыся у вадзін пункт/.

ПІЛІП. Ня гне́вайся, дзе́вер, ўраз прыйдзе Ву­ра́днік і забярэ́ гэ́ную шэ́льму!.. /Плюе́ць; кабе́ты аб­хо́дзяць Про́нку круго́м здалеку/.

ВУРАДНІК /увайшоўшы, Про́нцы/. А! а! гэта ты… Ну, адзева́йся — по́йдзем пагуля́ць… Ну і пагуля́емо мы сабе́. /Піліпі/. Да ста́ну ўжо́ сяго́ньня по́зна — заўтра завязу́, а сяго́ньня у мяне́ перэначу́е…

КАБЕТЫ. То́лькі яе́ адсю́ль забярыце, — змілуйце­ся, іраз-жэ і забяры́це…

ВУРАДНІК /ту́заючы Про́нку/. Шэвялі́ся!.. шэвялі­ся!.. чуеш?..

АЎДОЦЬЦЯ /збіра́ючыся ісьці́/. Прэсьвята́я Дзе́ва. Змілу́йся на́д нешча́сьлівым! вярні́ я́му жыцьцё́… Як жэ табе, Паўлючок.

ПАЎЛЮК /гле́дзячы на Про́нку, като́рую ўжо́ у дзьвя­ро́х Вура́днік і Дані́лка трымаюць за плечы/. Добра… ужо́ до́бра!.. лепш!..

ВУРА́ДНІК. До́хта́ра прышлю́ с прысу́цтва, а цяпе́рака пайшлі́. Німа́ часу. Остава́йцеся з Бо́гам! /Усе́ іду́ць за ім, папіха́ючы Про́нку прад сабо́й/.

УЛЬЛЯНА. Цыпрука́ во́зьмемо, паку́ль Паўлюк ня вы́здарауляе, а та́мака… во́ля яго.

ПАЎЛЮК /пасьля́ па́ўзы/. Аста́ўце яе!.. /Ульля́на абара́чываецца да Паўлюка́, а ён устае́ пама́лу, бы́тцам наду́мываючы не́шта; калі́ Про́нка ужо́ за паро́гам, ху́тка бяжы́ць памі́ж баб, ідучы́ сза́ду, — яны здзівава́ные падаю́цца наза́д, у глыбь ха́ты. Паўлю́к выбега́е за дзьве́ры, като́рые астаўля́е адчы́нены… за дзьвя­ры́ма чу́тно вось што/.


З’ЯВА 12-ая.
ВУРАДНІК – ПІЛІП – ПАЎЛЮК – ДАНІЛКА.


ВУРАДНІК. Ніяко́га то́лку ту́така німа́. Атру́ціла, — вам яшчэ́ ма́ла… А можэт радней аб’ясніце…

ПІЛІП. Паўлю́к! Паўлю́к! Бог с табо́й!.. ты чы́ста зварья́цеў!..

ДАНІЛКА /прычыта́ючы/. Прыстава́ла, спако́ю не да­ва́ла. Я праз яе́ ду́шу чо́рту запрада́ў… Не барані́це, дзядзька!

ПАЎЛЮК. Гэ́та мая́ во́ля — я прысяга́ў… я сам палі́ція!.. /Павыша́ючы голас/. Пуска́йце яе!..

ВУРАДНІК. Го́рды!.. А!.. скаці́на! /Аддаля́ючыся гоман/.

УЛЬЛЯНА і АЎДОЦЬЦЯ /глядзя́ць перапу́джаные і шэ́пчуцца/. Зварья́цеў!.. Зусі́м зварья́цеў!.. /Даю́ць даро́гу Паўлюку́, като́ры уво́дзіць Про́нку у ха́ту/.


З’ЯВА 13-ая.

ПАЎЛЮК – ПРОНКА.


ПАЎЛЮК /падво́дзіць Про́нку да стала́/. Хадзі! Рас­прані́ся, — адпачы́неш. Яшчэ́ раз я цябе́ вы́ратаваў, хоць ты і ця́жка саграшыла… але́ каб цябе засадзі́лі у вастро́г, то-бы на ве́кі загі́нула. Мо́жэ хоць цяпе́рака папра́вішся… Пажалеў я цябе́!.. Ой! Як я цябе́ пажа­леў. Я прысяга́ў, што не пакі́ну. /Про́нка стаі́ць аду­рэўшы/. Ну, чаго-ж ты стаіш? Распалі́ аго́нь, бо ў ха́ці халадно́… і загату́й гарба́ты для сябе́ і для мя­не́. Яшчэ́ час на мяне не прыйшоў, дык я і не памё́р… У сярэ́дзіні не́шта дрэ́нна, а́ле нічо́га — про́йдзе. /Сеў на ла́ві, апусьці́ўшы галаву́/.

ПРОНКА /пама́лу, як-бы стано́вячыся на кале́ні, па­дае ў но́гі Паўлюку́ і, распласта́ўшыся, мо́мэнт ці́ха ляжы́ць, це́ла то́лькі яе ўсё́ ў су́дарагах, і ці́хі плач ле́дзьве-ле́дзьве далета́е да вушэ́й/.

ПАЎЛЮК /ла́скава/. Ну, до́сі ужо, Пронка! Такая самая ты тутака гаспадыня, як і перш была… /Устаў і ідзе́ у камо́ру/.

ПРОНКА /уста́ўшы, стаі́ць сяро́д ха́ты, по́сьле па­ма́лу ідзе́ да скры́ні, бярэ́ адту́ль чы́рвоны шнуро́к — та́сьму, падпера́зываецца ею па версі і ідзе да дзьвя­рэ́й, праз като́рые віда́ць галаву́ Марцэлькі; Марцэ́лька, паба́чыўшы Про́нку, падае́цца наза́д і хава́ецца, але Про́нка хапа́е яе́ за руку/.


З’ЯВА 14-ая.

МАРЦЭЛЬКА – ПРОНКА.


ПРОНКА. Забі́ў ё́н мяне́ свае́ю дабрато́ю!.. жыць на сьве́ці не магу́ з аднаго́ то́лькі стра́ху!.. не ма­гу!.. / Уздыхну́ла і шэ́пча, бы́тцам сама́ да сябе́/.

МАРЦЭЛЬКА /прысе́ўшы на паро́зі, слу́хае/.

ПРОНКА. Іісу́се! Марыя!.. Іісу́се! Марыя!.. Каб то́лькі, здае́цца, магла́, то забіла-б яе́, як суку́ шалё́ную…

МАРЦЭЛЬКА /уско́чыўшы/. Каго?

ПРОНКА /уставі́ўшыся у вадну́ то́чку/. Стаі́ць у мяне́ прад вачы́ма і стаі́ць!.. куды-б не павярну́лася, усю́ды яе́ ба́чу, а якая стра́шная!..

МАРЦЭЛЬКА. Хто такі́?.. Мая-ж ты мі́ленькая!

ПРОНКА /бы́тцам то́лькі цяпе́рака апа́мятаваўшыся/. Я-ж сама…

МАРЦЭЛЬКА. У Імя Айца́ і Сы́на і Ду́ха…

ПРОНКА /хапа́е Марцэ́льку за плячо́/. Глядзі́! Гля­дзі́!.. за мно́ю та́мака стаі́ць!.. баю́ся павярну́цца…

МАРЦЭЛЬКА. Хто стаі́ць?..

ПРОНКА. Ну, я!.. Я яе́ ўжо́ ведаю — яна́ так са́ма, як пья́ніца… калі́ цьвяро́зая, дык до́бра, а калі́ напье́цца, то ізно́ў яму́ не́шта зро́біць!.. /Пака́звае на сябе́/.

МАРЦЭЛЬКА. Што ты гаво́рыш, Пронка?.. хто такі́?..

ПРОНКА. А я!..

МАРЦЭЛЬКА. Кі́рэ Але́йсон!.. Хры́стэ Але́йсон!..

ПРОНКА /хапа́ючыся за галаву́/. Ой! галава́ мая́! галава! /Дрыжы́ць/. Сьцю́дзена! сьцю́дзена! /Ко́рчыцца/. Лю́дзі ка́жуць, што калі́ хто ве́шаецца, заўсёды быва́е вялі́кі ве́цер… і сяго́ньня якра́з то́е са́мое… Чу́еш?.. Вые… Чу́еш? бач!.. чу́е... Будзе мець ах­вя́ру. Вось ляці́ць за мной, ляці́ць, го́ніцца!.. /Вы­бега́е за дзьве́ры/.

МАРЦЭЛЬКА /перэ́жагна́лася; бярэ с паліцы хлеб і так са́ма выхо́дзіць с ха́ты; ве́цер завыва́е; с камо́ры выхо́дзіць Паўлю́к, ле́дзьве трыма́ючыся на на­га́х; апера́ючыся аб уселя́кіе рэ́чы па даро́зі, ідзе́ да ло́жка, сперша паўзіра́ўшыся, дзе Про́нка; у гэ́ты са­́мы мо́мэнт чуцен крык Марцэ́лькі/.

МАРЦЭЛЬКА. Бо́жухна!.. Рату́йце, хто жыў!.. На магі́лкі!.. Прасьвята́я Дзе́ва!..

ПАЎЛЮК /стано́віцца на но́гі, падбега́е да дзьвя­рэ́й, а́ле ня мо́жа стая́ць на нага́х і апіра́ецца аб сьце́нку. Го́ман павялі́чываецца. Паўлю́к стаі́ць, астаўпяне́ўшы, з апушчэнымі рукамі; крык баб/.


З’ЯВА 15-ая.
ПІЛІП – ДАНІЛКА – ПАЎЛЮК – ПРОНКА – МАРЦЭЛЬКА – БАБЫ – МУЖЫКІ.


ПІЛІП і ДАНІЛКА /уно́сяць нежыву́ю Про́нку — на шы́і у яе́ шнуро́к, като́ры ця́гнецца па зямлі́; за і́мі ухо́дзяць: ба́бы, мужыкі́, дзе́ці і Марцэ́лька. Паўлю́к стаі́ць бы́тцам нежывы́, і глядзі́ць/.

ПІЛІП. Паве́сілася! Паве́сілася! На магі́лках… на крыжы павесілася!..

ПАЎЛЮК. Бо́жэ!.. Змі́луйся над яе́ грэ́шнай ду́шэч­кай!.. /Паўлю́к па́дае і па́даючы, апіра́ецца а сьценку/.


Завеса.


КАНЕЦ.

III. Повесьці і апаведаньне прозай.

Дым, Конопницкай цэна 4 кап.
Казкі
»
6
»
bis Гэдалі, Э. Оржэшко
»
6
»
bis Казка аб вадзе
»
3
»
* Архіп і Лявонка. Горкаго
»
8
»

IV. Вершы.

Вязанка Я. Лучыны цэна 4 кап.
bis Тарас на Парнасе
»
5
»
Дзед Завала, Ядвігіна Ш.
»
5
»
Снапок, зборнік вершоў А. Паўловіча
»
15
»
Адвечная песьня, абраз у XII зьявах Я. Купалы
»
20
»
bis А хто там ідзе. Песьня Я. Купалы з нотамі
»
10
»
Biełaruskije pieśni z notami. Sabraŭ A. Hryniewič
»
30
»
bis Беларускі песеньнік з нотамі
»
15
»
Песьни жальбы Якуба Коласа
»
30
»
Huślar, zbornik wieršaŭ J. Kupały
»
50
»
Кацярына, С. Шэвчэнка
»
10
»
Жалейка. Зборнік вершаў Я. Купалы
»
50
»
Pan Tadeusz, A. Mickiewiča, pierekł. Marcinkiewiča
»
25
»
Hapon, apowieść Marcinkiewiča
»
15
»
Wiečarnicy, apowieści Marcinkiewiča
»
15
»
Šceroŭskije dażynki, Kupałła. Marcinkiewiča
»
20
»
Dudka biełaruskaja. M. Buračka
»
25
»
Smyk biełaruski. S. Reŭki
»
20
»

Увага. Пачынаючы ад Жалейкі усё выданьне ёсьць і на дарагой паперы у пек­най з беларускім узорам вокладцы. Цена дарагога выданьня два разы даражэй за звычайнае.

Скора выйдуць:

Ab pčołach, Bierozki.

У дому лепей, Новича.

Аб лубине і сэрадэльлі.

Беларускіе тэатральные творы.

* Модны шляхцюк, камэдыя у I дзеи Каганца цэна 25 кап.
* У зімовы вечэр. Абраз Э. Оржэшко у I дзеи
»
35
»
* Пашыліся у дурні. Жарцик Крапіўніцкаго у 3 дзеях
»
35
»
* Сватаньне. Жарцик Чехова
»
25
»
* Михалка. Камэдыя у I дзеи
»
35
»
* Па рэвізіі. Абраз у I дзеи Крапіўніцкаго
»
35
»
«Наша Ніва» за гады:
»
35
»
bis 1906 50 кап.
bis 1908 2 р. кап.
bis 1909 2 » 50 кап.
* Беларускі календар за 1910 — 1911 г. — » 15 кап.

Беларускіе пачтовые пісулькі.

Шчарсуны ў летка, Шчарсуны ў зімку, Пранцішэк Богушэвіч (Мацей Бурачок), Вінцук Марцінкевіч, Мужыкі с пад Пухавіч, Торжышчэ у Пухавічах, Дзеўчаты с пад Слуцка, Парабкава дворная хата, Дудар Беларускі, Янка Лучына, Вясковая баба, Дом Тадеуша Косьцюшкі, Беларускае евангеліе XV в., Апостал Скорыны, Беларуская библія XVII в., Беларускі псалтыр XVII в., Беларускі жыд, Арба валамі на Палесьсі, Палудзен жанцоў у Палесьсі, Селянін с пад Мінска, Белавежская пушча, Беларускі тып.

Выданьня у чужых мовах аб Беларусі.

Бѣлорусы. А. Новіны, цэна 10 кап.

Страніцы исторіи исторіи крѣпостного права въ XVIII и XIX вѣкѣ М. Довнаръ-Запольскаго цэна 20 кап. З гісторыі апошніх ста лет паншчыны у нас.

Czeczot. Pieśni wiesniacze z nad Niemna i Dźwiny (100 biełaruskich pieśniaŭ).

Dumki białoruskie ze wsi Głębokiego w powiecie lidzkim gubernii Wileńskiej w r. 1885 spisane przez Władysława Weryhę. Kraków, 1889.

Podania białoruskie, zebrane przez Władysława Weryhę, poprzedzone wstępem przez Jana Karłowicza. Lwów, 1889.

П. В. Шейнъ. Матеріалы для изученія быта і языка русскаго населенія С.-З. кра. Т. I часть I. Бытовая и семейная жизнь бѣлорусса въ обрядахъ и пѣсняхъ.

Его же. Т. I часть II. Спб. 1890. 2 руб.

Его же. Томъ II. Сказкі, анекдоты, преданія, воспоминанія, пословицы, загадки и проч. Спб. 1893. 3 руб.

Его же. Томъ III. Описаніе жилища, одежды, пищи, занятій; препровожденіе времени и т. д. Спб. 1902.

Верхнее Поднѣпровье и Бѣлоруссія. Съ 11 политипажами, 37 діаграммами, картограммами и схематическими профилями, 1 большой справочной и 10 малыми картами. Изданіе А. Ф. Девріена. Спб. 1905.

(IX том выданьня „Россія“. Полное геогарфическое описаніе нашего отечества. Настольная и дорожная книга для русскихъ людей. Цэна 3 р. 75 кап. У окладцэ 4 руб. и 4 руб. 25 кап.).

Сборникъ малорусскихъ и бѣлорусскихъ народных пѣесенъ Гомельскаго уѣезда. 180 пѣсенъ записаны для голоса Зинаидой Радченко; стр. VII+80, цэна 2 р. 50 к.

Словарь бѣлорусскаго нарѣчія Носовича, цэна 3 руб., стр. 2+752.

Программа для собиранія особенностей бѣлорусской рѣчи. Е. Карскаго стр. 50, цэна 25 кап.

Государственное хозяйство великаго княжества Литовскаго Довнаръ-Запольскаго, стр. 807 — CXII. Цэна 4 руб.

Очерки по организаціи Западно-русскаго крестьянства въ XVI в. Довнаръ-Запольскаго стр. 307+VIII+167 приложеній, цэна 3 руб. 50 кап.

В. Дунинъ-Марцинкевичъ и его поэма «Гапонъ». М. Довнаръ-Запольскаго, цэна 20 кап.

В. Дунинъ-Марцинкевичъ и его поэма «Тарасъ на Парнасѣ». М. Довнаръ-Запольскаго, цэна 15 кап.

Западно-русскіе переводы псалтыри въ XV—XVIII в.; наслѣдованіе Е. Ѳ. Карскаго, стр. 444, цэна 3 руб.

Документы Московскаго Архива Министерства Юстиціи (найбольш беларускіе) стр. 570, цэна 3 руб.

100 prykazak, zahadak, prydumak i hawendaŭ dlapażytku Biełaruskaho (Krywickaho) narodu, napisaŭ A. I. Cena 13 kap.

Бѣлорусскія народныя мелодіи Е. Р. Романова. Беларускія песьні з нотамі, стр. 44, цэна 1 руб.

Послѣднее возсоединеніе уніатов Г. Шавельскаго, стр. 380+84, цэна 3 руб.

Іосафат Жарскій, провинціи Базиліянских монастырей. Біографическій очерк И. А. Хлѣбцевича, стр. 94, цэна 40 кап.

Жировицкое братство Дѣвы Марии, И. А. Хлѣбцевича, стр. 48, цэна 30 кап.

Усе тры апошніе кнігі — матэрыял да гісторыі Уніи на Беларусі.

Е. Ѳ. Карскій. Бѣлоруссы:

Т. I.  Введеніе въ изученіе языка и народной словесности, стр. 10+466, цэна 2 р. 50 к.

Т. II,  часть 1. Языкъ бѣлорусскаго племени. Историческій очеркъ звуковъ бѣлорусскаго нарѣчія, стр. XXIV+579, цэна 3 руб.

часть 2. Історическій очеркъ словообразованія и словоизмѣненія въ бѣлорусскомъ нарѣчіи, стр. XV+407, цэна 2 р. 50 к.


 

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.