Гоман (1916)/1917/16/Хаўтуры

(Пасля перасылкі з Хаўтуры (Лемеш, кірыліца))
Хаўтуры
Верш
Аўтар: Вінцэнт Лемеш
1917 год
Крыніца: Часопіс «Гоман» (Вільня), 1917, № 16 (108), 23 лютага, б. 2
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хаўтуры (Лемеш)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Хаутуры.


Чуеш—у вёсцэ, за рэчкай за шумнай,
Глуха разносіцца звон, быць хаўтурны
У сонным спакою палёў,

Страшна і роўна, удар за ударам,
Тонець у далі, пакрытай пажарам
Пекных ціхіх вечароў.

Чуеш—чуваць гдзесь хаўтурнае пеньне:
Гэта апостал трудоў і цярпеньня
Шчыры работнік спачыў.

Доўга ён шоў па цярлістай дарозе,
Доўга ён родну зямельку ў трывозе
Потам і кроўю паіў.

Многа ён выняс з дзяцінства душою
Магутнай, прывыкшай сіліцца з бядою.
Хай, закапаны зямлёй.

Ен адпачыне ад мук і гняценьня
Гэты апостал трудоў і цярпеньня
У белай труне. у сваей.


В. Лемеш.