Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/А. Гурыновіч

Я. Няслухоўскі А. Гурыновіч
Верш
Аўтар: Адам Гурыновіч
1922 год
А. Абуховіч
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Адам Гурыновіч.

(1869 — 1894).


ДА МАЦЕЯ БУРАЧКА (Ф. Багушэвіча).

Дзякуй табе, браце. Бурачок Мацею,
За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею,
Што між братоў нашых знаходзяцца людзі
З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.
Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,
Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы.
Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,
Няхай песьнь смутная ідзець у калейку
І будзіць у сэрцах мысьль аб лепшай долі,
Якой мы ня зналі дагэтуль ніколі.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.