Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/В. Арлоўскі/Грамацей, савасьцей і гарадавы

Соцкі Грамацей, савасьцей і гарадавы
Верш
Аўтар: Восіп Арлоўскі
1922 год
Дудар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Трахім (Арлоўскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГРАМАЦЕЙ, САВАСЬЦЕЙ І ГАРАДАВЫ.

У нас у сяле ёсьць Мацей,
Ён вялікім розумам дышаць,
Ужо ён такі грамацей,
Што ён нагою прашэньні пішаць!
Ён пісьмы пішаць і к салдатам;
І прашэньні пішаць у воласьць;
Ужо не называй яго і братам,
Бо яму і паны ня новасьць!
А як нашаму дураку,
Хоць-бы сабе і Савасьцею,
Гарадавой дзярнуў па баку, —
Ну як-бы ён так зрабіў Мацею?!
Мацей маець добры вум, —
Ён-бы яго на век засудзіў,
Яму станавога хурман — кум,
Ён-бы яго і з ног ссадзіў.
А Савасьцея дзярнуў па баку шашкай,
Як ён п’яны ішоў к бурла́кам, —
Казаў адыстар[1] дзярнуў, як плашкай,
Што ён нядзелю хадзіў ракам.



  1. Якраз.

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.