Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Народн. літэр. невяд. аўтор./З «Маладзіковай гутаркі»

З гутаркі „У паноў ніхто бяз спросу“… З „Маладзіковай гутаркі“
Верш

1922 год
З пов. Брайцава „Багачы“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Маладзікова гутарка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З „Маладзіковай гутаркі“.

Сеў на прызьбе каля хаты
І думаю: каб быў багаты,
Узяў-бы Паўлюкову Крыстыну
Або Пятрукову Ярыну.

Але дзе мне да іх!
Калі выраклісь сваіх,
Высока галовы носяць,
Нічые ласкі ня просяць…

Ото буду мець матулю,
Як вазьму Яські Ганулю.
Ня бойсь! Гэта для мяне будзе прыгожа,
Дзеўка працавіта ды й цьвіце, як рожа.



Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.