Хрыстовы Золак (1927)/Артысткам

Толькі я… Артысткам
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
Надпіс на помніку

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XXXV. АРТЫСТКАМ.

Не скранулі зусім маёй чуткай душы
Сваім цудным пяяньнем,
Я застаўся адзін, як у пушчы-глушы,
З сумным болем-маўчаньнем.

Весялілі вы бедныя сэрцы людзёў
Песьняй іх жа людзкой—
Але мне не скранулі вы чуткіх грудзёў
Тэю песьняй зямной.

Пінск. 23 чэрвеня 1923 г.