Хрыстовы Золак (1927)/На рацэ Случ

Жабрак На рацэ Случ
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
На смерть Ю. Жаврида

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XL. НА РАЦЭ СЛУЧ.

Сягоньня ў Ленін я прыйшоў,
І ў Случ купацца тут пайшоў.

Іду я, йду да рэчкі роднай
Аж сэрца радасьцю забіла!
Рака цячэ так любаводнай —
Старобін родны ўваскрасіла!

Плыве, цячэ, нясе ўспаміны,
Гдзе родны кут маіх бацькоў,
Нясе майго жыцьця гадзіны,
Й маей гульні, маіх трудоў.

Стаю, гляджу, а думкі ймкнуцца
Туды! — ў Старобін родны мой!
Па ім што сьлёзы ціха льюцца,
Гдзе я цяпер увесь душой.

Ляжу ў вадзе, заплюшчыў вочы,
Нясе мяне мая вада —
Ў Старобін родны я ахвочы…
Нясе мяне мая вада.

Набраў вады я ў рот і ў вушы,
Разоў дзесятак даў нырца…
З ракі я выйсьці ўжо вось мушу,
А ўсё-ж стаю я без канца!

Сягоньня ў Ленін я прыйшоў,
Душой Старобін свой знайшоў.

М. Ленін. 6 ліпня 1922 г.