Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/А/Карусь Каганец/Журавель і чапля

Што кажух, то ня вата Журавель і чапля
Апавяданьне
Аўтар: Карусь Каганец
1927 год
На сплаў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Журавель і чапля.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Журавель і чапля.

(Байка).

Жылі на балоце журавель і чапля. Прыдакучыла жураўлю жыці аднаму, і думае: «Пайду хіба да чаплі ў сваты, мо’ ўдваіх ладней жыці будзе».

Прыходзе[1] да чаплі, а тая і слухаць ня хоча.

— «Куды ты варт — кажа — са сваімі нагамі? Не пайду за цябе!».

Пайшоў жураў,[2] павесіўшы дзюбу, дамоў, а чаплі і шкада стала: пайсьці хіба самой да яго?

Прыходзіць да журава, а жураў, надуўшыся, кажа:

— Цяпер і я, як паглядзеў, дык не хачу з табой жаніцца: ты нейкая неахайлівая, быццам мокрая.

Засаромілася чапля, ды пашла з нічым да дому.

А журавель і думае: «А ткі шкада, што адправіў, бо ўсе-ж ткі аднаму маркотна жыці!» — і пайшоў да чаплі.

А чапля свой гонар нясе і кажа:

«Было тады браць, а цяпер я не хачу».

І гэтак ходзяць адно к другому і ніяк пажаніціся[3] ня могуць дагэтуль.



  1. Провінц. — Прыходзіць.
  2. Журавель.
  3. Конь шэрае (мышынае) масьці.