Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/Б/Цётка/Скрыпка беларуская/На магіле

Вера беларуса На магіле
Верш
Аўтар: Цётка
1927 год
На чужой старонцы
Іншыя публікацыі гэтага твора: На магіле (Цётка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На магіле.

На магіле зыду дубам,
Пачну шаптаць братнім губам
Аб іх долі, аб свабодзе.
Стану песьняй у народзе.
Пастух дудку з мяне скруціць,
Як зайграе — кроў замуціць.
Як засьвішча, кожны стане:
„Што за граньне, што за граньне?
Што-то будзе, што-то будзе.
З гэтай песьні ў нашым людзе!“
Востры зубы, як бы з пілы,
Колюць, рэжуць, цягнуць жылы.
Смаляць, паляць, пякуць, студзяць
Старых, малых со сну будзяць,
Як на вуглях кожны стане:
„Што за граньне, што за граньне
Што-то будзе, што-то будзе
З гэтай песьні ў нашым людзе?“
Ліст дубовы пад хлеб сьцелюць
Жолудзь яго ў жорнах мелюць.
А гдзе толькі дудка сьвішча,
Людзі бягуць, як на грышча,
Як на дзіва кожны стане:
„Што за граньне, што за граньне?
Што-то будзе, што-то будзе
З гэтай песьні ў нашым людзе?“