Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/Б/Цётка/Хрэст на свабоду/Нябывалыя часы

Хрэст на свабоду Нябывалыя часы
Верш
Аўтар: Цётка
1927 год
Мора
Іншыя публікацыі гэтага твора: Небывалыя часы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Нябывалыя часы.

І песьні заціхлі, і сьмеху ня відна,
І дзеці старэнькімі сталі,
І ноты вясёлы[1] музыкам браць стыдна;
Радосны струны парвалі.
І хварбы артыстаў смутна рысуюць,
І цені ясны[2] зьміраюць.
І вершы поэты з жалем рымуюць[3]
І сэрцы кроўю сплываюць.



  1. Вясёлыя.
  2. Ясныя.
  3. Рыма — згучнасьць на канцы верша.