Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Якуб Колас/З ранейшых вершаў/Беларусам

Якуб Колас Беларусам
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1927 год
На новы год (1907)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Беларусам (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ранейшых вершаў.

Беларусам.

Устаньце, хлопцы, ўстаньце, браткі,
Ўстань ты, наша старана!
Ўжо глядзіць к нам на палаткі
Жыцьця новага вясна.

Ці-ж[1] мы, хлопцы, рук ня маем?
Ці-ж нам сілы Бог ня даў?
Ці над родным нашым краем
Луч[2] свабоды ня блішчаў?

Выйдзем разам да работы!
Дружна станем, як сьцяна, —
І прачнецца ад дрымоты
З намі наша старана



  1. У арыгінале — чы-ж.
  2. Русіц. — коска.