Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Алесь Гарун/Матчын дар/У прыпар

Муляру У прыпар
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1927 год
Песьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: У прыпар (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У прыпар.

Прыпарыла,
Нахмарыла,
І ўдарыла!
— Сьвяты Ільля...
Маланка ўраз зьявілася,
Мільгнула і звалілася,
І дожджыкам аблілася
Гарачая зямля.
Кроплі разам, згодна, жвава,
Пояць ўсё, што хоча піць:
Збожжа, дрэвы[1], кветкі, травы,
Вулкі хочуць затапіць,
Б’юць у стрэхі, мыюць шыбы,
Мыюць хаты, мочаць сад,
Ў рэчцы спожыў маюць рыбы…
— Хто ў прыпар дажджу ня рад?
Сьцішаецца,
Зьмяншаецца,
Унімаецца.
— Няма!
І слонка[2] паказалася,
Маўляў, само купалася;
Прыемна усьмяхаецца,
Блішчыць, пераліваецца,
Яскрава адбіваецца
На траўцы, на лісточку,
На вулачцы, ў садочку.
Зямля ўздыхае поўнымі,
Шчасьлівымі, чароўнымі
Грудзямі усіма.



  1. Полён. — дзеравы.
  2. Сонца, сонейка.