Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/Б/Арол/Арфа

Сяўцом Арфа
Верш
Аўтар: М. Арол
1927 год
Стогн
Іншыя публікацыі гэтага твора: Арфа (Арол).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Арфа[1].

Калі к Саулу прыступаў
Дух цёмнай нуднасьці і злобы
І горш ад цяжкае хваробы
Яму спакою не даваў,

Тады Давіда зваў[2] Саул,
І з арфаю Давід яўляўся.
І ад Саула адступаўся
Злы дух пад дзіўны арфы гул.[3]

І цар спакойна засыпаў.
Нуда, трывогі адступалі,
І цёмны думкі не чапалі,
Пакуль Давід на арфе граў.

Як арфа, — ты маёй душой
Ўладаеш[4], у родны край надзея!
Пакуль твой луч[5] у сэрцы тлее,
Я знаю радасьць і спакой.



  1. Музыкальны струмант.
  2. Лепей — клікаў.
  3. Няправільны зварот — пад дзіўны гул арфы.
  4. Чэхізм — валодаеш.
  5. Русіц. — прамень, коска.