Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/Б/Уладыслаў Галубок
← Апавяданьне бяз назвы | Уладыслаў Галубок Крытычна-біяграфічны артыкул Аўтар: Ігнат Дварчанін 1927 год |
Будучыня → |
Галубок, праўдзіва Голуб, па паходжаньню пралетар, але, праняўшыся кірункам „Нашае Нівы“, стаўся сялянскім пісьменьнікам. Ён стараецца вывесьці ў сваіх творах імкненьне сялян да лепшае будучыні, паказвае на ўсе перашкоды, няшчасьці на шляху да гэтае будучыні, апісвае проста, амаль бяз тэндэнцыі. Часамі паказвае жыцьцё вясковае апушчанае інтэлігэнцыі, але з пункту гледжаньня селяніна. Поруч ідуць у яго і адраджэнскія мотывы.
Пісаў вершам і прозай. У вапошнія часы шмат чаго перарабіў для пастаноўкі на сцэне. Наагул у апошнія часы Галубок аддаўся зусім тэатру, напісаўшы для яго шмат твораў.
Нарадзіўся 3-га траўня 1882 г. у Менску ў сям’і сьлёсара. Вучыўся ў пачаткавай і вышэйшай пачаткавай школах у Менску. Апошняе ня змог скончыць з прычыны тога, што мусіў працаваць. 1897 г. паступіў на чыгунку, дзе служыў да апошняга часу. Цяпер арганізаваў сваю драматычную трупу і езьдзіць з ёй па вёсках, а таксама робіць прадстаўленьні і ў Менску.
З выданных асобнымі кніжкамі тут вядома толькі „Апошняе спатканьне“, драма ў 4-х актах.
|