Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/Б/Ф. Чарнышэвіч/Беларусам

Мой родны край Беларусам
Верш
Аўтар: Хведар Чарнышэвіч
1927 год
Альбэрту Паўловічу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Беларусам (Чарнышэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларусам.

Труднай дарогай,
Беднай, убогай
Краінай
Сьмела ідзеце,
Праўду нясеце
Нявіннай
Думкай свабоднай,
Сумнай, народнай
Грамадзе!
Хай загарыцца,
Хай не баіцца
Цемню сьляпога
Хай нам дарогу
Парадзе
К зорам агністым,
Высокім,
К сонцу навукі,
Каб нашы ўнукі
Глыбокім
Думак наплывам,
Сэрцам праўдзівым
Пазналі,
Як у няволі
Нылі мы ў болі,
Як прападалі,
Дня ўсё чакалі…
І прычакалі…
Сонца з-за хмары
Бліснула.
Жуць векавая,
Крыўда глухая
Заснула.
Радасьць і сьветласьць
З шумнай надзеяй
Ўпала на грудзі.
Годзе цярпеньня,
Годзе мучэньня,
Годзе прымусаў:
І Беларусы
Ужо людзі!