Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/Б/Язэп Лёсік

Дудар Язэп Лёсік
Крытычна-біяграфічны артыкул
Аўтар: Ігнат Дварчанін
1927 год
„Ня ўсе-ж разам, ягамосьці“

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Язэп Лёсік — вядомы політычны і культурны дзяяч, цяпер Лектар Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту ў Менску і аўтар некалькіх падручнікаў па беларускай граматыцы.

Уся гэта праца, здаецца, зусім адарвала яго ад прыгожага пісьменства, дзе ён, судзячы па напісаных рэчах, меў-бы заняць пачэснае месца.

Лёсік малюе вёску з яе штодзенным цёмным жыцьцём, бяз прыкрасаў, бяз тэндэнцыяў, не заклікае вырвацца з гэтага віру гразі, а, як запраўдны мастак, у сваім апісаньні змушае самога чытача задумацца. Вясковыя характары, асабліва дзіцячыя, выведзены з псыхолёгічнай праўдзівасьцю. Толькі ў апошняй сваей рэчы літэратурнага характару: „Як Мікіта бараніў сваіх“ (Менск, 1917 г.) — аўтар улажыў сьведамую тэндэнцыю беларускага адраджэнца.

З другіх рэчаў Я. Лёсіка вядомы:

1. Пяршынка — вялікі расказ, друкаваны ў „Нашай Ніве“, 1914, № 13.

2. Ня ўсе-ж разам ягамосьці, Вільня, 1919 — повесьць з жыцьця вёскі.

3. Апавяданьне бяз назвы, друкаванае ў Вольнай Беларусі 1917 г. і інш,

Нарадзіўся 6 лістапада 1884 г. ў в. Мікалаеўшчына (той самай, што і Якуб Колас, якому Лёсік прыходзіцца дзядзькам). Вучыўся ў Северскай вышэйшай пачаткавай школе і ў Маладэчанскай настаўніцкая сэмінарыі. Быў настаўнікам у Чарнігаўскай губ.

1905 г. за рэвалюцыйную працу арыштаваны, а 1908 г. сасланы ў Сыбір, дзе прабыў да рэвалюцыі 1917 г., калі вярнуўся ў Менск. Тут апынуўся ў самай сярэдзіне беларускага жыцьця, займаючы ўсюды перадавыя становішчы.


.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .
308
.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .
311