Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/Б/Я. Журба/Адрадзілася прырода…

Псальм CXXXVI Адрадзілася прырода…
Верш
Аўтар: Янка Журба
1927 год
Вогнішча
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адрадзілася прырода…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я. Журба.

Адрадзілася прырода…

Адрадзілася прырода;
Зноў надзеі агарнулі.
У грудзёх калішні жальбы
Дзесь далёка патанулі.

Адрадзілася прырода;
Запяялі ў небе птушкі;
У душы ізноў паволі
Ўюцца песьні-весялушкі.

Луг і поле каля вёскі
Аксамітам зелянее;
З траўкі ўжо зірнулі кветкі;
Лес зялёны ўсё цямнее.

Адрадзілася прырода…
Край мой родны адрадзіўся,
К жыцьцю новаму васкрос ён,
Цяжкіх сноў к вясьне пазбыўся.

Веру, родная краіна, —
Возьмеш верх над злой цямрою:
Твае ворагі ўсе згінуць;
Шчасьце блісьне над табою!