Хрэст на свабоду (1906, кірыліца)/Хрэст на свабоду

Хрэст на свабоду
Верш
Аўтар: Цётка
1906 год
Небывалые часы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хрэст на свабоду (Цётка, верш).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хрэст на свабоду.

На усходзи красна неба.
Нас не дзивиць — так и трэба!
Кроў рэками льецца у мора:
Салдат гине там ад гора.
Без кашули и без хлеба.
Нас не дзивиць — так и трэба!

Гоняць сына, гоняць мужа.
Мы слухаем цара дужа!
З души бьецца скарга ў неба,
А мы маучим — так и трэба.
Казак стрэле. Жандар бьецца.
У народу спина гнецца
Ад налогау з соли хлеба
А мы плацим — так і трэба.

У Пецербурху змерли людзи:
Им прашили куляй грудзи,
Бо то з песьняй и з алтарам
Пашли з папом перед царам.
А цар сыпнуў як бы з неба.
Тысяч куляў — так и треба.

Дурняў хрисциць на свабоду.
Цар навуку даў народу,
Паказаў им як бы з неба,
Што больш цара не патрэба!
Тагды Гапон у грумаду
Бежиць, крычиць — „трэба ладу
Трэба шроту, бомбаў, стрэльбаў,
Трэба биць нам гэтых шельмаў,
Трэ злизаць усих министраў,
Бюрократаў-антыхрыстаў.
чуе яще голасъ з неба,
Што цара павесиць трэба!“

З той пары Масква, Варшава,
Рыга, Вильна, Бак, Либала,
Беларусь, Литва, Расея
Гонець вон цара зладзея:
Народ чуе голос з неба,
Што больш цара не патрэба.

Бомба трах! Сяргей у шматы
Мирски бежиць аж да хаты.
Цар у страху, сенат млее,
Беданосцаў аж хварве.

Кладуць сетки, каски бляхи:
Найбольш страшаць гэта ляхи:
Циха коле, цэльне стрэле,
Такек жита гарцей меле.
Народ чуе голас з неба,
Што больш цара не патрэба.