I. Якімі спосабамі Польшча нішчыла Беларускую нацыанальную ідэю і моц. II. Як польскі ўрад і польскія паны накінулі паншчыну беларускаму селянству.
Публіцыстыка
Аўтар: М. Арол
1921 год
III. Сучасная эканамічная залежнасьць беларускага селянства ад польскай зямельнай буржуазіі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




II.

Як польскі ўрад і польскія паны накінулі паншчыну беларускаму селянству.

Больш як 300 гадоў таму назад польская шляхта пачала прыезджаць на Беларусь і сяліцца тутака.

Рожнымі спосабамі гэная шляхта прыгартала ў свае рукі усё больш зямлі. Каб дапамагчы сваей шляхце апанаваць беларускае селянства аддаць ей зямлю селянскую і гэтым самым аддаць у панскія ла­пы беларускіх селян, дык польскі ўрад даў польскай шляхце права карыстацца польскімі законамі.

Атрымаўшы гэткае права ад польскага ўраду, шляхта з вялікаю ахвотаю пачала прыстасовываць да беларускіх селян польскія законы, якія былі выдуманы польскімі панамі каб трымаць у жалезнай няволі сваіх польскіх селян і бяскоштна карыстацца іх працай.

Гэтыя польскія законы або статуты [аб правох шляхты былі ось якія:|

Паводле статуту 1496 года усе асобы не належачыя да шляхэцтва, г. значыць усе селяне трацілі права мець уласную зямлю. Такім чынам усе селянскія землі пераходзілі ва ўласнасьць шляхты, якая атрымала права аддаваць ці прадаваць гэтыя землі на якіх хочучы варунках.

Статут 1496 года адабраў ад селян права вольнага пераходу ад аднаго пана да іншага і дазваляў адзін раз у год і толькі аднаму селяніну з вёскі выходзіць у іншае мейсца, але не інакш, як з дазволу самога пана. Толькі адны паны мелі права выдаваць звальняючыя паперы тым селянам, якія адважываліся йсьці шукаць лепшай долі, старастам і іншым уладам забаранялася выдаваць звальняючыя паперы. Гэты закон аддаваў селян у вечнае рабства панам.

Але панам яшчэ мала было. Праз 23 гады (у 1519 гаду) польскі ўрад выдае новы статут (Петракоўскі), па якому, ў выпадку, калі гэткі звольнены селянін праз тры дні ад часу атрыманьня звальняючай паперы не знаходзіў якой службы або рамясла, яго прыказана было хватаць, заковываць у ланцугі і ўжываць дзеля публічных работ. Німа чаго і казаць аб тым, як паны секлі і былі і зьдзекаваліся над тымі селянамі, што адважываліся не спытаўшыся дазволу пана йсьці шукаць вольнага жыцьця.

Па закону 1469 года селянін ня толькі згубіў права зямельнай уласнасьці, але страціў яшчэ свае сямейныя правы: старшынство у сям’і перашло ад бацькоў у рукі паноў. Гэты закон забараняў бацькам селянам аддаваць сваіх дзяцей вучыцца ні ў школу ні ў майстэрню.

Праўда, што 1503 г. вышла пастанова, што селянскія дзеці да 12 гадоў маглі паступаць у школы, але толькі з дазволу пана. А ўжо праз 8 гадоў па­станова пачала здавацца польскім панам „несправядлівай і йдучай супроць агульнай вольнасьці“ — як пісалі паны — і ў 1511 г. яны спынілі гэтую пастанову. У дадатак быў створаны ў гэтым-жа 1511 г. новы статут, па якому, калі дачка селяніна выйдзе замуж за вольнага чалавека дык і гэты вольны — па жонцы сваей робіцца крэпасным.

Само сабой зразумела, што шляхта адабрала ад польскіх селян уселякія палітычныя правы: селянін ня меў права голасу на польскіх выбарных сходах, ня меў права атрымаць службу ў дзержаўнай установе і нават ня меў права адукавацца на ксяндза. Усе правы заграбла у свае лапы каб лягчэй і бескарна мардаваць працоўнае селянства.

Але самое страшное, самае жудаснае для селян — гэта было права шляхты тварыць суд і расправу над селянамі. Для селян ня было іншага суда — як панскі суд, ня было іншага судьдзі — як толькі сам пан. Справядлівасьці і абароны сваіх інтэрэсаў, абароны ад панскага зьдзеку — селянін павінен быў шукаць ня ў іншых судах, а ў свайго-ж пана.

I „знаходзіў“ гэтую справядлівасьць і гэтую абарону ня згодна з пісанымі законамі, але адпаведна з поглядамі саміх паноў.

Урэшце ўжо без уселякіх пісаных урадовых статутаў, бо вымагаць іх нават у шляхты не хапіла ду­ху, яна усё-ж такі прысвоіла сабе права жыцьця і сьмерці над сваімі падданымі. Паны часта прыказы­валі за самую дробнасьць сячы селян, іншы раз нават павесіць і здаралася што бяз прычыны забівалі селян, але кожны раз звальняліся ад кары, заплаціўшы дзесяць шкудаў, у той самы час калі за забітага сабаку плацілі больш.

Па польскаму (вісліцкаму) статуту 1347 г. галава польскага селяніна цанілася ў 10 марак!

Такая цяжкая няволя да таго скалечыла душу польскага селяніна, што (як пішуць вучоныя таго часу) „селяне дастаўшы батагоў, а гэта здаралася з імі ча­ста, прыходзілі дзякаваць за гэта свайму пану“ („Кар­динал Гозій и польская церьковь его времени“. П. Жуковиг 1882 г.)

Польская шляхта асеўшая моцна на Беларусі пачала паволі і сыстэматычна уводзіць тутака свае польскія законы і ўрэшці стварыла на Беларусі паншчыну: адабрала ад беларускіх селян зямлю, а саміх селян зрабіла сваімі рабамі і лічылася з імі ня больш як з працоўным быдлам.

Дзьвесьці гадоў трывала шляхоцкая паншчына на Беларусі, дзьвесьці гадоў польскія паны мардавалі беларускіх селян і калечылі іх душу і цела, дзьвесьці гадоў панская шляхта і яе прыслужнікі польскія ксяндзы нішчылі ўсё беларускае, дамагаючыся рожнымі спосабамі апалячыць беларускі народ.

У 1863 гаду вышаў закон, які (быццам-то) скасаваў паншчыну. Беларускія селяне зрабіліся вольнымі людзьмі і атрымалі права на зямельную ўласнасьць. Але паны-абшарнікі страціўшы права ўладаць селянамі і карыстацпа іх працай, зноў сталі ўселякімі хітрасьцямі прыціскаць селян, зноў шукалі і знайходзілі выхады, як бы прымусіць селян працаваць на панскіх дварах і нівах.

Карыстаючыся цемнатой і пакорай селян, якія праз дзьвесьці гадоў паншчыны страцілі сьмеласьць і здольнасьць бараніць сябе, польская шляхта год за годам так забрала беларускіх селян у свае лапы, што цяперашняя зямельная буржуазія зноў пануе над нашым бедным селянствам. Зноў польскія паны утварылі паншчыну на Беларусь